Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Партызаны былі і ля ложка, і ля стала, і ля шафы, што стаяла ля сцяны ад гароду. Ім самім было ўжо цесна ў хаце, не павярнуцца, а яны ўсё ішлі і ішлі, стукаючы прыкладамі аб вушак у дзвярах.

Прасіліся пагрэцца, пыталіся, ці даўно ехалі падводы, пілі з вядра ля печы кружкай ваду і церлі без аддухі шчокі. Дзверы доўга стаялі расчыненыя, і ў хату аж на кут пад стол валіла белая пара.

У Насты не лучаў зуб на зуб; яна толькі схапіла хустку за рагі на грудзях...

А партызаны ўсё ішлі.

Яна прыціснулася ля стала да лавы — давала месца; зірнула, стоячы, у акно. На гародзе было бела ад снегу і ядрана: мусіць, свяціў месяц. У шыбы біў вецер — не сціхаў.

Яна тады пачула, як яе схапіла і пачало трасці...

Падумала: добра, што накрыла на ложку пасцілкамі дзяцей, — цяпер да іх не падступіцца...

А людзі ўсё ішлі.

Наста зноў убачыла ў акно, як відна ў гародзе; тады згледзела, што цямней робіцца ў хаце: канчаецца карасіна і тухне лямпа.

А людзі ўсё ішлі і ішлі з сяней без сканчонага, грукаючы нагамі ў парозе...

Яе трасло, не адпускала.

Калі Наста адплюшчыла вочы, усюды было ядрана, аж не давала глядзець. Сонца стаяла высака — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну.

Яна падумала адразу, што не ведае, дзе ляжыць, — не помніць. Высака ўгары застыла белае ад дробненькіх воблакаў неба — было ўсё роўна як пажмаканае палатно.

Ёй было высака пад галаву, і яна бачыла зашыек, што вёў між лесу на балота, і край дарогі ля самага маста. Яны былі сівыя, як ад дыму...

Над самай галавой краталася жоўтая мятліца, бы на яе хто дыхаў. Усюды было ціха, і Наста падумала адразу, што аглохла. Доўга ляжала, адплюшчыўшы вочы і гледзячы ўгару... Пасля ёй здалося, што чуе, як нехта стогне. Тады зноў пачала слухаць, пакуль здагадалася, што стогне сама...

Калі яна доўга глядзела ўгару, у вачах пачыналі бегаць мурашкі, чорныя, дробныя, што мак, — усё роўна як сыпаліся адкуль зверху. Пасля яна пачула, што спадыспаду яе ўсю коле, як іголкамі, — і рукі, і ногі ў сцёгнах, і паясніцу — і падумала, што жывая.

Яна намаглася, хочучы ўстаць, і пачула, як яе тузанула балючая сутарга: за плечы. Плечы адразу забалелі — былі мокрыя, як у ліпкай раскалочанай гліне; стала цёмна ўваччу. Калі яна зноў кранула рукамі, каб устаць, яе адразу скруціла ўсю, і яна, перавярнуўшыся на жывот, закрычала як магла:

— Та-аня!..

Ёй было здалося, што яна згледзела Таню блізка ля сябе ў траве: ляжыць, адкінуўшы галаву, і ў яе расплецены косы...

Пасля яна пачула, што паўзе па траве, кратаецца, — служаць яшчэ рукі, — баляць толькі плечы, сталі горш мокнуць, і коле, аж совае ў шыю. Помніла, што трэба задзіраць галаву — абдзярэшся ў папараці аб ражны, — натужвалася, але ёй не давала падымацца шыя...

Тады яна падумала, што ніколі ўжо не ўстане з зямлі...

— Дзе-еці!.. — клікнула яна, спужаўшыся, што не ўбачыць дзяцей... Яны жывыя, і Іра, і Валодзя. Няпраўда, што гарэла Дальва. Ну і што, калі ноччу было відаць у тым баку зарыва?

Траслося ўсярэдзіне, не сціхала, пачынаючы гарэць агнём...

Яна чаплялася рукамі за сухі верас, абдзіраючы пальцы; чула, што лучала каленямі на вострыя сасновыя шышкі на цвёрдай зямлі, аж калола ў мазгі.

— Та-аня!.. — закрычала яна зноў і пачула, як ёй стала ўсёй горача. Верас зрабіўся высокі, як лес, і густы — не ўсадзіць рукі. Пачаўся соснік; балота асталося збоку.

Яна падумала, што згубіла Таню... Агледзеўшыся, убачыла, што ляжыць ля самай дарогі, — відаць з травы жоўты пясок і колы ад калёс: блішчаць шыны. Пахне дзёгцем. Яна, мусіць, прыпаўзла да маста.

Калі яна выпаўзла на дарогу да Януковых калёс, пачула, як усюды наліп пясок: на рукі, на нажутку, на спадніцу. Мусіць, яна ўся мокрая ад крыві, і кроў ідзе з-за плячэй, бо там, чуваць, усё зліплася. Каб гэта можна было акруціць плечы, уціснуўшы якім ручніком...

Яна спачатку ўзялася за кола абедзвюма рукамі — не думала, што можа адразу ўстаць. Стаяла пасля, учапіўшыся ў ляжэйку, а ў вачах круціліся зямля і пясок — белы ад сонца, як снег. Яна тады навалілася на калёсы — на мех, як ашчапіла была іх, — і ў яе адразу перавярнулася ўсё ў грудзях: на тым баку, за калясьмі, ляжаў на дарозе на самым пяску Янук. Ляжаў — галавой сюды, да Насты. У яго быў сіні лоб і заплюшчаны глыбака, як у ямах, вочы. З галавы звалілася кепка, і мокрыя сівыя валасы ўкачаліся ў пясок. Рот у яго быў скрыўлены, як і кожны раз, калі Янук пыкаў вуснамі: хоць што прасіў. Доўгая белая палатняная кашуля ў яго задзёрлася аж на грудзі; босыя, вымытыя ў расе ногі ён падагнуў пад сябе, прыціснуўшы імі лейцы, — усё роўна як не пускаючы аднаго каня. Ля ног у яго на пяску бегалі мурашкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.