Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А талеры? — нецярпліва перабіла Аксана, якая слухала гэтую перадгісторыю не зусім уважліва.— Што сталася з талерамі?

— Дойдзем і да гэтага. Дык вось, у сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя на месцы разбуранага маёнтка Трушкаў знаходзяць скарб, дзе сярод іншых манет — пяць талераў іспанскага чакану. Складваецца вопіс, і ўсё гэта адпраўляецца ў Санкт­Пецярбург — тады Беларусь была ўжо ў складзе Расіі...

— А астатнія тры талеры? — Аксана не адступала ад свайго.

Але бацька, зірнуўшы ў акно, спахапіўся:

— Не, дачушка, няма калі, трэба збірацца! Другім разам раскажу.

Сапраўды, за акном паказаліся зялёныя квадраты дачных участкаў, лецішчы, а тады і першыя хаты. Аўтобус уязджаў у прыгарадна­дачны пасёлак Паплавы.

Раздзел 8. БАБУЛЯ

Бацька папрасіў вадзіцеля спыніцца каля крайняй хаты.

Калі Аксана з бацькам выйшлі з аўтобуса, да іх ужо спяшалася бабуля. Анічуць не пастарэлая, лёгкая, басаногая, у белай хустачцы, у сваім любімым чысценькім фартуху, які Аксана бачыла на ёй кожнае лета і які чамусьці ніяк не зношваўся.

Бабуля прыгарнула ўнучку да сябе. На Аксану дыхнула забытым ужо прыемна­вясковым пахам свежай травы...

— А я так чакала вас! — маладым, мяккім голасам хутка загаварыла бабуля. Па яе жвавым твары беглі радасныя зморшчынкі.— І Гаспадар чакаў, мыўся ўсю раніцу!

Яна выпусціла Аксану, пацалавалася з бацькам. Пайшлі да веснічак. У канцы вуліцы паказалася машына. Бабуля, зірнуўшы на ўнучку, раптам усклікнула:

— Што з табою, Аксаначка?!

Дзяўчынка не адказала. Яна не зводзіла вачэй з цёмна­сіняй знаёмай «Аўдзі», якая хутка набліжалася да іх. Параўняўшыся з веснічкамі, машына збавіла хуткасць, паехала цішэй. За цёмным шклом кабіны Аксана ўбачыла сваіх чэрвеньскіх «знаёмцаў».

— Ты ці не хворая? — бабуля спалохана мацала ёй лоб.

— Сапраўды,— устрывожыўся і бацька,— нават з твару змянілася...

Праехаўшы каля іх, машына зноў дадала хуткасці і паімчалася ў бок горада, знікла за паваротам.

— Не, нічога,— прамармытала дзяўчынка, адводзячы бабуліну руку.— Проста закалыхала крыху ў аўтобусе...

— А вы ці елі? Можа, галодныя паехалі?

— Ды снедалі мы,— адказаў бацька,— і ў аўтобусе перакусілі. Відаць, сапраўды, закалыхала, бо душна было. Галава баліць, Аксана?

— Нічога страшнага — усё прайшло!

Аксана была ўпэўнена, што машына ехала за аўтобусам знарок, каб высачыць дзе яна, Аксана, выйдзе. Цяпер дзяўчынка адчула палёгку — машына не спынілася. Ну, і няма чаго пра гэта думаць!.. Паехалі, і хай едуць... Чаго ёй баяцца, што кепскага яна ім зрабіла? Не прадала талер? Няхай не спадзяюцца і надалей. Манета патрэбна ёй самой.

У маленькім, акуратным, зарослым густым мурагом дворыку бацька паставіў сумкі на лаўку пад кустом пахучага сіняга бэзу, сказаў бабулі:

— Вынясі нам, маці, ручнік. Спаласнемся з дарогі, у хату трэба чыстымі заходзіць.

— І праўда, я зараз! — бабуля кінулася ў хату.

У кутку двара, каля веснічак, быў нізкі калодзеж з калаўротам. Бацька выцягнуў вядро вады, напоўніў рукамыйнік, што вісеў на слупе ля калодзежа. Аксана ўмылася. Калодзежная вада як рукою зняла дарожную ўтому. Яна ледзяніла рукі, твар і пахла, як ні дзіўна, таксама свежаскошанай травою...

Выйшла бабуля з бялюткім ручніком.

— Тата! — закрычала Аксана, забыўшы выцерціся,— кот траву есць!

Стары рыжы кот пад плотам прынюхваўся і асцярожна, бакавымі зубамі адкусваў травіны, з асалодаю жаваў.

— Стары, лечыцца так,— патлумачыла бабуля.— Ён тут у мяне гаспадар.

— А адкуль ён узяўся? — спытала Аксана.— Тым летам не было.

— Макар прынёс, дзякуй яму. Ён мне ва ўсім памагае. А кот і стары, а бачыш, прыжыўся.

— А як яго завуць?

— Так і завуць — Гаспадар.

Бабуля жыла адна, яна аўдавела пяць гадоў назад. Аксана ледзь помніла дзеда. Помніла, што ён быў добры і падобны на бацьку, толькі меншы ростам і старэйшы. Тады яшчэ дзед з бабуляю жылі зусім у іншай вёсцы, далёка, на Гомельшчыне. Пасля, Аксана ведала з расказаў бацькі, ад блізкага Чарнобыля пайшла радыяцыя. Людзей з тае вёскі выселілі, заплаціўшы ім грошы — «кампенсацыю». Ім прапанавалі на выбар некалькі месцаў для новага жыхарства, у тым ліку і Мінск. Але пра горад старыя не хацелі і слухаць. Ім трэба была хоць якая латачка зямлі. Бацька даклаў усе свае зберажэнні да іхняе «кампенсацыі», і купілі гэтую вось хату, у Паплавах. Аксана яшчэ помніла, як маці тады сварылася, крычала на бацьку... А потым дзед захварэў, паляжаў крыху ў бальніцы ў Бараўлянах і памёр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x