Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Божа ж мой! — адно толькі сказаў Плаўнік з незахованым абурэннем.— Рабі, што хочаш, толькі не губі сябе.

Павольна павёў у бакі галавой.

— Не. Я хаджу на спатканне з Беларуссю. Я знаю, што гэтае спатканне апошняе, што гэта — развітанне... І не магу не хадзіць.

І ён хадзіў, блукаў па Мінску і яго ўскраінах.

Заходзіла сонца, і ў чырвоным святле апошніх праменняў блукаў самотны чалавек, то сочачы за тым, як ружовыя хмаркі дрыжаць на паверхні ракі, то за тым, як зялёнае лісце дрэў паступова цямнее і робіцца зусім чорным.

Паднімалася сонца, і было кожны раз вялікім шчасцем бачыць, як абуджаецца пры яго ўсходзе жыццё, як птахі спяваюць радасны гімн світання, як знікаюць ранішнія туманы, як сонца, усеўладнае сонца ажыўляе зямлю...

Ішла ноч, зоры мігцелі ў сінім небе, а калі выплываў з-за воблака месяц, яны бляднелі, а зямля афарбоўвалася ў зеленавата-ліловы колер...

Багдановіч ішоў з ускраін у горад. Ён любіў гэты горад уначы. Ён любіў лавіць вухам абрыўкі смеху, музыкі, крокі позніх пешаходаў. Чыстым было паветра, і здавалася, гарадскія вуліцы пахнуць полем, палявымі кветкамі.

Так, ён адпачываў пасля таго, што бачыў удзень.

Ён мог бы зачыніцца ў пакоіку, пакорліва прымаць гасціннасць мілага, чулага Плаўніка. Ён хадзіў па заезных дамах, па рынку, па вуліцах, па касцёлах і цэрквах, і гора, народнае гора паўставала перад ім. Ён доўга не мог зразумець, чаго ён шукае. І аднаго разу думка запалілася ярка, нібы вячэрняя зорка, запалілася, і Багдановіч нават засмяяўся. Гэта ж вельмі проста — яму дваццаць пяць гадоў, усяго дваццаць пяць гадоў! Вобраз русавалосай дзяўчыны з чыстым, крышку вузкім тварам, дзяўчыны ў даматканай мужчынскай світцы з кніжкай у кішэні паўстаў перад ім і ўжо неадлучна ішоў побач з ім. Ён садзіўся над ракой — і дзяўчына садзілася побач. Ён праходзіць пад дрэвамі тэатральнага сквера — і насустрач ішла яна. Ён бачыў, як світанкам рэшткі туману растаюць у блакітным паветры — і там ён бачыў яе вочы... «Вераніка»... Мусіць, яна жартавала... Ён уваходзіў пыльны, потны, стомлены, але нейкі супакоены і шчаслівы. Першае, што ён рабіў заўсёды, як прыходзіў, глядзеў у люстэрка, якое падаравала калісьці маці. Ён яго павесіў ля акна і кожны раз здымаў.

— Слухай, Ясакар, а я папраўлюся. Ты глядзі — нават загарэў.

Плаўнік бачыў хваравітую жаўцізну, бачыў, як абцягнула скура скулы яго, але ці маўчаў, ці пераводзіў гутарку на што іншае.

— Будзем верыць, што ты паздаравееш. Табе б на поўдзень, да мора.

Ён вешаў люстэрка на цвік ля акна і жартаваў:

— Добра, што мы не верым ні ў бога, ні ў чорта. Не, я не хачу загінуць у салёных вірах белапеннага сіняга мора.— Гэта ён успамінаў свой верш, адзін з лепшых, адзін з перлаў. Ён гэта ведаў, ведаў і тое, што «Эмігранцкая песня» вельмі папулярная сярод яго сяброў.— Не, Ясакар, я хачу памерці тут. Толькі суцеш сястру, я не памру ў гэтым пакоі, каб не рабіць ёй клопату. Я памру...

Ясакар робіць нецярплівы жэст рукой:

— Досыць, ну, досыць! Гэта ж... божа мой! жахліва...

Раптам Багдановіч падыходзіць да стала, перабірае лісткі, бярэ адзін з іх.

— Я блукаю па вуліцах і шукаю адну дзяўчыну. Я сустрэў яе тады, пад Мінскам. Яе лёс мяне вельмі непакоіць. Яна жартам назвалася Веранікай...— І, памаўчаўшы, раптам рэзка, з нястрыманым пачуццём дадаў: — Прыходжу і пішу. Пішу вось што. Я табе прачытаю, верш я назваў «Пагоня».

Ён чытае глухім, нізкім распевам. Коні, коні! Сімвал, старадаўні герб Вільні, Вострая Брама, гісторыя! Але не гістарычнымі вобразамі гучыць верш. Аб тых, хто ў цяжкі час выпрабавання выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за Айчыну. Пра тугу па радзіме, якую просіць паэт, каб яна даравала запозненага ў любові сына і дазволіла памерці за яе... Глухім голасам чытаў Багдановіч, але хваляванне ахапіла Ясакара, хваляванне напоўніла пакой, хваляй выплеснулася за дзверы і прымусіла насцярожана застыць на месцы клапатлівую гаспадыню. Няўжо гэты хворы чалавек — мільганула ў яе думка — валодае такой сілай?

Слёзы стаялі ў Ясакаравых вачах.

Паўтараючы любімае сваё «божа ж мой», ён выбег з пакоя.

А ўвечары ён пайшоў да знаёмага чыгуначніка, каб той дапамог адправіць Багдановіча на поўдзень.

І зноў была ноч. Цёмна-сіняе неба, як аксамітны дыван, ахінула горад. На вежы б’е гадзіннік. Гукі падаюць, як зоры, падаюць і гаснуць. Музыка, спевы, смех. Вальс. Стары, сентыментальны, але вельмі прыемны вальс. Пакружыцца б. Каб усё навакольна паплыло і, плывучы, злілося ў суцэльныя агнёвыя пасы — блакітныя, жоўтыя, зялёныя. Асветленае акно. І ў ім — пары, пары. Вось адна з іх спыняецца ля акна, жанчына абмахвае твар веерам і потым лёгка б’е ім па падбародку свайго кавалера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x