Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падначалены загаду, я памчаўся да каханай.
Запытаў Асмат, сустрэўшы: «Ў чым прычына слёз тваіх?»
Адказала: «Ты — прычына слёз і плачу несціханых.
Колькі мне цябе апраўдваць? Не хапае сіл маіх!»

Мы ўвайшлі. Як дзве маланкі, вочы бліснулі з-пад броваў,—
Не змагло б спрачацца сонца з сілай гэтага агню!
Я стаяў. Яна сказала: «Надышоў іспыт суровы!
Ці ізноў задумаў здраду, зноў падносіш мне хлусню?!»

Апякла душу мне крыўда. Адказаў я не адразу.
Толькі крыкнуў: «Мы пабачым, хто каго кахае больш!»
Злосны я ішоў дадому, гонар мучыла абраза:
«Стаў хіба такі я кволы, што штурхае дзева ў бой?!»

Сто байцоў сабраў. Сказаў ім: «Быць усім напагатове!»
І на конях прыскакалі мы да табара таго.
Жаніха ў шатры знайшоў я. Страшна выказаць у слове:
Не ў адкрытым паядынку, а ва сне забіў яго!

Я шацёр мячом разрэзаў, юнака схапіў за ногі
І, зацяты ў лютым гневе, ў слуп ударыў галавой.
Варта ўскочыла са страху, падала сігнал трывогі.
Я прабіўся некрануты пад кальчугаю сваёй.

Паляцела пагалоска, а за ёю ўслед пагоня.
Я ўцякаў. Хто гнаўся шпарка — паплаціўся галавой.
Меў я замак непрыступны, і калі прысталі коні,
Я схаваўся ў ім надзейна за каменнаю сцяной.

Перадаў ганцам загады, каб ішло падмацаванне:
«Той, хто верны мне застаўся, хай спяшыць пад сцяг мой стаць!»
Цэлы дзень ішла пагоня аж да самага змяркання,
Ды, мяне пазнаўшы, збегла, каб галоў не пагубляць.

Я на досвітку прачнуўся і сабраўся ў шлях-дарогу,
Ды заўважыў трох вяльможных пасланцоў майго цара.
Ён пісаў: «Ты быў як сын мне, ды ўгнявіў цара старога,
Ты пакінуў толькі гора, радасць ты маю ўкраў.

Ты нявіннаю крывёю спляміў гонар майго дому,
Да маёй дачкі пачуцці ты навошта ўтаіў?
Атруціў жыцця астачу ты настаўніку старому,
Так зрабіў, каб і да смерці на вачах маіх не быў».

Адказаў я: «Цар вялікі! Я цвярдзей, чым крэмень цвёрды,
І таму не можа сорам сіл маіх скрышыць агнём.
Цар павінен быць заўсёды справядлівы, мудры, горды,—
Не кахаў дачку, клянуся тваім сонцам і жыццём!

Колькі тронаў ні існуе ў нашай Індыі дзяржаўнай,—
Мне яны ўсе належаць — так гаворыць наш закон!
Пераемнікаў не маеш ты, апошні цар наш слаўны,
Я па праву твой наследнік, толькі мне належыць трон!

Я клянуся, абышоўся вельмі дрэнна ты са мною.
Сына ты, ўладар, не маеш, дык скажы мне, я прашу,
Харазмійцу трон аддаўшы, што пакінуў мне, герою?
Не пушчу на трон чужынца, покуль меч я свой нашу!

Аддавай дачку любому — я абраў другую мэту:
Індыя — мая, нікому я другому не аддам!
Хто паквапіцца — заплаціць той жыццём сваім за гэта!
Мне не трэба дапамогі — знішчу ворагаў я сам!»

ТАРЫЭЛЬ ДАЗНАЕЦЦА, ШТО НЕСТАН-ДАРАДЖАН ЗНІКЛА

«Трох вяльмож я тых адправіў, сам жа быў, як звар'яцелы:
Пра Нестан ніводнай весткі ніадкуль не мог пачуць.
Я ўзышоў на вал аднойчы, ў далеч глянуў і, змярцвелы,
Прыпыніўся, жахам скуты, нібы здань была ўваччу.

Два стамлёных падарожных ледзь пляліся па дарозе.
Пасяродку я заўважыў змардаваную Асмат:
Кроў на твары запяклася, стан хістаўся ў знямозе,
Не ўсміхнулася прыветна — ад спякоты рот асмяг.

Устрывожаны дазвання, я падбег да беднай дзевы
І спытаў: «Напасць якую стрэла ты ў нядобры час?»
Адказала тая з плачам: «Не ліхія ліхадзеі —
Шле разгневанае неба кару боскую на нас!»

Я наблізіўся, спытаўся: «Ў чым бяды такой прычына?»
Тая, сцішыўшы рыданні, расказаць мне не змагла
Усяго, што адбылося, і дзесятае часціны...
І сачылася па кроплі кроў з пабляклага чала.

«Раскажу табе я праўду, ні аб чым благім не змоўчу.
Чым парадую цябе я, тым і ты мне адплаці:
На жыццё, што мне абрыдла, памажы заплюшчыць вочы,
Памажы спакой магілы мне ад роспачы знайсці.

Як загінуў харазміец, цар дазнаўся неўзабаве
І, раз'юшаны страшэнна, строга варце загадаў
Адшукаць таго забойцу, што ўладарны род зняславіў,
Каб суровым пакараннем доўг свавольніку аддаць.

Толькі быў дарэмны клопат — знік бясследна ты з палаца.
Цар сказаў, ганцоў прагнаўшы: «Мне вядома ўсё цяпер;
Ён кахаў дачку-царэўну, з ёю ён не мог расстацца
І другога побач з ёю, кроў праліўшы, не сцярпеў.

А цяпер, гатоў бажыцца, я распраўлюся з сястрою,
Бо яна, забыўшы бога, д'яблу душы прадала
Тых, каго спакусай згубнай апляла, нібы змяёю.
Перад богам я клянуся: знішчу здрадніцу датла!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x