Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жонка? Можа і жончыны тут ёсць стараннні, хто ж ведае, але факт застаецца фактам: у сваёй роднай Лосеўцы Мішуля аказаўся на час алімпіяды – усіх выпівох , каб тыя, відаць, не трапляліся гасцям на вочы, адпраўлялі падалей ад сталіцы . Мішулю,акрамя як у сваю Лосеўку, не было куды ехаць, а за сто першы кіламетр, куды адсылалі большасць такіх, як ён, кіравацца, мусіць жа, не пажадаў: спалохаўся, што гэта будзе нешта накшталт зоны...

Так вось ён і з’явіўся тут год праз трыццаць, як паехаў, надоўга – у водпуску ж тады-сяды бываў. Сівы, маршчыністы, у пакамечаным касцюме, з маленькім абшарпаным чамаданчыкам у руцэ. Запомнілася яшчэ вяскоўцам, што быў ён на добрым падпітку, і, перш чым ісці да бацькоўскай хаты, на дзвярах якой даўно вісеў вялізны іржавы свірнавы замок, звярнуў да крамы і апаражніў бутэльку віна – не адыходзячы ад прылаўка, прагна, адным махам, а тады сказаў разявіўшым ад здзіўлення рот землякам:

– Душна сёння. Фу-у-у! Спякотна. Пасля абеду , відаць, дождж будзе. Фу-у-у!

На што нехта з вяскоўцаў заўважыў:

– Табе лепш знаць, будзе дождж ці не, бо жывеш побач з сіноптыкамі. А мы—далёка. Хоць ён, дождж, і трэба: сухмень на дварэ, пагарыць ураджай. Ты, Мішуля, калі раней паедзеш, то шапні там сіноптыкам, няхай паабяцаюць дождж. Зазірні ў іх канторку, не палянуйся. Далёка яны там ад цябе ці не?

– Для землякоў зраблю,– паабяцаў Мішуля. – Я іх прымушу гаварыць тое, што трэба вам. Да... даю слова: будзе дождж. Рыхтуйцеся. Чакайце. А цяпер патупаў адпачываць з дарогі. Масква, між іншым, не за Рэпішчам, з яе да нашай Лосеўкі няблізкі свет, як і адсюль ... І-і-і!.. А тады пагаворым. Будзе пра што. – Ён яшчэ раз ці два ікнуў, падхапіў, па ўсяму было бачна, лёгенькі чамаданчык і, прыкметна хістаючыся, пашоргаў з крамы.

А людзі пастаялі крыху яшчэ моўчкі, а тады ўспомнілі-прыгадалі Мішулю ў маленстве, яго бацьку,Сцяпана, які не вярнуўся з вайны, маці, Насцю, што так і не выйшла больш замуж, адна выгадавала чацвярых дзяцей, а век дажывала, як гэта нарэдка здараецца, у адзіноце.

Як і ўсе дзеці, Мішуля рос на вачах землякоў. Бадай што ўсе яны запомнілі цягу Мішулі да тэхнікі – ён так і прападаў на дворні: спярша плугатарам рабіў на летніх вакацыях, а калі падрос траха, то ўжо не адарваць было ад аўтамашыны, так і цёрся ён каля Івана Аўдзеева, падлабуньваўся, каб той даў праехаць за рулём. Старэйшы і самы вопытны калгасны шафёр уступіў хлапцу, а потым – ну і смелым жа чалавека быў Іван Палікарпавіч!– нярэдка пакідаў у кабінцы аднаго Мішулю, а сам ішоў нешта рабіць па хатняй гаспадарцы. «Ды што за ім сачыць? Ён, браткі, ездзіць лепш, чым некаторыя нашы шафёры ».

Скончыў Мішуля школу ці не, ніхто толкам не помніць. Хадзіў, як і ўсе, а ў які клас – дык каму ж сёння пра гэта ведаць? А толькі ў адзін летні дзень Мішуля знік з вёскі – паехаў, казалі, у Маскву. Не здзівіліся, бо там даўно і аседла жылі многія ягоныя сваякі, цёткі ды дзядзькі, яны паабяцалі, мусіць жа, дапамагчы з прапіскай і дахам над галавой. У вёсцы жыццё ішло сваім шляхам, іншы раз пакручастым, з калдобінамі, а надаралася, і з песняй і чаркай, і неўзабаве пра Мішулю людзі і зусім забыліся. Іншы раз, праўда, яго ўспаміналі хлопцы-равеснікі, а то і маладзейшыя, што некалі зайдросцілі яму, калі бачылі за рулём аўтамашыны. «Пашанцавала ж, а ! Мне б так!»

Мала хто сумняваўся, што Мішуля не стане вадзіцелем. Ён і вувучыўся на шафёра, калясіў па Маскве на грузавіках, а тады ўсё часцей і часцей пачаў выпіваць пасля работы, колькі разоў пахмяліўся назаўтра ў кабіне, папаўся нарэшце – перавялі ў слесары. Вось там ён і зусім сышоў, як кажуць, з рэек. З аўтапрадпрыемства пацёгся на будоўлю, з будоўлі яшчэ некуды. Разладзілася і сямейнае жыццё. Жонка колькі разоў абяцала падаць на развод, але не рашалася, і тут – алімпіяда. Хоць і шкада было Мішулю, але яна абрадавалася: «Хоць месяц пажыву, як белы чалавек. Абрыд калі ж». Сабрала чамадан. Палавіну рэчаў Мішуля адгрузіў.

– Напіхала ў чамадан, быццам на ўсё жыццё мяне ссылаеш,– агрэсіўна паглядзеў на кабету. – Хопіць пары сарочак і адны штаны. Шкарпэткі таксама вазьму... А пантофлі другія навошта? Адарвецца падэшва, то прыб’ю. Не зломак.

З тымі сарочкамі ў чамадане ён і прыехаў у родную вёску. Жыў ціха, непрыкметна, нібы вельмі пакрыўджаны нечым чалавек. А вось аднаго разу, падвыпіўшы, ударыў кулаком па прылаўку ў краме:

– А чаго гэты вы ўсе мяне гоніце ў Маскву? А мне, можа, і тут добра, у родным гняздзе. Што Масква – цукар? Ядалі, знаем! Можа, за паўгода я і зусім адвык ад сталіцы. А сям’я? Няма ў мяне сям’і. Няма-а! Жонка ёсць, не пярэчу, дзеці таксама: дачка і сын. А сям’і няма. Што, яны не маглі прыслаць мне грошай на дарогу? Ведалі ж, што трэба мне на дарогу... не пехам жа тупаць. Я ж кінуў ёй, сваёй каструлі, грошы з наказам: як разграбуць усе камплекты медалёў, пералапаюць усіх нашых баб, адразу і высылай. Праз месяц дзесьці. А дзе яны,грошы? Ужо колькі часу мінула? Не, дык вы падумайце: і гэта я, Мішуля, ім патрэбен у той гразкай Маскве? Адмылі, мусіць, дзякуючы алімпіядзе. Падаць на калені не буду. Не бу-ду-у! Я, можа,– персона!.. Гучыць? То-та ж! Пер-со-на-а!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x