Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А суседзі?

— Збаяліся прыйсці.

— І таму ў вас на вячэру нічога, акрамя пацалункаў?

— Так, — сказала Марта, — і ўсім іншым мы ахвотна падзяліліся б. Не толькі з вамі. З кожным. Гэтым — не можам. Адзінае, што ў нас ёсць.

— І да канца, — сказаў Янук.

Сівы звесіў гарбаты нос і доўга думаў. І раптам...

— Го-го-го-го! — зарагатаў сівы. — Значыцца, нацягнулі вы найяснейшаму носа. І акрузе таксама. Ну, добра! Ну, гэта люблю! То ж бо мяне сэрца як цягнула сюды. Кажу: «Адчапіся, дай спаць!» — «Не, ідзі, пасля выспішся». І праўда, высплюся. Го-го-го-го-го! Ну й малайцы! І на золата плюнулі?

— І на яго. Вось у мяне маё золата, — сказаў Янук на Марту.

— І на ежу?

— Здабудзем, — сказала Марта. — Адна скарынка — абы з ім.

— Добра, — сказаў стары, — добра, дзеці. Нездарма клікала мяне сюды сэрца. Я знайшоў тут, у гэтай халупе, самае вялікае, што ёсць на свеце... Там, побач, гэта гумно?

— Ага, — сказаў Янук, — пустое. Хацелі было там размясціцца — абшару замнога. Холадна.

— Для нас прыдасца. Гаворыць вам што-небудзь імя Алесь Бан-Жвірба?

Тыя аслупянелі. Яшчэ б ім яно чагосьці не казала, калі грымела яно ад Буга і да Дняпра і паўсюль далей.

— Ясна, — выдыхнуў Янук. — Толькі ж зямля наша вялікая, не мог ён пабываць у кожнай вёсцы, на кожным хутары. Жыцця не хопіць.

— Так... жыцця не хопіць... А цяпер ідзіце па суседзях, клічце іх у гумно. І хай грукаюць у вароты нагамі, калі хочуць пачуць песню Жвірбы. А ён сёння будзе іграць для вас лепей нават, чым на спрэчцы з Міракам Гульнікам, дзе той быў — другі. Што там? Дурная спрэчка песняроў. А тут адзінае, перад чым варта схіліцца.

Як паходню кінулі ў бочку з порахам. Выбух быў на ўсё наваколле і да нябёс. Адусюль беглі дзесяткі людзей. Хто з іх бачыў Жвірбу? Адзінкі. То пляваць на магнацкую пагрозу, абы пачуць.

Першай прыплялася бабка Любаха, якая жыла далей за ўсіх, і прынесла тры сувоі свайго палатна (а ўсяго ў канцы вечара налічылі сорак). Пасля прыцягнуўся бязногі шавец Мар'ян, які таксама жыў не блізка, і прынёс шмат скуры на абутак. Адась Барамбуліна прывёз і зваліў цэлы воз капусты, бульбы, морквы і іншага такога. Бо ён быў гароднік. Алешка з Амосам прыгналі пяць авечак з бараном, а скупеча Андрусь прыгнаў карову, немаладую, але яшчэ цалкам прыдатную. Цыган Гарась прыскакаў на кані, якога тут і кінуў (а што, ён не дужа і разбіраўся, дзе кідае, дзе бярэ).

Расла гара ручнікоў і прахалодных прасцін, хлябоў і мукі і вэнджаных сыроў. Заўзяты браканьер Ясь прывалок дзікоў азадак, а Генусь, пад якога вада не плыве, бочку саланіны і шынку.

А Санчук Паўловіч, патаемна ад жонкі, прынёс у запазусе кавал сала амаль сажань на сажань (меў дзе хаваць на такім пузе). Лайдак Мікола прывалок мех рыбы: і свежай, і салонай, і вэнджанай.

Усё ішло ў хаду. Нехта прыкаціў бочку з півам. Пасля пайшлі другая, трэцяя, дзесятая. Бочкі з салонымі гуркамі і капустай, кашы з яблыкамі.

Астап Цянюка прыпёр аднекуль тры гарцы мёду.

І ўжо варылася бульба і стаялі на падораных посцілках падораныя місы з падораным кіслым малаком і вогнядышнай кашай з баранінай.

І ўжо крычалі наперагон, хвалячыся: «Лес на хату!», «Рала!», «Дзесяціну зямлі!», «Другую».

І, ясна ж, прынеслі і да ўсяго гэтага, так што ежа, пітво і дарункі выжывалі людзей з гумна, калі сівы Алесь Бан-Жвірба ўстаў і прыціснуў скрыпку барадой да пляча.

Калі тваё ў небяспецы каханне,
Гонар, свабода, песня твая, —
Скрыпка заплача ў асеннім тумане,
Скрыпка надзеі, скрыпка світання,
Ветру, шыпшыны і салаўя.

І гэта было запрашэнне да стала, да вясельнай гулянкі, самай сытай, самай вясёлай, самай спявучай, якая калі-небудзь адбывалася між нашых пушчаў, на верасовых нашых пустэчах, над чыстай слязою нашых вод.

А каму Жвірба дзякаваў за дар, той ледзь не скакаў ад шчасця, а з каго ён жартаваў, той ледзь не паміраў са смеху разам з суседзямі. А каму ён спяваў куплет, той ведаў, што яго паўтораць дзеці і ўнукі і прапраўнукі, і нават я, недастойны, буду ганарыцца тым, што мой прашчур слухаў спевы Жвірбавай скрыпкі.

О, як ён граў тады! Як бегаў ягоны смык! То па першых струнах, то па басах. І ўсё было ў напеве: верас пад ураганам, шум далёкага-далёкага мора і азёрных хваль, плач асенніх хмар і пяшчота неадольнага нічым нашага кахання.

Ляснулі вароты, і з'явіўся пан з прыплечнікамі. А насустрач яму плескануўся гнеў, і любоў, якую бароніць гэты гнеў, і тупат баявых коней, і спеў трубы. Нібы не адна скрыпка ўстала з адпорам, а сусвет.

Пан стаў як мёртвы. Можа, ён і не бачыў ні людзей, ні Жвірбы. Рука адпусціла эфес мяча і кінула на стол залаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x