• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Альбярцін

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Альбярцін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2011, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Альбярцін

Альбярцін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альбярцін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. 

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Альбярцін? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Альбярцін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альбярцін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сам Альбярцін не быў горадам. Сапраўдным горадам быў Слонім над Шчарай, прамысловы асяродак на трасе галоўнай чыгуначнай лініі з Масквы ў Варшаву. Ад моста праз Шчару трэба было ісці пакручастай бруднай дарогай чатыры з паловай кіламетры да паселішча Альбярцін. Чыгунка таксама праходзіла праз Альбярцін, але гэта быў толькі прыпынак на трасе да Масквы. Адзінай магчымасцю далучыцца да гістарычнай славы, якую мог сабе дазволіць Альбярцін, быў напалеонаўскі гасцінец, які шырокім пасам прасцінаў лес у паўночным накірунку. Ён уяўляў сабой рэшткі дарогі, якая была збудавана пры Напалеоне ў час нападу на Расею.

Я прыбыў у Альбярцін у лістападзе 1938 года, адразу пасля канферэнцыі ў Мюнхене, на якой прынялі рашэнне раздзяліць Чэхаславаччыну і такім чынам забяспечыць, як выказаўся Чэмберлен, “мір у наш час”. Але хутка пасля майго прыезду Гітлер пачаў свой паход па здабыццю Гданьскага калідору. Усю зіму сітуацыя пагаршалася, ранняй вясной нават разышлася пагалоска, што пераапранутыя нямецкія салдаты прабраліся ў Гданьск і падрыхтаваліся да захопу горада раптоўнай атакай. Вяскоўцы ў Альбярціне сеялі яравыя не ведаючы, ці здолеюць у гэтым годзе зняць ураджай. Позняй вясной ужо паўсюль гаварылі пра вайну.

22 жніўня 1939 года Рыбентроп і Молатаў аб’явілі, што немцы і Расея падпісалі пакт аб узаемным ненападзе. Хутка пасля гэтага я атрымаў пасланне з амерыканскай амбасады ў Варшаве са звесткай, што неўзабаве можа выбухнуць вайна, і што я павінен падрыхтавацца пакінуць Польшчу. Абмеркаваў гэта з а. Дамброўскім і сказаў яму, што не хачу выязджаць. Я з’явіўся ў Польшчы, каб працаваць ва ўсходняй місіі, да таго ж я не пакідаў надзеі, што паеду ў Расею, і вайна можа даць мне магчымасць менавіта для гэтага. Адпісаў у амбасаду, што я патрэбны ў парафіі і застануся там, дзе я неабходны.

Праз некалькі дзён, 1 верасня 1939 года, Гітлер напаў на Польшчу. Увесь час слухалі радыё: навіны былі кепскія. На працягу невялікага часу нямецкія войскі акружылі Варшаву, горад быў абложаны і бамбаваны. Рэшткі польскага войска ішлі на ўсход уздоўж напалеонаўскага гасцінца праз Слонім і Альбярцін. Варшаўскае радыё змоўкла, і мы ўжо ведалі, што лёс Польшчы прадвызначаны. Што яшчэ горш, разышліся чуткі, што расейцы трымаюць велізарнае войска каля ўсходняй мяжы і хутка ўвойдуць у Польшчу.

Урэшце а.Дамброўскі вырашыў адаслаць езуіцкіх навіцыятаў дадому, прынамсі, да часу такога ўсталявання сітуацыі, каб можна было рабіць планы на будучыню. Ён сам паехаў у Вільню, каб спытацца ў біскупа, што рабіць з місіяй і парафіяй. З прычыны таго, што я амерыканскі грамадзянін, а. Дамброўскі вырашыў часова даверыць кіраўніцтва місіі мне. Айцец Грыбоўскі, які быў пробашчам парафіі лацінскага абраду, і а. Літвінскі, другі вікарый парафіі ўсходняга абраду, меліся заставацца з парафіянамі ў паселішчы.

Тады мы меркавалі, што немцы, а таксама і расейцы будуць паважаць амерыканскі пашпарт. У найгоршым выпадку амерыканская амбасада будзе заўсёды ведаць, дзе я, і здолее мне дапамагчы. Такім чынам сталася, што я, малады амерыканец, у дні, калі ўвайшлі расейцы, быў адзіным святаром місіі ў Альбярціне.

Першы расейскі афіцэр з’явіўся аднойчы пасля сняданку. Калі ён конна заехаў, каб паглядзець нашу езуіцкую місію, я знаходзіўся на падворку. Быў гэта чалавек сярэдняга ўзросту ў запыленым мундзіры колеру хакі з чырвонымі нашыўкамі расейкай арміі. Ветліва прывітаўся і аднёсся да мяне з павагай. Паглядаючы з-пад брыля, ён шчыра, так мне здалося, быццам просячы прабачэння, паведаміў, што можа ўзнікнуць патрэба ў раскватараванні некалькіх чальцоў штабу на некалькі дзён у нашых будынках. Ягоныя вочы выражалі стому. Ён здаваўся такім ветлівым, амаль прыязным, і я пачаў спадзявацца, што ўмовы жыцця ў Альбярціне пад расейскай акупацыяй, магчыма, не будуць кепскімі. На няшчасце, гэта быў апошні раз, калі я бачыў менавіта гэтага афіцэра. Думаю, ён у рэшце рэшт, вырашыў, што сядзіба графа Пуслоўскага будзе лепшай кватэрай для яго і ягонага штабу.

Пасля абеду таго дня з’явілася расейская вайсковая калона. Яе начальнік, малады капітан, не быў ні сімпатычным, ні агрэсіўным, а проста вельмі дзелавітым у практычных справах. Растлумачыў, што мае загад заняць семінарыю пад кватэры для войска. Паведаміў, што я магу захаваць за сабой пакой на другім паверсе і забраць, што хачу , з царкоўнага майна, бібліятэчных кніжак і маіх асабістых рэчаў, але астатнія будынкі з іх мэбляй будуць рэквізаваныя. Аднак абяцаў, што царква застанецца некранутай. Дзеля большай упэўненасці загадаў зрабіць праход праз падворак, каб людзі, ідучы ў царкву, не праходзілі па тэрыторыі, рэквізаванай для войска. Загадаў таксама замкнуць дзверы з семінарыі ў царкву, каб вайскоўцы не здолелі ўвайсці тым шляхам да царквы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альбярцін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альбярцін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альбярцін»

Обсуждение, отзывы о книге «Альбярцін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.