Сяргей Чыгрын - Альбярцін

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Альбярцін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Альбярцін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альбярцін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі.
Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. 

Альбярцін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альбярцін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паводле Р. Міроўскага, усе зборы ў час Першай сусветнай вайны, калі пачалося нямецкае наступленне, вывезлі з Альбярціна ў Маскву. На гэтым іх сляды губляюцца [5] Чыгрын Сяргей. У пошуках слонімскіх скарбаў. Мінск, 2007. С.11. .

У 1996 годзе польская даследчыца Уршуля Пашкевіч знайшла ў Торуні каталог, дакладней інвентар кнігазбору з альбярцінскага палаца Пуслоўскіх (21 старонка ненумераваная). Усе кнігі былі пазначаны экслібрысам Ex-librys Francisci Puslowski [6] Paszkiewicz U. Rekopismienne inwentarze i katalogi bibliotek z ziem Wschodnich Rzeczypospolitej. Warszawa, 1996. S.12. .

Лёс багатага і значнага кнігазбору Пуслоўскіх вельмі складаны, і пуцявіны яго заблытаў не менш складаны час. Цяпер кнігі з экслібрысамі, пячаткамі, штампамі вялікай сям’і Пуслоўскіх можна сустрэць у бібліятэках Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і далёкага замежжа. Напрыклад, у кнігазборы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прыватная калекцыя Пуслоўскіх адна з найбольш значных. Тут захоўваецца звыш шасці тысяч тамоў па самых розных галінах ведаў: філасофіі, тэалогіі, гісторыі, прыродазнаўству. Яшчэ ў 1879 годзе Вандалін Пуслоўскі падараваў бібліятэцы Акадэміі Мастацтваў у Кракаве 30 тамоў рукапісаў XVII-XVIII стагоддзяў, а таксама аўтографы, пісьмы і г.д. [7] Slownik pracownikow ksiazki Polskiej. Warszawa, Lodz, 1986. S.180.

Пасля Першай сусветнай вайны з бежанства з Расіі паціху пачалі вяртацца людзі ў родны Альбярцін. Толькі не ўсе. Многія загінулі ў дарозе і ў далёкай галоднай Расіі, некаторыя там засталіся жыць. Але большасць з іх дабіралася дадому. І тыя, хто вяртаўся ў Альбярцін, зноў на працу прыходзілі да Уладзіслава Пуслоўскага. І ён іх браў, даваў не толькі працу, але і жыллё, хатнюю жыўнасць, трохі зямлі. Уладзіслаў Пуслоўскі быў шчырым, добрым, простым чалавекам. Дапамагаў ён фінансамі і сваім сваякам, даваў ім каштоўныя парады, найперш, звязаныя з зямлёй і лесам. Вось як успамінае адзін са сваіх прыездаў да Уладзіслава Пуслоўскага ў Альбярцін яго сваяк Юзэф Гадлеўскі ў кнізе ўспамінаў “На пераломе эпох”, якая выйшла на польскай мове ў Лондане ў 1978 годзе: “Прыехалі мы ў Альбярцін у мароз. Снегу было па калена. Дзядзька з жонкай прынялі нас надта гасцінна. Атрымалі мы пакой з відам на маляўнічае альбярцінскае возера, якое было замерзлае і моцна пакрытае снегам.

Палац у Альбярціне абсталяваны быў мэбляй, дастаўленай з Рацінева, з Памор’я, часткова неадкладна дакупленай. У час вайны (маецца на ўвазе Першай сусветнай вайны — С.Ч.) Альбярцін быў дашчэнту аграблены войскам і насельніцтвам. У палацы было цёпла і ўтульна, а кафельныя печы і каміны прыемна абагравалі вялікія пакоі, ствараючы атмасферу цішыні і спакою.

Толькі пасля некалькіх дзён, калі мы адпачылі пасля падарожжа, дзядзька забраў мяне ў свой офіс, паказаў мне планы сваіх уладанняў і даў мне да выбару некалькі аб’ектаў. Сярод іх былі: Ніва, Ніннічы на Палессі, Басіны, Шыдловічы (маецца на ўвазе вёска Шылавічы, якая так называецца цяпер — С.Ч.) і Сынковічы з фальваркамі ў Слонімскім павеце. Падчас гутаркі дзядзька апісваў мясцовыя ўмовы, глебу, ураджайнасць, стан паасобных аб’ектаў, а таксама банкаўскія і сервітутныя запазычанасці і г.д.

З-за мяцеліцы нам давялося чакаць пару дзён, пакуль не расчысцяць дарог, каб можна было даехаць па чарзе ў Басіны, Шыдловічы і Сынковічы, да якіх недалёка ад Альбярціна.

Нарэшце наступіла добрае надво’е і мы пачалі агляд паасобных маёнткаў. Спачатку паехалі мы ў Шыдловічы, якія знаходзіліся над самой Шчарай, у пяці кіламетрах ад Слоніма. Шыдловічы былі вельмі знішчаныя пасля вайны. Забудова, апрача мураванай аборы, стайні і некалькіх баракаў, была спалена. Фальварак над Шчарай меў часткова падмоклыя і заліўныя сенажаці, землі былі сярэднеўраджайныя, месцам пясчаныя. На кожным кроку бачны былі ваенныя знішчэнні — разваліны вінакурні і забудовы... У лесе таксама відаць сляды рабаўнічай гаспадаркі як расіян, так і немцаў... Агульнае ўраджанне было прыгнятальнае, асабліва таму, што фальварак пазбаўлены быў дрэў, апрача адной альхі над невялічкай дрыгвой...

Вярталіся мы праз Слонім. Тры чвэрці насельніцтва гэтага мястэчка складалі яўрэі. У час Першай сусветнай вайны большая частка яго згарэла, ад дамоў засталіся толькі счарнелыя коміны. Але і тут відаць былі новыя ўзведзеныя домікі і камянічкі. Паволі зажывалі раны, атрыманыя падчас вайны.

На другі дзень адправіліся мы з тым самым фурманам Войцехам у Сынковічы. Фурман расказваў нам па дарозе свае ваенныя прыгоды, асабліва небяспечныя здарэнні з немцамі. Расказваў таксама і пра мясцовыя прыгоды. На кожным кроку бачны былі ваенныя знішчэнні. Людзі вярталіся з бежанства з Расіі і, не знаходзячы сваіх сядзіб, туліліся ў зямлянках, выкапаных у зямлі, без акон, з часовым комінам з паржавелай бляхі. Мінулі мы фальварак Грыбава, уладальнікам якога быў расіянін Заградзін, потым пераязджалі праз вёску Чамяры — надта русіфікаванай, з насельніцтвам прыхільным камунізму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альбярцін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альбярцін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альбярцін»

Обсуждение, отзывы о книге «Альбярцін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x