Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як, відаць, і належыць у такіх выпадках – пры першым знаёмстве – кандуктарка хуценька ахапіла дапытлівым позіркам Клаўдзію Сцяпанаўну, бы сфатаграфавала, а тады ўсмешліва неяк сказала:

– Дык і добра. Весялей мне будзе. Сядайце вось сюды, прыглядайцеся... А потым пакажу, як квіткі адрываць, куды грошы складаць. Сумачка, дарэчы, якая-небудзь ёсць? Пажадана, каб на плячо павесіць – так зручней. Ці да раменя прышпіліць. Як вось у мяне.

– Няма.

– Трэба купіць. Яе не дадуць – раздабудзьце самі. Вось такую безрукаўку, як у мяне, выдзеляць. Яшчэ не далі? То яны выдзеляць – наштампавалі. Фірменныя. Сінія ў асноўным. Ёсць і блакітныя. Я Тамара, а вадзіцель – Саша.

Клаўдзія Сцяпанаўна таксама назвала сябе. Неўзабаве аўтобус крануўся і стажорка села на тое месца, на якое і кіўнула ёй Тамара,– спераду. Але чаму – там, спераду? Салон аказаўся за яе спіной, перад вачыма,– адна толькі адгародка з вадзіцелем, на якой – ажно рэжа зрок – партрэт вядомай даўгалыгай кіназоркі. Тупік. Клаўдзія Сцяпанаўна перасела. Во, цяпер іншая справа, зручней, можна бачыць, што робіцца ў салоне. А што там робіцца? Тамара адрывае квіткі, бярэ грошы, дае рэшту і правярае пасведчанні ў льготнікаў – як правіла, гэта ліквідатары, інваліды, а людзям сталага веку, заўважыла стажорка, часцей за ўсё даравалася: едзьце спакойна, па вас і так, шаноўныя, добра відаць, хто вы на самой справе, не памаладзееце, хоць бы вам гэтага дужа і хацелася.

За ўсім гэтым уважліва сачыла стажорка. Іншы раз на месцы Тамары яна ўяўляла сябе, і чамусьці адразу ж палохалася, што з яе, відаць, не атрымаецца кандуктара – такога, якім той і павінен быць: строгім, патрабавальным. «А ці ж змагу я так гыркнуць на чалавека, як Тамара, калі вунь той патлаты хлопец адмовіўся плаціць за праезд? Няма, кажа, грошай. Можа, і праўда, няма. Але ж парадак такі: плаціць трэба. Транспарт не бясплатны. Тамара малайчына: не адстае. Не здаеццца і хлопец. Цікава, чым усё гэта скончыцца?» Клаўдзія Сцяпанаўна пачынае разумець, здагадвацца, што гэта ён, той хлапчына, проста выкаблучваецца, каб звярнуць на сябе ўвагу, дэманструе сваё геройства, грошы ж у яго, безумоўна, ёсць. Тамару таксама не правядзеш, як вераб’я на мякіне – бачыла, пэўна ж, і не такіх нахабнікаў. Не першы дзень працуе кантралёрам.

– На прыпынку пакінеце аўтобус, калі не хочаце большых непрыемнасцей!– строга папярэджвае яна хлопца.

– Буду ехаць столькі, колькі мне і трэба,– хлопец яшчэ мацней, падалося, узяўся за поручань, і на ягонай правай руцэ вызверылася пашчай звера-драпежніка татуіроўка: глядзі, каралева аўтобуса, з кім маеш справу.

Тамара гучна, каб чулі і іншыя, папярэдзіла вадзіцеля Сашу:

– Пакуль вунь той тып абпісаны не выйдзе – не кранайся і з месца. Вучыць трэба некаторых. Вучыць! Хопіць дармаедаў! Развялося!

Саша паслухаўся, а настырны пасажыр і брывом не павёў – нават, калі на яго зашыкалі. Што здзівіла Клаўдзію Сцяпанаўну – зашыкалі жанчыны, зашыпелі, бы гусі, а з мужчын хоць бы хто голас падаў. Бы нічога не бачылі і не чулі яны. «Эх вы, абаронцы нашы, заступнічкі!» – ледзь не вырвалася ў стажоркі.

Аўтобус ўсё ж крануўся з месца – перамог той нахабнік. На наступным прыпынку ён, бліснуўны ў бок Тамары зняважлівым і пераможным позіркам, вылузнуўся з аўтобуса сам – прыехаў, мусіць.

Яшчэ заўважыла, што да рыжай Тамары тады-сяды заляцаюцца хлопцы і нават падвыпіўныя мужчыны, адкрыта прызначаюць спатканні. «У колькі заканчваеш? Дзе жывеш? О, дык мы амаль суседзі! А муж раўнівы? Ці пярсцёнак так, для прыліку? Магу сустрэць...» Ну, гэта знаёма: усе яны, грам глытнуўшы, вяжуцца да жанчын. Смельчакі. А праспяцца, і куды тое падзенецца. Астываюць так, як і запальваюцца – быццам дах з бляхі за ноч.

Праехалі якраз дом, у якім і жыве пакуль што Клаўдзія Сцяпанаўна з мужам Віктарам і ўнукам Максімам. Дачка засталася ў Душанбэ, яна замужам за маёрам-пагранічнікам, і ў іх усе заезды-пераезды залежаць не ад саміх: служба. Прытуліў жа, дзякуй яму , малодшы брат Сцяпан, а больш цёплых слоў трэба сказаць ягонай жонцы, Вользе. Іншая б так і паслухалася мужа, а яна сустрэла перасяленцаў-сваякоў хоць і не з распрасцёртымі насустрач ім, як да сонца, рукамі, але прыветна, цёпла: «Жывіце ў нас, як-небудзь размесціся. У цеснаце не ў крыўдзе. Мы ж свае». Сцяпан дапамог швагеру з працай, Максім ходзіць у трэці клас, а яна, Клаўдзія Сцяпанаўна, пакуль вось толькі стажорка. У школах да лета, кажуць, вакансій не чакаецца, а ці і будуць яны ўвогуле – таксама яшчэ невядома: выкладчыкаў рускай філалогіі хапае быццам. Ну хапае дык і хапае. Калі па праўдзе, дык і стамілася жанчына ад школы, хацелася ёй нечага іншага...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x