• Пожаловаться

Іван Пташнікаў: Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў: Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-02-0496-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Пташнікаў Тартак

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца. «Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады. У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Іван Пташнікаў: другие книги автора


Кто написал Тартак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна раптам успомніла, што ў яе дома пустая шафарня ў сенцах, што яна, Наста, не можа прынясці ні каліва, бо дзе возьме...

Падумала, што праз яе могуць спаліць вёску...

Яна ступіла і выйшла наперад з Ірай на руках — да тыну, дзе стаялі два чорныя кулямёты і немец з уласаўцам. Згледзела адразу, як яны двое ўтаропіліся на яе, пасля зірнулі адзін на аднаго і кораценька перагаварыліся — «вэр, вэр...».

Калі яна загаварыла, пачула, што голас у яе моцны і рэзкі — яна аж крычыць — і што язык сухі, як трэска, і не гнецца...

Немец з уласаўцам зноў кораценька перагаварыліся — «вэр, вэр...». «Большевік...» Уласавец зноў засунуў рукі пад дзягу на жываце і зыбнуўся на нагах.

— ...Пускай хоть сосед... — пачула яна, як сказаў ён, прыціскаючы на кожным слове.

Яна загаварыла зноў, паказваючы рукой на лес да могілак: закопана... Немец з уласаўцам гаварылі цяпер доўга — «вэр, вэр, вэр...». Пасля ўласавец кораценька і злосна буркнуў ёй:

— Пустім і в лес...

Яна яшчэ сказала, што ўсюды каравулы, што не даюць выйсці з двара... Яны ёй ужо нічога не адказалі; махнуў толькі немец рукой, паказваючы ў грумаду, тады крыкнуў некуды на двор. Адтуль адразу выбег уласавец і пайшоў у канец вёскі — да могілак...

Пакуль яна прывалакла ногі ад тыну да хаты, пад хатай ужо не было людзей...

...Ад свайго плота цяжка было адысціся: здавалася, пацяжэў мех — яго насыпалі аж пад самую завязку. Яна ўжо не бедавала, што баляць плечы; сагнулася, як старая баба, і глядзела толькі на сцежку пад ногі і на вуліцу перад сабой. На пяску на сцежцы знаць былі сляды ад нямецкіх ботаў: у дзірачкі ад цвікоў. На ўпыленай крапіве і падарожніку ля плота валяліся доўгія белыя акуркі ад папярос, адзін яшчэ тлеў сінім дымам, і ля яго абгарэла рудая трава — відаць, нядаўна ішоў немец. Яна падумала, што немцы не апасаюцца: у такую суш можна падаткнуць агню, і ўся вёска пойдзе дымам.

Ля Панка быў абернуты на вуліцу плот, і трэба было, нямогучы, падымаць высака ногі — пераступаць жэрдкі. Жардзё ў плоце было зацярушана жоўтым пер'ем. Пер'е ляжала кучкамі і зверху на траве ля плота, і на пяску на вуліцы — відаць, рваў яго нехта з курыцы жменяй.

У вёсцы была зацярушана пер'ем уся Скарбовая аселіца, усё роўна як сюды зносілі курэй з усіх двароў. Наста згледзела, што на аселіцы пад раку гарыць агонь і ля яго кратаюцца ўласаўцы. Нехта там разбіваў тапаром на дровы, мусіць, вароты: аб сухую дошку ядрана бразгаў кручок. Ад агню пахла смаллю, аж зрывала нос...

«І не паапрагаюцца... Не паразрывае... Усё жывое пажорлі...» — падумала яна. Пасля падумала, што больш нікога не бачыць з мяхамі, усё роўна як ёй адной карціць скарэй накарміць немцаў. Здагадалася, што, мусіць, усе ўжо даўно пазносілі шклункі: шмат у каго жыта знайшлося дома, а не — то адзін у аднаго пазычалі: «Згары яны, гэтыя тры пуды...»

Калі яна ўбачыла здалёку Міронаву хату, высокую, з саламянай страхой, вышэйшую за ўсе хаты ў вёсцы, і старыя дубы, што раслі напроць, на другі бок вуліцы, у яе затрасліся ногі...

Падышоўшы з мехам на плячах да Міронавых варот, Наста згледзела, што яны адчынены, і падумала, што іх не змагла б ужо адчыніць сама: мех адняў рукі.

На двары ў Махоркі былі немцы — чалавек сем. Поркаліся ля Міронавага свіронка за дрывотняй ля самай студні. Два немцы стаялі, узяўшы рукі ў кішэні; трэці, расставіўшы ногі, апёрся задам на ручку ад рыдлёўкі — рыдлёўка была ўторкнута ў трасочнік на дрывотні; чацвёрты, сагнуўшыся, стаяў па калені ў яме — даставаў адтуль, недзе з-пад ног, белыя вялікія Міронавы талеркі і ставіў адну на адну. Галава ў яго вісела, кратаючыся, ля самай зямлі, была ўся лысая і блішчала здалёку на сонцы, як талерка.

Другія стаялі воддаль і, гледзячы ў яму, курылі...

Ужо на самым двары Наста ўбачыла, што ля свіронка на зямлі стаялі поўныя, насыпаныя жытам мяхі. Ля мяхоў тырчаў, як пень, Іван Боганчык, а ля самага тыну, пад свіронкам, стаяў немец — стары, сівы, той, што гаварыў на вуліцы перад усімі, — яна пазнала. За ім ззаду згрудзіліся ўласаўцы — чалавек дзесяць.

Наста падумала, што трэба ісці з мехам да свіронка. Убачыла пасля, што там цесна, не павярнуцца за ўласаўцамі, і стала ля варот. Стаяла, паддаючы сабе мех на плечы.

Тады стары немец павярнуўся да яе. За ім павярнулі галовы да варот і ўласаўцы.

Немцаў яна ўжо не баялася. Падышла да сівога, пастаяла; перакруціўшы рукі цераз галаву, скінула з пляча мех яму пад ногі. Немец адступіўся, стаў і глядзеў на мех. Махнуў быў рукой ля ног, паказваючы нешта Боганчыку. Боганчык падскочыў да яго з-пад свіронка, падняў яе, Насцін, мех і панёс перад сабой да мяхоў, што стаялі ля тыну. Яна пайшла за Боганчыкам; пачула, што ззаду ішоў і немец. Боганчык расхінуў нечы шырокі з пасцілкі ў палосы мех, насыпаны ў калена, а яна, падняўшы з зямлі перад сабой сваю ношку, перакуліла яе яму ў мяшок... Пачула, што задыхаецца — парвецца сэрца — і што з ілба пацёк руччом у вочы пот. Выцершыся, яна ўзялася рукамі за рагі ў мяху і пацягнула ўверх. У чужы мяшок, як дома ў шафарню, пасыпалася, шапочучы, зерне; запахла жытам, што на таку ў гумне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Іван Шамякін: Снежныя зімы
Снежныя зімы
Іван Шамякін
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.