Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад раніцу я на хвіліну задрамаў. Здаецца, проста ўпала галава, а калі ўзняў яе — вось-вось павінна было ўзысці сонца, весела сінела неба, свежы подых паветра быў, як каханы пацалунак.

Разбудзіў мяне нейкі строкат. Сарокі ўлетку пазбягаюць вёсак, але ж тут сама вёска была амаль лесам. І вось нада мною сакатала сарока, весела паглядаючы на мяне бісерным вочкам. Вельмі смешная, бясхвостая сарока, подобная з гэтай прычыны на апалонік без ручкі.

І я засмяяўся і ўстаў насустрач усходу.

Пасля мы зноў паехалі да дуба. Здымаць, на жаль, было цяжка. У густой цяністай дуброве і пры сонцы стаяў паўзмрок. Зямля развяла вакол сотні курыльніц. Туманны дым поўз да верхавіны, нібы гэта язычнікі прыносілі тут ахвяры.

Толька пашкадаваў, што нельга ўзлезці на вяршыню. Гэтае «нельга» сказаў ён, здатны здымаць на дарозе ў падаючага дрэва (незадоўга да гэтага, пад Шчорсамі, нас з ім ледзь не забіла такім чынам), на вяроўцы над безданню, на крыле самалёта і, напэўна, нават у чэраве кітовым.

Нельга было ўзлезці на роўную калону, ды яшчэ ля самай верхавіны віўся ля адзінага маленькага дупла «дымок»: дзікі пчаліны свепет. Яго ніхто не мог дастаць. Дзед казаў, што свепет там быў яшчэ ў гады ягонага дзяцінства.

Не варта было б пра гэта пісаць, але не пісаць нельга. Пры дзённым святле мы ўбачылі, што кара на вышыню чалавечага росту пакрыта драбнюткімі выразанымі літарамі. Так бы мовіць, — пакінулі сляды на твары зямным і прылучыліся да вечнасці.

Хаця гэта і не па сэрцавіне, а па тоўстай, у 3-4 цалі кары, але ўсё адно рэжа па сэрцы гэты выгляд спісанага, спаласаванага дрэва. Ці ж не малпы? А пасля надпісы гэтыя счэсваюць, але яны з'яўляюцца зноў, паласуюць жывую плоць і могуць дайсці да жывога нутра.

Былі тут людзі адусюль, людзі з імёнамі і прафесіямі (а трэ было б па гэтых надпісах шукаць, прыводзіць у міліцыю ды даваць па лапах і кішэнях), але я не буду ўвекавечваць іх яшчэ і на паперы. Хопіць ім і кары. Аб адным, аднак, не сказаць нават неяк і нязручна. На кары распісаўся ва ўласнай дурасці нехта Х «ад імя камсамольскай арганізацыі гомельскага педінстытута», так бы мовіць, ад імя будучых сейбітаў разумнага, добрага і вечнага.

Бедныя хлопцы! Як ім не пашанцавала! Разумныя ж, відаць, яны людзі збольшага, а выбралі, каб гаварыў ад іхняга імя, таварыша Х.

І толькі вышэй, куды рукі розных там Х не дасталі, быў першазданнай чысціні крэмавы ствол. Крэмавы, аж белы. Стаяць яму вякі, каб не малпы. Некалькі год назад Янка Брыль, Валодзя Калеснік і я наведалі стражытны дуб у Варончы, звязаны з імем Адама Міцкевіча. Дрэва-волат зеўрала страшэннай велічыні дуплом, у якім магло б стаць дзесяткі два чалавек. У гэтым дупле было і акенца на другі бок дрэва. Я ўлез і высунуў у акенца галаву, як таемны лясны дух. Відаць, калісьці ў гэтым дупле нейкі варвар расклаў агонь, але дрэва згасіла яго ўласнай крывёй і засталося стаяць. Патрэбна было б некалькі вазоў цэглы і пару мяхоў цэменту, каб запламбаваць дупло, і жалезны абруч, каб ахапіць ім галіны і не даць дрэву раскалоцца, і яно прастаяла б яшчэ семсот год. Мы вырашылі напісаць пра гэта старшыні камітэта па ахове прыроды. Праз некаторы час Янка меў гонар атрымаць ад яго ліст, у якім было напісана, што сапраўды ля вёскі Варонча, што пад Наваградкам, існуе шматвяковы дуб, звязаны з імем Міцкевіча, і ў гэтым дубе сапраўды ёсць дзірка. Такім чынам мы атрымалі магчымаць праверыць нашы асабістыя ўражанні.

Вялікае дзякуй!

То можа б хаця цяпер нехта засаромеецца, спахопіцца і зберажэ частку нашага народнага гонару? І можа зробіць гэта хутчэй? Год назад дуб Міцкевіча ў Варончы яшчэ стаяў. Можа яшчэ не позна?

...Пасля мы паехалі ад нашага дуба і на зваротнай дарозе, на лесасецы, убачылі двухногі дуб. Нідзе не было відаць, што зрасліся два дрэвы. Проста плялося, валаклося па высецы самотнае схіленае дрэва на дзвюх нагах, нібы хацела і не магло пайсці, уцячы са спустошанага людзьмі месца.

Пакуль хлопцы здымалі яго, я не вытрымаў і пеша вярнуўся да свайго волата. Белы, ён стаяў у змроку, думаў пра нешта, а зямля кадзіла яму.

У-у, якая вечная, якая жывая стаяла вакол яго цішыня! І я стаў і, няверуючы, пагаварыў з ім у думках, ціха памаліўся яму і папрасіў аб самым дарагім. А аб чым прасіў, аб чым маліўся — не скажу.

Пасля мы паехалі. Ізноў было бязлюддзе. Бачылі мы дуб, пашчапаны маланкай. Маланкі любяць дубы, часцей за ўсё змагаюцца менавіта з імі, бо гэта варты праціўнік, і амаль ніколі не чапаюць бярозу, такая яна плакучая, пакорлівая і ніцая. Літуй цябе лёс ад бліскавіц, Вечнае Дрэва!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x