Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, не... не хопіць сілы, каб дачакацца. Вось Купалу я зайздрошчу. Ён — з народам, і ў яго многа сілы, ён дачакаецца. І ты дачакаешся. А я — не.— Потым трахануў галавой, нібы адганяючы думкі.— Дык я хоць кніжку ў спадчыну пакіну. Можа, і яна дапаможа наблізіць час, калі беларуская культура выйдзе на шырокае поле. Можа, праз гадоў трыццаць яе і будуць чытаць. Ну, спі, а я пайду.

І ён сядзеў да світання.

Світанне ішло празрыстае, прахладнае.

Многа лісткоў, перакрэсленых, падала на падлогу.

Толькі як развіднела, не распранаючыся, ён забыўся цяжкім сном. Шэрае неба і пад ім — бясконцая дарога... вязкі бруд абляпіў колы... а адно з іх загразла... Воз цяжкі, а яму, Багдановічу, канешне, трэба дапамагчы, каб воз выехаў... на куфры, што стаіць на возе, сядзіць дзяўчына і чытае кніжку... дзяўчына хоча злезці дапамагчы... не, не, не трэба, ён не хоча, ён дужы, яму ж толькі дваццаць пяць гадоў... усяго дваццаць пяць гадоў!

V

Усё бліжэй і бліжэй насоўваўся фронт. Мінск перапоўнены быў уцекачамі, параненымі, людзьмі, якія нажывалі грошы на пастаўках, на перапродажах, людзьмі, якія шукалі ў незлічоных шпіталях родных — памёршых, людзьмі, якія прыязджалі ў пекла вайны, каб у рэстаранчыках, казіно, кафейнях, у публічных дамах забыць усё на свеце. Мінск быў перапоўнены афіцэрамі, гандлярамі, какоткамі, быў перапоўнены людзьмі ў шэрых світках і лапцях. Для ўцекачоў арганізавалі камітэты, якія мелі размеркавальныя пункты, сталоўкі, але народу ўсё прыбывала і прыбывала, сродкаў было мала, транспарт быў загружаны ваеннымі перавозкамі, і народ доўга тоўкся ў горадзе, люта галадаў і пакутаваў.

Беларуская культурная інтэлігенцыя пайшла працаваць у камітэты — час для сяброўскіх вячорак быў не надта падыходзячы... Не відовішча, а хлеба трэба было ў першую чаргу даць гэтым людзям, кавалак хлеба... А з хлебам — добрае слова. З прыватных кватэр сюды, у камітэт, былі перанесены дэбаты, тут пісаліся творы і тут жа чыталіся... І тут пачалося тое, што павінна было пачацца, няўхільна, абавязкова,— тут пачалося размежаванне. Адны — былі і такія — сцвярджалі, што прыход немцаў дасць волю беларусам, самастойнасць. Другія бачылі ў прыходзе кайзераўскіх войск пагібель. Яны сцвярджалі, што толькі пры дапамозе славян беларускі народ вызваліцца з рабства. Трэція патрабавалі, каб беларускі народ падняць на самастойнае паўстанне. І калі аднаго разу ўдалося ўцягнуць у спрэчкі Багдановіча, ён выказаўся рэзка і катэгарычна:

— Я ведаю гісторыю і ведаю, што ніколі тэўтоны не былі братамі славянам. Саюз з немцамі — гэта наша пагібель.

І больш ён не гаварыў, ён не ўмеў спрачацца, яму цяжка было слухаць бясконцыя гутаркі, ён пакідаў таварышаў і некуды знікаў.

І рукапіс кнігі параскіданы ляжаў на стале, а наўкола — на канапе, на крэсле, на падлозе — валяліся лісткі. Сястра Плаўніка спачатку прыбірала іх, але гэта было дарэмна. Багдановіч вяртаўся то на світанні, то ўначы, то яго не было па два-тры дні. Прыходзіў, садзіўся за рукапіс, зноў раскідваў лісткі, хадзіў па пакоі, страшна кашляў і ўсё гаварыў сам сабе:

— Не тое, не тое...

Аднаго разу Ясакар падабраў з падлогі лісток са страфой верша. Сум быў у ім і выключная прыгажосць. І ён шчыра сказаў:

— Якая пекната, божа ж мой!

Багдановіч шпарка глянуў на яго, і вочы пры гэтым зрабіліся цёмнымі.

— Не, не тое. Цяпер не аб гэтым трэба пісаць! —І вырваўшы з рук лісток, ад гэтага рэзкага руху закашляўся, пачаў быў шукаць насоўку.

Плаўнік уздрыгануў.

— Трэба лячыцца,— адно сказаў ён, супакоіўшыся, глушачы ў сабе адчуванне прыкрасці.— Не можна без барацьбы губіць такі талент, Максім Адамавіч... Бессэнсоўна. Трэба ўзяць сябе ў рукі, спыніць гэтыя вашыя начныя праходкі. Гэта ж і здаровы не працягне доўга, калі ночы не спаць.

Багдановіч глядзеў на яго, вочы святлелі, але Ясакар бачыў, што позірк паэта адсутнічае, ён задумаўся, і бледны, стомлены твар прасвятлеў і стаў сапраўды маладым. Ён ціха, без афектацыі загаварыў:

— Я не хаджу піць у кампаніі або на спатканне з каханай. Смешна, але прызнаюся, што ў мяне нават не было каханай жанчыны, не было кахання. Дваццаць пяць гадоў!.. Быў ідэал, бачу яго, але яшчэ не знаю, што лепей — каб быў гэты вобраз у вершах ці каб быў ён у рэчаіснасці.— Павольна ўзняўся з крэсла і блізка падышоў да Плаўніка.— А не хадзіць я не магу... пячэ тут, на сэрцы... я так хутчэй папраўлюся. Я хаджу па начных вуліцах, выходжу ў поле, на рэчку, іду росным берагам. А які світанак бачыў пазаўчора! Вам, можа, неспакойна, дык я перабяруся да каго-небудзь жыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x