• Пожаловаться

Васіль Ткачоў: Вятрак – птушка вольная

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў: Вятрак – птушка вольная» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Гомель, год выпуска: 2003, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Ткачоў Вятрак – птушка вольная

Вятрак – птушка вольная: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вятрак – птушка вольная»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 

Васіль Ткачоў: другие книги автора


Кто написал Вятрак – птушка вольная? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вятрак – птушка вольная — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вятрак – птушка вольная», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Няўжо было? – падалося, аслупянеў Хвядос.

Мікіта кіўнуў:

– Лізавеціна праўда. Я і мужыка таго ведаю – Панасам зваць.

– Пачакайце, а баба тая з кім засталася?– запытаўся Хвядос.

Лізавета вырачыла вочы на Хвядоса:

– З кім засталася? Каб не Колька, я б табе сказала. А ты б на месцы бабы як зрабіў?

Дзядзька Хвядос прытуліўся тварам да печы. Маўчаў.

– Ну даруй мне, Хвядос! – апраўдвалася Лізавета, бо адчувала, што не тое ляпнула. – Ну дурніца я, дурніца!

– Я б і слова кепскага не сказаў сваёй Агрыпіне, – Хвядос, як і раней, пяшчотна гладзіў печ. – Каб толькі дачакалася...

– Ты не сказаў бы, ты з душой, – не гледзячы на Хвядоса, прамовіла Лізавета. – Ну і язык у мяне... цьфу!

– Дык і Панас той таксама не стаў вінаваціць маладзіцу, – сказала і зачырванелася Лізавета. – Яна плача, заходзіцца не сваім голасам, а Панас супакойвае: «Ну, што ты? Ну, што ты? Ты не вінаватая, кажа, маладзіца. Вайна ўсё... Ты правільна сказаў, Хвядос. Вайна... Яна наблытала... А новы мужык – ён не з мясцовых быў – сабраў транты, папрасіў прабачэння ў Панаса, раз ужо такая справа атрымалася, і пойшоў сваёй дарогай. Багата нас, баб, засталося. Знойдзе сваё шчасце. Ну, мужыкі, чаму галовы павесілі? Варка нешта ў ганчурцы нясе.

– Чакала... берагла... – сказала, з’явіўшыся, Варка і паклала на зямлю скрутак. – Не спатрэбілася. Бярыце, людзі, ежце.

Дзядзька Хвядос дастаў са скрутка кусель сала, патрымаў у руках, а тады паглядзеў на Варку:

– А можа – дарэмна, га?

Варка заматляла галавой:

– Не дарэмна. Чуе маё сэрца: не дарэмна.

Мікіта ўзяў нож, пачаў скрыліць сала, расцягваючы гукі, бубніў:

– Ёстваю няхай, га! Сала-а! Такія вось нашы справы, ядры ў корань. Радасна, таму што цішыня наўсцяж, дыхнуць боязна, не спудзіць бы яе, і горка-балюча, як успомніш, што за спіною заста-лося. А што яшчэ чакае нас наперадзе?

Варка і Лізавета раптам заплакалі, потым абняліся, і румзалі яшчэ гучней. На што Хвядос сказаў:

– Няхай паплачуць. Няхай. Слёзы для душы – як той дождж для зямлі ў сухмень. З карысцю. Няхай паплачуць.

Жанчыны, можа, і далей бы плакалі, лілі слёзы, але з’явілася Кацярына з галавешкай на руках, і Варка з Лізаветай пасмірнелі, зашморгалі насамі і пачалі прамакаць хусткамі слёзы на тварах. Кацярына ж па чарзе паглядзела на кожнага, а потым пачала гаварыць гучна і пераканаўча:

– Сядзіцё? Сядзіце, сядзіце, людзечкі. А я бягу. Спяшаюся я. Няма мне калі з вамі бавіцца. Міколка мой з вайны вяртаецца. На шляху сядзіць, пераабуваецца. Нагу нацёр. Зараз пабягу, чамадан памагу яму несці. Вельмі цяжкі чамадан у яго. І чаго ў ім толькі няма – вы б пабачылі! Падаруначкі дзеткам з вайны нясе. Сяргейку пілотку і гімнасцёрачку пад ягоны акурат расточак. Ганначцы сукенку ў гарошынкі вось такенечкія, – яна зрабіла з пальцаў кружачок, – а меншанькай, Волечцы, – чаравічкі. У іх яна будзе на выгане гусянятак пасвіць. І ўсім-усім цукерак шмат... і падушак, і ў паперках што... сядзіць Міколка, стаміўся. Ён заступіцца, ён не дасць дзетак у крыўду. А я яму яблыкаў нясу.

Мікіта скрывіўся, ёрзнуў на бервяне:

– Кацярына, ты пасядзі, адпачні з намі. Бульбы паеж.

Кацярына не пагадзілася:

– Некалі мне. Міколка чакае.

– Пасядзі, пасядзі з намі, – прапанавала Кацярыне і Варка.

Кацярына пагрозліва тарганулася, сказала Варцы гнеўна і рашуча:

– Ты ў сваім сэрцы смерць носіш!

– Каця! – прыкрыкнула Варка і пазначыла сябе шчопацем рукі. – Што ты гаворыш? Ой, людзі!

– Твой муж дзе? А мой дамоў вяртаецца. Жывы. Назусім. Жывы-ы!

Дзядзь ка Хвядос сказаў ціха і памяркоўна:

– Няхай ідзе. Няхай сустрэне.

Аддаляючыся ад людзей, Кацярына азіралася і шаптала:

– Міколка чакае... На шляху сядзіць... Нагу нацёр... Жывы... Жывы Міколка...

Мікіта злосна плюнуў:

– Праклятушчая вайна! Што зрабіла з чалаве-кам? Што нарабіла з людзьмі?

Лізавета заплакала, давілася слязамі, але нагадала дзядзьку Хвядосу пра тое, аб чым я добра ведаў. Але няхай лепш яна раскажа. Я, мусіць, і не змог бы: расплакаўся б, гэта дакладна. А Лізавета толькі шморгала зрэдчас носам і гаварыла ледзь не ў самае вуха Хвядосу:

– Ну хто б на яе месцы перажыў смерць дзетак? Яна ж, Кацярына, сувязной ў атрадзе была... у Мікіты... Прыйшла дамоў, а яе чакалі... Данёс нехта... Дзетак па расточку во так паставілі... і з боль-шанькага, Сяргейкі, пачалі... Дапытваліся ўсё, дзе партызаны... А калі да меншанькай чарга дайшла, тут Кацярына і зусім не вытрымала, у ногі немцам кінулася, крычаць пачала. А тады адразу быццам анямела. І пра дзяцей забылася. Устала і пайшла... Забілі, гады, без кулі чалавека.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вятрак – птушка вольная»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вятрак – птушка вольная» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Бліндаж
Бліндаж
Васіль Быкаў
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Вятрак – птушка вольная»

Обсуждение, отзывы о книге «Вятрак – птушка вольная» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.