• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1999, категория: Современная проза / Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Шчарбаты талер

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Шчарбаты талер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І дзяўчынцы ўбачылася цёмная ноч... Шчарбаты месяц хаваецца ў аблокі... Крык савы... Прыглушаныя галасы, гучны трэск галінкі пад нагою... Стук рыдлёўкі аб штосьці... Горшчык, аплецены паржавелым медным дротам, заліты зверху воскам... Бляск залатых манет у слабым месячным святле...

Цэлае лета было наперадзе, а ў далоні быў заціснуты талер, які абяцаў разгадку старадаўняе тайны. У дзяўчынкі соладка, радасна і чамусьці крыху неспакойна білася сэрца.

Наперадзе было цэлае жыццё, якое абяцала такія цікавасці і прыгоды!..

Раздзел 7. ЯШЧЭ КРЫХУ ГІСТОРЫІ

— Дык вось, слухай,— пачаў бацька. Голас яго зрабіўся ў нечым падобны да голасу Барыса Рыгоравіча, калі той пачынаў распавядаць ім, вучням, розныя эпізоды з гісторыі, не звязаныя са школьнай праграмаю. Такім голасам — шчырым, даверлівым — звычайна дзеляцца з блізкімі сябрамі чымсьці запаветным, дарагім, бы адкрываюць нейкую сваю таямніцу.

— Калі з трынаццатага па васемнаццатае стагоддзе нашая Беларусь была магутнай незалежнай дзяржаваю, Вялікім Княствам, калі асноўнай моваю была беларуская, калі мы мелі свае законы, сваё войска — у нас, як ні дзіўна, напачатку зусім не было сваіх грошай, калі не лічыць малюсенькія срэбныя манеткі — дэнарыі — вагою менш за адзін грам. Толькі пазней змаглі наладзіць выпуск сваіх талераў, якія чаканіліся ў Гродне. Напачатку ж карысталіся манетамі іншаземнымі, «імпартнымі», якія пастаўляла ў Вялікае Княства амаль уся Заходняя Еўропа,— шылінгамі, дукатамі, дырхемамі, гэтак званымі «чэшскімі грошамі»... І вось настала шаснаццатае стагоддзе — самае цяжкае для Княства. Пачалася Лівонская вайна з Масковіяй, і цягнулася яна з перапынкамі амаль дваццаць пяць гадоў; адначасова вымушаны былі адбівацца ад шведаў і крымскіх татараў. Спачатку нашы ваявалі ўдала, але ворагаў быдо куды больш. Да таго ж вайна спусташала казну. Тады Жыгімонт ІІ Аўгуст, які стаяў тады на чале Княства, успомніў, што некалі яго маці, неапалітанская прынцэса Бона Сфорца, пазычала іспанскаму каралю Філіпу значную суму дукатаў, але вяртання доўгу не дачакалася, бо памерла. Натуральна, Жыгімонт запатрабаваў цяпер ад іспанскага караля гэтыя грошы. Кароль вярнуў, прычым частка доўгу была вернута вось такімі, як твой, талерамі іспанскага чакану.

— Вось адкуль яны ў нас,— прамовіла дзяўчынка.— А я думала, у нас заўсёды былі толькі царскія, рускія грошы. Калі з Кацяю разглядалі калекцыю, я думала, гэта ўсе замежныя манеты. Гэта ж дзе Іспанія, а дзе Беларусь!

— Беларусь, дачка, зусім не такая бедная і не такая простая, як многія, і не толькі дзеці, прывыклі лічыць,— заўважыў бацька, на гэты раз чамусьці з сумам у голасе.— Але паслухай далей! Праз год талеры іспанскага чакану былі цалкам выкуплены ў насельніцтва. Іх пачалі выкарыстоўваць як сыравіну для вырабу сваіх, вялікакняскіх грошай. Вось першая палова гісторыі, рэальная, пра якую табе можа расказаць кожны нумізмат.

— Ну, а далей? А другая палова?

— Далей акурат і пачынаюцца розныя легенды. Самая распаўсюджаная з іх, якую я, дарэчы, пачуў ад Барыса Рыгоравіча і якая прыводзіць у нашыя Паплавы, такая. Вядома, усе да адзінага талеры скупіць не маглі, сёй­той прыхаваў манеты. Навошта іх пакідалі ў сябе, калі за іх нічога нельга было купіць — невядома, але факт фактам: калі нейкі шляхціц з­пад Вільні, з роду Трушкаў, у якім усе былі заўзятыя калекцыянеры, зацікавіўся раптам менавіта гэтымі рэдкімі талерамі іспанскага чакану і пусціў пагалоску, што заплоціць за кожны сапраўдны талер немалыя грошы, неўзабаве з усіх куткоў Княства да яго паступіла аж каля сотні такіх манет. Сапраўдных, як вядома, аказалася ўсяго восем. Тут варта зазначыць, што род Трушкаў быў зусім не багатым і не знатным. Прадстаўнікі гэтага роду славіліся сваім патрыятызмам, а таксама зборам рознай старадаўніны, якая б нагадвала пра былую веліч Княства; і ўсё ж найбольшая слава хадзіла аб іх, як аб карцёжніках, задзірыстых дуэлянтах, п'яніцах — словам, людзях шырокай душы...

У канцы васемнаццатага стагоддзя ў валоданне родавым памесцем уступае Казімір Трушка, малады шляхціц. У спадчыну яму перайшлі занядбалы, напаўразбураны маёнтак, у пакоях якога пылілася рознае старадаўняе, струхлелае ад часу рыззё, пару дзесяцін неўрадлівай пясчанай зямлі ды столькі ж дзесяткаў сем'яў згалелых ад нястачы прыгонных сялян, акрамя таго — усе якасці «шырокай душы» продкаў. Акурат як у свой час і яго бацька, і дзяды, і прадзеды, малады шляхцюк задужа любіў віно, карты, вясёлыя кампаніі і хапаўся за шаблю ці за пісталет з любой прычыны і нават без яе... У 1812 годзе дарэшты збяднелы, даўно прагуляўшы ў карты фальварак, улезшы ў тысячныя даўгі, Казімір, ратуючыся ад крэдытораў, уцякае на вайну, уступае ў адзін з палкоў напалеонаўскага войска і ўдзельнічае ў паходзе французаў на Маскву. З тых часоў сляды яго губляюцца назаўсёды...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрей Федоренко: Щербатый талер
Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.