Сяргей Чыгрын - Альбярцін

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Альбярцін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Альбярцін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альбярцін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі.
Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. 

Альбярцін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альбярцін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І колькі Пуслоўскі за гэта плаціў?

— За сезон плаціў 6 злотых за адну цялушку, а ўсіх было 14 жывёл. Памножце 6 на 14 — атрымліваецца 84 злотыя.

— Гэта на той час былі вялікія грошы ці не?

— За 6 злотых у 1930-я гады мінулага стагоддзя можна было купіць 3 бутэлькі гарэлкі. Добрыя боты каштавалі 7 злотых, касцюм — 14 злотых. А карову можна было купіць за 60–70 злотых.

— Значыць, для сям’і быў нядрэнны заробак?

— Нядрэнны, таму і прыйшлося мне тых цялят пасвіць да верасня 1939 года. Цяляты знаходзіліся ў лесніка Сітніка, і я кожны дзень са свайго хутара Зарэчча прыходзіў туды, выганяў цялят і пасвіў іх па лесе. Акрамя заробку, Пуслоўскі дазваляў майму бацьку бясплатна нарыхтоўваць для сябе дровы.

— А чым займаўся ваш бацька?

— Мой бацька быў бондарам: вырабляў з дрэва бочкі, балеі, лыжкі, вокны, дзверы, вуллі. Яму патрабаваўся лес. І Пуслоўскі бясплатна яго даваў.

— Ці цяжка было працаваць пастухом?

— Нялёгка. Але я ніколі цялят у лесе не губляў. Я іх так да сябе прывучыў, што яны заўсёды былі побач. На дзвюх цялушках нават катаўся. А выганяў іх да ўсходу сонца. Неяк праспаў і спазніўся, каб своечасова выгнаць жывёл на пашу, дык мяне Сітнік за гэта добра набіў кіем. Бацька паехаў і паскардзіўся наконт гэтага пану Пуслоўскаму. Пан моцна лаяў Сітніка.

— А ці сустракаліся вы з самім Уладзіславам Пуслоўскім?

— Сустракаўся. Ён часта наведваўся да ляснічага ў такой лёгкай карэце. Сустракаўся і з яго сынам Ксаверыям, які прыязджаў у савіцкі лес на паляванне. Але сын быў разбэшчаны, любіў выпіць і пагуляць з жанчынамі.

— На якой мове размаўляў пан Пуслоўскі?

— Ён размаўляў толькі на беларускай мове. Можа, з багатымі на фэстах гутарыў па-польску, але я чуў ад яго толькі беларускую мову.

— А ў палацы Пуслоўскага ў Альбярціне вам не пашанцавала пабываць?

— Быў з бацькам і ў Альбярціне, у канторы Пуслоўскага, дзе бацька атрымліваў за мяне заробак. Але ў самім палацы пабываць не давялося. Тады ў Альбярціне было ўсё вельмі прыгожа, чыста, культурна. Ды і пан Пуслоўскі да людзей адносіўся дужа шчыра, добра, па чалавечы міла. Калі ў каго было якое няшчасце — заўсёды дапамагаў. Хата згарыць — дасць бясплатна лесу, карова здохне — купіць карову. Людзі яго вельмі паважалі і любілі за такую дабрыню.

— А ці памятаеце, як Пуслоўскія ў 1939 годзе пакінулі Альбярцін?

— Не, не памятаю. Але мне расказваў бацька, што за два тыдні да прыходу ў Слонім бальшавікоў усе Пуслоўскія на цягніку выехалі кудысьці на Захад, мусіць у Францыю і ў Англію...

Сапраўды, у самым пачатку верасня 1939 года Уладзіслаў Пуслоўскі з сям’ёй назаўсёды пакінуў Альбярцін. Месцам жыхарства ён выбраў Парыж. У пажылым веку (пражыў 93 гады) спадар Пуслоўскі захапляўся гістарычнымі даследаваннямі. Ён быў жанаты на Крысціне Марыі Піньятэллі д’Арагон, прадстаўніцы італьянска-іспанскага княжаскага роду [9] Polski slownik biograficzny. Wroclaw, 1986. T.XXIX/3. Zesz.122. S.422. . Яны мелі сыноў — Францішака і Ксаверыя, і дачку Марыю (Крысціну). Францішак з 1939 года жыў у ЗША, працаваў у Польскім інстытуце ў Нью-Йорку, а Ксаверый пасяліўся ў Іспаніі. Цяпер нашчадкі Пуслоўскіх жывуць у многіх краінах свету. І пра Альбярцін яны ведаюць з успамінаў сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, а бачаць яго толькі на старых сямейных фотаздымках.

Суперыёры і выкладчыкі ўсходняй місіі айцоў езуітаў у Альбярціне (1924-1942 гг.)

У выніку заключанай у сакавіку 1921 года Рыжскай дамовы паміж РСФСР і БССР з аднаго боку, і II Рэччу Паспалітай , з другога, шэраг этнічных беларускіх зямель увайшлі ў адміністрацыйныя межы Польскай дзяржавы. Каталіцкая царква была незадаволена фактам перабольшання на тэрыторыі ўходніх ваяводстваў насельніцтва праваслаўнага веравызнання, хаця былі яны пераважна патомкамі колішніх уніятаў, якіх адлучылі ад каталіцкага касцёлу сто гадоў таму. Ішлі гады, але пераход у каталіцызм стаў рэдкай з’явай у выніку мабілізацыі праваслаўнай царквы, адсутнасцю арганізаванай акцыі з боку католікаў, нежаданне многіх праваслаўных мяняць веравызнанне, што многімі ўспрымалася як здрада сваёй нацыянальнасці. Таму нарадзілася ідэя прыцягненне дысідэнтаў да касцельнага адзінства без змены абраду, пры захаванні моўных, культурных і бытавых адасобленасцей. Папа Пій XI у энцыкліцы Ecclesiam Dei з нагоды юбілею святога Язафата Кунцэвіча ў 1923 годзе паўторна звярнуўся да праваслаўных з заклікам вярнуцца да касцельнага адзінства, гарантуючы ім шанаванне свайго абраду. Тады падляшскі біскуп Генрык Пшаздзецкі запрапанаваў план стварэння прыходаў уніяцкага абраду, падпарадкаваных мясцовым лацінскім біскупам. Ён прапанаваў таксама, каб у рэалізацыю плана актыўна ўключыць Ордэн езуітаў. Пій XI план падтрымаў, а генерал Ордэна Уладзімір Ледухоўскі абавязаўся яго выканаць. Такім чынам узнікла “ўсходняе адгалінаванне” Таварыства Ісуса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альбярцін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альбярцін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альбярцін»

Обсуждение, отзывы о книге «Альбярцін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x