Хлопца выслухалі ca зразуменнем. A адзін з дзядоў падняў уверх палец i глыбакадумна сказаў:
— Кожная птушка з выраю вяртаецца ў сваё гняздо.
Выбралі большы човен, селі ў яго дужэйшыя мужчыны з вёсламі, пасадзілі на карме Буркуна i павеславалі ўверх па рацэ. Буркун трымаўся левай рукою за борт i не мог уцярпець, каб часам не кінуць захоплены погляд на запясце. Там пабліскваў на сонцы медны бранзалецік. Гэта быў падарунак ад тутэйшых людзей.
* * *
— Усё гэта адбывалася на Прыпяці,— не чакаючы пытанняў Івана Пятровіча пачаў тлумачыць я.— I час можна прыблізна вызначыць — каля сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры. У басейне гэтай ракі ў той час знаходзіліся даволі шматлікія вёскі плямёнаў так званых сосніцкай i тшцінецкай культур. Iм належьщь, напрыклад, большасць крамянёвых i бронзавых сярпоу, знойдзеных на Палессі. Ba ўжытку носьбітаў гэтых культур меліся характэрн ыя пласкадонныя гаршкі з цюльпанападобным расшыраным верхам i патоўшчанымі брыжамі. У арнаментах гаршкоў часта сустракаюцца адбіткі рабра пласцінкі з накручаным шнурам — ружанцавы ўзор. Бадай, найбольш істотнае адрозненне ў посудзе культур у тым, што на ўсходзе Палесся, дзе былі сосніцкія тіаселішчы, ён арнаментаваўся поўнасцю, а на цэнтральным i заходнім Палессі, у тшцінецкім асяроддзі — толькі пад верхам. У чым справа? I тады звярнулі ўвагу, што такая традыцыя ўпрыгожвання керамікі — пa ўсёй паверхні ці толькі пад верхам — існавала тут яшчэ сярод позненеалітычных плямёнаў. Значыць, каля паўтысячы гадоў суіснавалі абарыгены i прышэльцы, ажно пакуль у сярэднебронзавы час іхнія культуры не сплавіліся ў адно. Ва ўмовах багністага Палесся, дзе жыццё канцэнтравалася на ізаляваных выспах пасярод балот, месцамі доўга захоўваліся традыцыі познекаменнага веку. Мусіць, з такога «адсталага» паселішча i паходзіў Буркун.
— Слухаю цябе i думаю,— сказаў Іван Пятровіч,— адкуль у вас, археолагаў, такія назвы культур?
— Самі выдумляем. Бо даведацца пра сапраўдныя найменні старажытных плямёнаў дапісьмовага часу немагчыма. Яны зніклі, забыліся, замяніліся новымі. Называем жа археалагічныя культуры пераважна пa першаму выяўленаму найбольш важнаму помніку — паселішчу або могільніку, na тэрыторыі распаўсюджаннЯу na тыповых знаходках. Сосніцкая культура названа na стаянцы каля пасёлка Сосніца на Чарнігаўшчыне, a тшцінецкая — na паселішчу каля горада Тшцінец у Польшчы.
З самай раніцы, як толькі бледнаваты яшчэ круг сонца прыўзняўся над заазерным лесам, бацька з сынам селі ў човен i паплылі паглядзець настаўленую з вечара сетку-трыгубіцу. Малы Рэмза любіў такія хвіліны — калі падплываеш да таго месца, дзе пастаўлена снасць, i ўжо здалёк бачыш, як уздрыгваюць, разганяючы кругі дробных хваль, берасцяныя паплаўкі. Значыць, трапіла ў лубяныя ячэі здабыча. A калі паплаўкі ходзяць хадуном i плёскат стаіць над трыснягом, лічы, што трапілася буйная рыбіна — хітры шчупак ці вусаты чорны сом.
Спудзіўшы чараду качак, рыбакi выплылі з трыснягу i моцна здзівіліся — сеткі не было. Толькі плаваў воддаль кол.
— I куды яна падзелася? — разгублена паўтараў бацька.
I праўда, дзе знікла трыгубіца? З іхняй вёскі ўкрасці ніхто не мог, бо тут былі ўсе свае, суродзічы, а забраць у свайго лічылася смяротным грахом. Значыць, чужак? Але ж на гэтым возеры больш вёсак не было. А чужаку, калі ён сюды i трапіў, трэба мець човен, каб прыплысці да сеткі.
Бацька пачаў кружыць каля трыснягу i час ад часу грэбаў вяслом па дне. Спадзяваўся, што, можа, якая вялікая рыбіна сарвала з калоў снасць i тая дзе пад вадой зачапілася за корч. Пакуль так боўталіся ў вадзе, сонца добра павышэла i пачало прыграваць. I тут на беразе ўсчаўся нейкі крык. Устрывожаныя рыбакі павярнулі да вёскі i наляглі на вёслы.
А неспакой узнік у Баравіне з-за мядзведзя. Там у дуплах старых хваін ужо здаўна пладзіліся пчолы, i людзі чакалі канца лета, каб выбраць соты. Рабілі яны гэта ўжо шмат гадоў i бераглі гэты прыродны пчольнік. I нават выдзяўбалі ў дрэвах новыя дуплы, каб пчолы множыліся i раіліся. Мядзведзі ж былі ласыя на мёд не меней, чым людзі. Вось i зараз яны там спрабуюць увабрацца ў салодкую спажыву.
Калі прыплылі да берага, бацька таксама схапіў дзіду i з іншымі мужчынамі пабег у пушчу. Сын жа рашыў яшчэ пашукаць прапажу. Але зараз аднаму на возеры было ніякавата. Нават i страшна, бо можа i праўда дзе ў прыбярэжных хмызах затаіліся чужакі. Не мядзведзі ж выцягнулі з возера сетку. Таму хлопец паклікаў на дапамогу свайго стрыечнага брата Сыраежку.
Читать дальше