Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не схацеў размову весці ён, відаць, з маім слугою.
На каня тады я ўскочыў, сам памчаўся даганяць.
Крыкнуў: «Віцязь, прыпыніся, раскажы мне, што з табою?»
Слоў маіх адчуўшы шчырасць, ён спыніў свайго каня.

Глянуў: «Бог цябе, напэўна, надзяліў такой красою!»
І сказаў: «Цяпер паслухай споведзь сумную маю:
Львом мой вораг аказаўся,— я ж лічыў яго казою!
Здрадай ён мяне адолеў — быў бяззбройны я ў баю!»

Адказаў я: «Не хвалюйся, адпачнем у гэтым гаі.
Віцязь мужны не сагнецца пад ударамі мяча!»
Дружна, быццам бацька з сынам, побач ехалі ў тым краі;
Я здзіўляўся прыгажосці і агню ў яго вачах.

Паміж слуг маіх быў лекар. Ён агледзеў пільна раны
І, дастаўшы стрэл асколкі, іх абмыў і завязаў.
Я спытаўся: «Хто ты будзеш? Хто параніў? Кім ты гнаны?»
І тады з журбой і скаргай ён пра ўсё мне расказаў.

«Я не ведаю,— сказаў ён,— хто ты, слаўны спадарожнік.
Ад чаго, як воск, растаў ты? І які раней ты быў?
Ружы шчок чаму зжаўцелі, змерк агатаў зірк трывожны?
Запаліўшы, нібы свечку, бог чаму цябе згасіў?

Я жыву ў Мульгазанзары — горад гэты недалёка.
Нурадзін-Прыдон завуся, я — ўладар над краем тым.
Па маёй зямлі мы едзем — хараство чаруе вока,—
Хоць малое царства гэта, ды жывуць шчасліва ў ім!

Між сынамі дзед мой мудры падзяліў сваю дзяржаву,
Востраў той, што ў моры бачыш,— гэта спадчына мая!
Дзядзька ж мой з сынамі разам захапіў яго без права,—
З імі біўся я сягоння і паранен імі я.

Сакаліным паляваннем сёння я рашыў заняцца,
І таму людзей і лоўчых я нямнога ўзяў з сабой.
Пяць сакольнічых з іх выбраў, рэшце загадаў застацца
І чакаць, калі вярнуся са здабычаю сваёй.

Сеў я ў човен і на востраў пераплыў цераз пратоку.
«Хіба ж могуць,— я падумаў,— мне пашкодзіць сваякі?»
Хоць было іх больш намнога, я не здаў назад ні кроку;
Паляваў. На вокліч гучны мне адказвалі стралкі.

Незалежнасцю такою раззлаваў радню я скора:
Аблажылі яны войскам і мяне й маіх людзей
І, на коней пасядаўшы, шлях адрэзалі да мора,—
Ад пляменнікаў і дзядзькі не чакаў я гэткіх дзей!

Я пачуў іх крык, заўважыў, як мячы ўгары блішчалі,
Сеў я ў човен, ды не ў сілах быў ад берагу адплыць,—
Насядалі іх ваякі на мяне, як буры хвалі,
Затаптаць мяне хацелі, я ж стаяў цвярдзей скалы.

Зноў пайшлі ў наступ войскі, як чмялі, ізноў населі,
Абступілі, бо адолець не маглі, б'ючыся ў лоб;
Адбіваўся ад пярэдніх, сталі ў спіну кідаць стрэлы.
Я за меч — зламаўся меч мой. Стрэл таксама не было.

І калі ўжо так абселі, што не мог абараняцца,—
На кані сваім у мора я з адчаю сігануў.
Тых, хто быў са мной, пабілі. Пачалі за мною гнацца,—
Праглынулі хвалі мора галаву іх не адну.

Бог кіруе ўсімі намі. Будзе так, як ён захоча.
Я за кроў адпомшчу злыдням — хопіць мне на гэта сіл:
Будуць клясці свет нямілы, цемра ім засцеле вочы.
Груганы зляцяцца зграяй на пагоркі іх магіл!»

Спадабаўся мне той віцязь, ён прывабіў маё сэрца.
Я сказаў яму: «Не трэба ў бой спяшацца аднаму.
Я пайду з табою разам — не пазбегне вораг смерці,
Мы адплацім поўнай мерай супраціўніку твайму!»

І дадаў: «Калі б ты ведаў, што гняце мяне журбою!
Раскажу пра ўсё спакойна, як надыдзе лепшы час».
Ён сказаў: «Якая радасць, што сустрэўся я з табою!
Аддаю табе да смерці сілу дружбы і мяча!»

Увайшлі мы ў дзіўны горад — апісаць не знойдзеш слова,—
Выйшлі войскі,— я не бачыў больш нідзе такіх сустрэч:
Ў знак пашаны шчокі дралі, попел клалі на галовы,
Цалавалі ўсе Прыдона і яго зламаны меч.

Тут і я прыпаў да густу — галасы ў адно зліліся:
«Сонца, ззяй, сваёй яснотай нам святло жыцця льючы!»
Мы ішлі — людское мора затапляла ўсю сталіцу,
Ззялі золатам уборы з пурпуровае парчы».

ДАПАМОГА ТАРЫЭЛЯ ПРЫДОНУ

«Акрыяўшы хутка, ўзяўся цар Прыдон ізноў за зброю;
Склікаў войска і да плаву аснасціў свае чаўны,—
Захапленне і здзіўленне выклікаў ён сам сабою.
Раскажу цяпер пра вынік пераможнай той вайны.

Вораг плыў у бой рашучы на васьмі чаўнах вялікіх,—
Латы воінаў блішчэлі, кожны з іх у шлеме быў,—
Падплывала раць чужая. З ваяўнічым грозным крыкам
Я штурхнуў нагой і першы човен тут жа патапіў.

За карму другі схапіўшы, я пусціў яго ў прадонне,
Сеяў смерць я тым, хто выплыў, хто шукаў ратунак свой.
Вораг кінуўся наўцёкі, а здалёк з чаўноў Прыдона
Крыкі радасці ляцелі. Заціхаў павольна бой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x