Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі зноў далёка наперадзе закрычала сава, ён натапырыўся і доўга слухаў. Здагадаўся пасля, што гэта выюць ваўкі... Якраз недзе ў Тартаку, куды трэба ехаць. Ваўкі на додніцы ходзяць да вады, мусіць, на самую Дзвінасу, і гэта аказваюцца маладыя. Сёлета рана тады вывеліся ваўкі: дома за Карчаваткамі іх усягды можна пачуць пазней — жнівом.

Ён зноў аглянуўся назад: на белай дарозе былі відаць падводы. Таня ляжала, скорчыўшыся, на мяхах; Янук сядзеў, нагнуўшы галаву, недзе драмаў; Алёшы здалёку не было відаць зусім. Ззаду за сваімі калясьмі краталася Наста.

Ніхто недзе не пачуў, як завылі ваўкі. Панок хацеў клікнуць Насту, але падумаў, што наробіць гоману... Ваўкі кідаюцца цяпер на людзей — тыя, што пакаштавалі чалавечыны. Прыходзяць у вёску і бяруць дзяцей. Трэба будзе сказаць Верцы, каб ніколі не пускала з дому малых. Тады ён падумаў, што недзе крычыць на ўсю хату хлапец без малака — з анучкай у роце.

Стаіць парожняя бутэлечка з жоўтай вялікай соскай на лаўцы ў парозе пад суднікам... Змаглася, мусіць, зусім і Верка... Яна чуць прыйшла была з вёскі ад Махоркі. Каб ён, Панок, не падхапіў яе пад паху на двары — абвалілася б з малым: не стаяла на нагах...

Пасля ён быў падумаў, што карову памогуць купіць людзі. Скінуцца і памогуць, бо без каровы не выжывуць дзеці. Хаця людзі не могуць скінуцца, бо ні ў каго ж другога няма каровы. Не ў адных іх... Мала што ў Веркі дзіця. У Сяргеіхі вунь двое...

Не трэба было біць карову — усё роўна ўсіх знайшлі немцы.

Яму зноў здалося, што ён пачуў, як зарыкала карова, — наперадзе, дзе былі азваліся ваўкі.

Зліпаліся вочы, і ён доўга цёр іх пальцамі, пакуль не забалелі; тады цёр далонямі шчокі і лоб. Далоні былі шорсткія ад гразі. Мусіць, не абмыў рукі, калі ля Завішына цягнуў з ракі за аглабню Януковы калёсы... Ля берага была гразь аж да калень. Цяпер яна падсмягла на калашынах і адставала вільготнымі камячкамі, калі ён вадзіў па каленях рукой. Ад мокрых штаноў намок зверху мех, і на яго наліпла гразі.

Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы...

Дарога пайшла гарой. Пахла сырым жвірам і глінай, свежа і востра, аж зашчымелі дзясны. Так пахнуў жвір, калі ён, Панок, з Веркай капалі ноччу ў сосніку за Дальвай яму, каб схаваць у зямлю шафарню. Перад самымі немцамі ўжо, як адступалі партызаны на Дзвінасу.

На гары пацямнела дарога, над галавой не было відаць неба: яго закрывалі сосны — вярхамі. Стала цёмна — месяц схаваўся за гарой. У тым баку былі пачуліся выбухі, як таўклі ўсё роўна дзе ў ступе: вух-вух, вух-вух... Цяжкія, глухія, яны доўга не сціхалі, і ад іх, здавалася, дрыжала зямля.

Панок падумаў, што гэта чуваць аднекуль здалёку, можа, фронт: у лесе далёка чуваць.

Дарога доўга спускалася ўніз — у лагчыну. Паабапал дарогі цяпер пайшла імшара з дробным соснікам і бярэзнікам: шырокая, як толькі яе можна было ўгледзець у цемнаце. Над імшарай стаяў туман і вісеў нізка месяц. Чырвона-чорны, як абгарэлы, ён зусім не свяціў, здавалася — вісеў толькі над зямлёй, як для прыліку.

Зноў завылі ваўкі, недзе зусім блізка наперадзе.

Панок павярнуўся тады на мяхах, звесіўшы ногі з ляжэйкі на другі бок калёс, і стаў слухаць. Нідзе нічога не было чуваць; ляскалі толькі па карэнні ззаду колы.

Дарога ўсё спускалася ніжэй і ніжэй, як куды да ракі. Імшарыны збоку ўжо не было відаць: яе схаваў з вачэй туман. Адразу стала сыра; зрабілася цяжка дыхаць. Зачвякаў па гразі капытамі конь, пабялелі шыны на колах — сталі блішчаць.

Дарога ля імшары зноў пайшла прамая, і ўперадзе паявіліся падводы — сунуліся ў тумане, як дзве чорныя капы сена.

Нідзе не чуваць было ні голасу — здавалася, усе паснулі, забыўшыся на ўсё на свеце. Панок падумаў, што на возе калыша і самі ліпнуцца вочы.

Злезшы з мяхоў, ён, сагнуўшыся — балела спіна, — пайшоў ззаду за калясьмі, ступаючы босымі нагамі па мокрай траве. Пачуў, што холадна ў ногі, як усё роўна ідзе раніцай увосень на лог лавіць каня, а ўжо выпаў іней, пабяліўшы Зурэчча. Усходзіць сонца, у Дальве паляць у печах, і дым з комінаў падымаецца слупамі ўгару, пасля ападае адтуль на зямлю і сцелецца ля ракі на аселіцах. Ціха, скрыпяць толькі ў вёсцы асверы і вароты — людзі, устаўшы, бяруць ваду... На лагу, у самым кутку, дзе начавалі начлежнікі, дыміць яшчэ вогнішча, і ў тумане грукаюць нагамі спутаныя коні.

У плячах зноў забалела, і Панок пачуў, што не можа ісці: саслабеў.

Учапіўшыся за ляжэйку, ён падскочыў і сеў на мяхі, задыхаючыся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.