• Пожаловаться

Іван Пташнікаў: Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў: Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-02-0496-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Пташнікаў Тартак

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца. «Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады. У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Іван Пташнікаў: другие книги автора


Кто написал Тартак? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба было ехаць у Краснае... Ёй, Насце... Кідаць дзяцей і ехаць. Бо ў яе быў конь. Усе ў вёсцы, у каго ёсць коні, паедуць.

Боганчык пасля ўласаўцаў сказаў, што ўсяго ў вёсцы асталося сямёра коней, што і ён сам паедзе, бо і ў яго астаўся цэлы жарабок, што нічога страшнага няма — з'ездзяць і вернуцца... Далёка тут тое Краснае...

Яна тады заплакала: у яе ж дзеці... Нагнулася і паказала рукой у акно ў гарод...

Уласаўцы сказалі, што скарэй вернешся з Краснага, калі астаюцца дзеці... Трэба было кідаць дзяцей...

Наста сядзела ля стала з пруткамі ў руках і не магла ўстаць...

Уласавец, што разбурыў нагамі пад лавай кучку толу і падымаў на яе, Насту, вінтоўку, першы пайшоў з хаты, як баючыся, забраўшы са стала пальчаткі...

2

На грэблі калыша і падкідае калёсы...

Буланчык з кароткай грывай, падстрыжанай «авечымі» ножніцамі, б'е ў хамут; у ямах напінаецца, аж рыпяць гужы, і храпе, наглытаўшыся пылу. А балючы які... Дакраніся пугаўём — са скуры лезе.

«Напужаная жывёла...»

Наста, апёршыся рукамі на ляжэйку, спаўзае з воза з мяхоў і, выпусціўшы з рук лейцы, доўга стаіць у пяску — не можа адагнуцца. Пясок пад нагамі гарачы, шорсткі і клейкі — здалося, зваліўся са скавародкі на падлогу ў парозе ля печы блін з непадсяванай ячнай мукі і ліпне да босых пят. А можа, яшчэ не абсохлі ногі, калі яна ўрабіла іх у гразь, падпіхаючы ў рацэ ля спаленага маста калёсы?

«Так звяло ногі... У каленях...»

Наста ехала самая апошняя, астаўшыся ззаду, і калі злезла з воза, Буланчык быў стаў, пасля, падвярнуўшы галаву, даў у хамут і, пачуўшы, мусіць, што палягчэла, пайшоў за возам — махаў галавой ад сляпнёў і хроп. Ёй трэба было цяпер даганяць калёсы, бо ні да каго другога не падсядзеш пад'ехаць: усе наперадзе.

Нылі суставы, балелі, калі разгіналіся, у каленях ногі. Наста спяшалася, валюхаючыся, што качка.

«Чорт бы не ўзяў Буланчыка. Не такая я і грамазда. Пашкадавала... Конская матка не здохла...»

Ісці па ямах босай было мякка і прыступна. Грэбля за гэты тыдзень, як уцяклі ў Карчаваткі, высахла і патрэскалася, што цэгла, — стала на такой пагодзе, што ўдзень збіты скацінай Выганчык за ракой на сонцы рабіўся белы і дрыжаў; нямецкія машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудках торф на муку, і вецер пазасыпаў ямы і трэшчыны пад нагамі.

З-пад калёс падымаўся руды пыл і поўз грэбляй назад пад вёску — да маста.

Няма чым дыхаць, пяршыць у горле, і Наста, узяўшы за ражок паркалёвую белую хустку ў чорныя кропачкі, што вісела на шыі, выцірае ад поту шчокі і сухія, патрэсканыя, аж баляць, вусны. Ражок хусткі ўвачавідкі рудзее, бы гэта яна, Наста, тупае не за возам па грэблі, а дома ля чалесніка ў калядніцу, калі печ ад смалякоў з Карчаватак як юхта і да яе не падступіцца...

Баліць на правай назе костачка, што раз усё горш — узялася струпам.

«Кроў запяклася... — думае яна. — Згінь ты, благое... Усё гэта ў рацэ... Ля маста... Такі быў мост... Суткі гарэў... Перад самай вайной яго рабочыя рабілі — стаялі ў вёсцы. Яшчэ жоўты быў, не счарнеў. Смалой ад яго пахла... Партызаны яго падпалілі, нанасіўшы саломы, як адступалі. А немцы, калі трэба было ехаць, дык яны паставілі машыны на беразе — Петрусіха старая бачыла, з вёскі яна нікуды не кранулася ўцякаць, — высыпалі, што мышы на ток, на буй, нават доўга не стаялі. Пераскочылі, не падкасваючыся, адзін за адным разбалабашаную раку, што куры, — рака ў пагоду зусім перасохла — і адразу на страху да Петрусіхі: хата яе была з прыходу самая першая. І тапары ў іх, і пілы... Раскідалі па бярне і перацягалі на плячах да ракі. Ды што хату шкадаваць. Немцы ўсё могуць пусціць дымам... Сталі ў вёсцы надоўга. На Палік надта не сунешся. Туды дзень і ноч ішлі: і «Дзядзя Коля», і «Дзядзя Вася», і катоўцы, і «Барба» — не спомніш усіх. Грыміць і грыміць за Дзвінасой... А мост немцы жалезнымі крукамі збівалі. І не немцы, уласаўцы. Колькі там тых немцаў — жменя. Аб крукі і нагу недзе пакалечыла. Но-о-гі... Ці прынясуць яны назад у вёску. Да дзяцей... О-хо-хо...»

Яна дагнала Буланчыка пасярод грэблі, узлезла, нямогучы, на мяхі і адвярнула яго ад канавы: Буланчык быў сышоў з тору на сцежку і зачапіўся за старую падпорыну ад тэлефоннага слупа. Нізкая падпорына нагнулася над канавай, ездзячы, яе абдзёрлі восямі, а цяпер пашчапалі кулі, як хто тупым тапаром, — на крапіве ляжаць свежыя трэскі.

«Стралялі немцы ўвесь дзень з могілак, калі ля Каменскага броду прарвалі абарону ў кутузаўцаў... »

Наста помніць, як яна тады прыбегла дамоў з Карчаватак... Павалілася на двары пад прызбу і ляжала ні жывая ні мёртвая. Трашчала недзе на гародах, пад раку, хоць вушы затыкай, дзе акапаліся кутузаўцы: немцы пайшлі былі крыніцамі, што паабапал грэблі, да аселіцы. Над галавой над шчытамі ў хлеве, дзе былі пазатыканы гарохаўем дзіркі, шастала і шастала, кораценька і суха: шась! шась! — бы хто там, як злодзей, рваў струкі з сухога гарохаўя. «Кулі... — здагадалася тады яна. — Хлеў жа мог загарэцца... Але з могілак і з грэблі стралялі ў вёску, мусіць, не тымі, што гараць на ляту...»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Іван Шамякін: Снежныя зімы
Снежныя зімы
Іван Шамякін
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.