Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вучыся, б-бляха, як трэба... — Вайда Толя паставіў яго побач з чорным катлом, сам адышоўся на сваё ранейшае месца, падняў аўтамат, як крывую чорную галавешку з-пад катла з вогнішча, доўга трымаў уперадзе перад вачыма і, відаць, стрэліў... Чорная галавешка пыхнула на канцы жоўценькім агнём і патухла. Разам з ёй патухла адразу сіняе ранішняе неба, сіняя раса на выганчыку, сіні туман над ракой і сінія вокны ў хатах у вёсцы... І бацька ў канцы грэблі з торбачкай у руках, якога правялі на другі дзень вайны ў ваенкамат...

Праз шчыты ў грудзі стукнула востра і балюча — як усё роўна той маладзенькі конь падковай, што ляжаў на лагу блізка ля плота...

Куля з аўтамата прашыла наскрозь дзве столкі браніраванага шчыта і прабіла навылёт худыя грудзі Пашку Жарскаму. Надта зблізку страляў Вайда Толя, каб ён хоць трошкі адышоўся далей...

Пашка Жарскі ўпаў на стаптаную траву ля чорнага вогнішча і чорнага катла, і яго накрылі зверху два шчыты, афарбаваныя ў ваенны колер...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Пахавалі Пашку Жарскага назаўтра побач з Вайдавымі дзяцьмі.

Вайда Толя ў той жа дзень сышоў з вёскі.

Гаварылі пасля, што відзелі яго на базары ў Даўгынаве. Нехта казаў, што бачыў на «студары» з ваеннымі. Яны злавілі яго на шашы — ішоў у Плешчаніцы: стаяў пасярод дарогі і баяўся ступіць на брук — ішоў шашой, пакуль не было бруку...

Ён баяўся ісці брукам: яму здавалася, што пад нагамі не каменне, а «эфкі» — гранаты, шэрыя, круглыя, рубцаватыя...

Пра яго больш не чулі.

З'ехалі з вёскі і старыя Вайды — невядома куды: дамоў у Даўгынава яны не вярнуліся.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

З Паліка ў вёску ўсё яшчэ прыходзілі людзі.

1983

Львы

Міколу Мятліцкаму прысвячаю

1

Джукі блажыла.

Яму выварочвала нутро і язык, — язык рабіўся доўгі, выцягваўся з рота, чырванеў, як агонь, слаўся на траву і на жоўтыя ў цвеце кунатыя адуванчыкі, і з яго цякла зялёная сліна — пенай. Калі блага адпускала, яго адразу хапаў кашаль — сухі, дзяркаты, глыбокі, ад яго падцінала духі, спірала ў вузкіх, маладых яшчэ сабачых грудзях — Джукі не было яшчэ і двух гадоў, — і ён тады задыхаўся ад сухой гарачкі, якая паліла ў горле і востра пахла растаптаным палыном і ёдам.

Ён бег тады з двара, пасля бег вуліцай з Бабчына на лог, пасечаны на чорныя сцежкі кароўімі капытамі яшчэ ад згону зімы, шукаў жыватом халодную пляйстру зямлі, клаўся аблогай і выцягваў сваю чорную як смоль з белай ласачкай на носе морду ў купіну — у густую цёмную ніжыперніцу, на якой увесь дзень, горача ці холадна, віселі буйныя, па ягадзе, кроплі расы. Тады адпускала, можна было перавесці дух. Язык цямнеў, рабіўся ліловы, не лез назад у рот, ляжаў на купіне, выцягнуты і здранцвелы, не хацеў нават злізваць расу. Па языку адразу пачыналі поўзаць мурашкі. Маленькія, худзенькія, рудыя і жоўта-выцвілыя, яны абсыпалі яго і пяклі, што крапівай ці чорт ведае чым... І тады Джукі чуў, што ён яшчэ жывы... Падымаў сваю доўгую чорную з ласачкай морду з купіны і адплюшчваў балючыя вочы. Яны рэзаліся ад пяску, пылу, дыму, смуроду і былі мокрыя ад гарачых слёз. Ён цёр тады іх сагнутай крывой правай лапай — зраслася абы-як пасля того, як ён сунуў яе ля магазіна пад машыну; калі апускаў лапу — уваччу было жоўта ад адуванчыкаў. Яны раслі, старчма і абвісшы, на купіне, на сцежцы, воддаль на лагу, усыпалі поле, як скінуць балючымі вачыма, перабягалі за шэры асфальт і знікалі пад самым лесам ля Вялікай Пелі — балотца. Ад іх уся зямля, увесь Бабчын і нават зацягнутае густой тумановай завалаччу сіняе неба акрывавілася нейкай праціўнай успененай чырвонай жаўцізной... Здавалася, што ўвесь свет жоўты... Каб хоць сонца ўгары не было жоўтае. А то і яно крывава-жоўтае і, падняўшыся над лесам і над дарогай, круціцца і круціцца, як вялікае сабачча вока... Ад яго пачынае круціцца зямля падыспадам з полем, Бабчынам, шэрай шашой, далёкім лесам, — каб і хацеў, дык не ўдзержыш яе пад сабой сваімі пакалечанымі кволымі сабачымі нагамі. Як ні чапляйся...

І тады зноў падступае блага... Так тузае, што, здаецца, галаву сарве з карка і адкіне за жоўтую купіну...

Блажыць пачало тыдні два назад, калі з начы выпаў сіні іней. Джукі тады сарваўся з прывязі — адцяў два кружочкі ад ланцуга, яны і цяпер, калі ён бяжыць, бывае, звіняць на ашыйніку на грудзях, там, дзе спірае кашаль. Ён бег у тую раніцу вуліцай, а над ёй вісеў густы нейкімі жоўта-бурымі клубамі — ад ранішняга сонца, ці што? — туман. Ні хат, ні платоў не было відаць. Вуліцу ён чуў толькі носам — пахла пылам і палыном, што рос ля платоў і частаколаў. Туман быў цёплы, як пара, і пах нейкай праціўнай мазутай, перагарам, паленай гумай, бензінам, гнілой ворванню, ад якой выварочвала нутро, і... ёдам. Джукі бег за вёску, шукаючы ў рудым тумане хоць які ўзмежак з прытаптанай вільготнай дзяцельніцай, куды можна было б уткнуць нос. Спачатку ён дыхаў палыном. Пасля і палын пачаў смярдзець, бензінам, гнілой ворванню і ёдам... Ні ля калгаснай студні, ні на ўзмежках, ні на дзядзінцы ля фермы не было ратунку...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.