• Пожаловаться

Іван Пташнікаў: Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў: Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-02-0496-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Пташнікаў Тартак

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца. «Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады. У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Іван Пташнікаў: другие книги автора


Кто написал Тартак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Насыпаючы жыта, яна ўсё баялася, каб не забыцца і не ўзяць бляшанкі з сабой у мех. Яна, здаецца, зарыла яе напасля ў куфры глыбока ў жыта...

Кончыўся доўгі загон, і Наста пайшла дарогай, ступаючы ў гарачы пясок аж па костачкі. Сонца цяпер зайшло якраз спераду, біла ў вочы, і яна залівалася потам. Было горача, прыліпалі да плячэй мокрая палатняная сарочка і нажутка; здавалася, коўзаючыся за плячыма, ад поту намакаў мех. З'ехала з галавы хустка, рассыпаліся валасы, згубіўся недзе, калі насыпала жыта, ражок старога грэбеня, зубы на чатыры (дагэтуль ён яшчэ тырчаў у валасах, было чуваць).

Сонца стаяла якраз на паўдні — высака ўгары над самай вёскай. Ад яго гарэла галава і смылелі шчокі; трэскаліся сухія вусны, і сох у роце язык, рабіўся шорсткі, не павярнуць. Балела над мехам плячо, цягнула ўніз, і давілі пад горла рукі, сціснутыя ў кулакі, — займала дыхаць.

«Паспець бы... Гэтулькі з куфрам мэнчылася...» Аднекуль пахла гарам, едкім, смярдзючым — аж блажыла. Мусіць, на сухім балоце ля грэблі загарэўся торф.

Пасярод вёскі, ля Махоркі на гародах, стралялі — густа, як палкай хто вадзіў па плоце.

«Маўчалі дагэтуль. З раніцы...» — Яна падняла на гарод вочы, глянула спадылба. Ад сонца ўсюды было сіне, як ад дыму, і на гародах нічога не было відаць.

На могілках на дзядзінцы ляжала каменне — крушнямі; сюды панаганяла з вясны, яшчэ ў паводкі, пяску, і цяжка было ступаць: вязлі ногі.

Ля Боганчыка, пры ўваходзе ў вуліцу, былі расцягнуты платы — іх немаведама на што расцягалі ўласаўцы, і жудасна было глядзець на голы без плота гарод: адразу за ім быў відаць Выганчык, дзе гарэў торф.

Вуліцай, здавалася, лягчэй ісці — цвярдзей было нагам ля самага плота па ўбітай зямлі. Вуліца была пустая, толькі пасярод вёскі, ля Махоркі, хадзілі людзі — па адным. Уласаўцы разышліся па дварах. Было відаць, як яны, паскідаўшы з сябе верхняе, мыліся ў Боганчыка на двары — чалавек пяць. З коміна ў Боганчыка пахла смаллю на ўсю вуліцу...

Наста ішла ля плота — ля сваёй хаты — і не зайшлася. Калі падышла да хлева і пачула, як запахла старым сенам і гноем, ёй стала цяжка дыхаць і горача зрабілася ўваччу. На двары нікога не было відаць: ні дзяцей, ні ўласаўцаў, і яна падумала, што дзеці — Іра і Валодзя — недзе ў хаце. Сядзяць, двоечка, на сенніку на падлозе, напужаныя, — там, дзе яна кінула іх, пайшоўшы з хаты і сказаўшы, каб яны не ўставалі з падлогі. На двор былі зачынены на закрутку вароты, ля варыўні параскіданы з вярсты дровы — іх, мусіць, параскідалі, калі яна была ля ям, — і ўсюды было пуста і ціха.

Яна прыхінулася да свайго плота на другі бок вуліцы, апусціўшы мех зверху на жэрдкі, адсапнецца хоць...

І раніцай, калі іх з Карчаватак прыгналі ў вёску немцы, на двары было ціха і пуста. Паснулі на возе дзеці: не спалі ў лесе ўсю ноч, лежачы пад калясьмі на зямлі; усю ноч без сціханага немцы стралялі па лесе з кулямётаў, і над галовамі ляцелі кулі з агнём...

Прыехаўшы на двор, яна загнала Буланчыка ў хлеў, кінула нераспрэжанага, і пазаносіла на руках у хату дзяцей — паклала на ложак на разгоеную салому. Села сама на маленькім услончыку ля ложка і глядзела на іх, не зводзячы вачэй. Падумала пасля, што трэба падпаліць, мусіць, у печы, бо, прачнуўшыся, дзеці захочуць есці... Яна ўстала, пачула, што не служаць рукі, каб наліць у гаршчок вады...

Зноў пачалі страляць — з хаты цяжка было пазнаць дзе, мусіць, у тым канцы. Пасля раптам на вуліцы, ля Боганчыка, нехта загаласіў на ўвесь голас, як мог...

Яна адчыніла дзверы — піхнула іх рукой у сенцы. Плакалі і ля Боганчыка, і ў вёсцы на вуліцы — мусіць, ля Панка: прымаўляла Паніха.

Пасля Наста пачула, як ляпнулі вароты і на двары ля сцяны задугаў нагамі нехта чужы. Дзверы ў хату шырока расчыніў уласавец; высокі, ішоў сагнуўшыся і несучы ў руках вінтоўку. Адапхнуў Насту прыкладам назад, калі яна падышла да дзвярэй.

— Трі душі? — папытаўся ён з парога, гледзячы на ложак, дзе спалі дзеці. — Всем до едіного... В деревню... Выході, мать... — сказаў ён пасля неяк цішэй. — Выході, не стой...

Яна падбегла да ложка да дзяцей, пасля да куфра, не помнячы чаго: хацела, мусіць, адчыніць, каб што ўзяць...

— Нічего не брать... Выході... — уласавец цяпер паказваў і галавой і вінтоўкай у дзверы.

Яна схапіла на рукі маленькую Іру. Валодзя, згледзеўшы ўласаўца, саскочыў з ложка і выбег за ёй на двор. Сонны, ногі ў яго чапляліся за парог і ў хаце і ў сеначках...

У вёсцы стаяў крык: плакалі, усё роўна як вязлі каго хаваць на могілкі.

Яна не стрывала, заплакала сама на ўвесь двор.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Іван Шамякін: Снежныя зімы
Снежныя зімы
Іван Шамякін
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.