• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Альбярцін

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Альбярцін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2011, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Альбярцін

Альбярцін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альбярцін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. 

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Альбярцін? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Альбярцін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альбярцін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На Беларусь для задушэння паўстання было сцягнута 125-тысячнае расійскае войска. Паўстанне было задушана. Цітусу Пуслоўскаму пашанцавала. Яго ў адміністрацыйным парадку выслалі ў Уфу, скуль праз пэўны час удалося ўцячы ў Прусію, а потым у Францыю. Вярнуўся Цітус у Альбярцін напрыканцы свайго жыцця, дзе ў 1854 годзе памёр у Песках.

У 1863-1864 гадах на Беларусі ўспыхнула новае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Актыўна ствараліся паўстанцкія атрады і на Слонімшчыне, куды ўваходзілі прадстаўнікі беларускага дваранства — І. Стравінскі, Ф.Мікульскі, А.Кераноўскі, І. і З. Ягалкоўскія, А. Эйсмант [3] Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1974, № 1, с.35. і іншыя. Узначаленыя ім партызанскія атрады атрымлівалі правіянт, зброю, коней ад некаторых мясцовых багатых людзей, у тым ліку і ад Пуслоўскіх з Альбярціна. Але і тады ўсё скончылася паразай.

Пасля смерці Войцеха Пуслоўскага, уласнікамі Альбярціна сталі яго сыны і ўнукі. Унук Войцеха Пуслоўскага — Уладзіслаў Пуслоўскі (1871-1964), які быў уласнікам Альбярціна да 1939 года, у пасёлку працягваў справу дзеда і таксама адкрыў шмат прадпрыемстваў. Пры ім у першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя Альбярцін стаў крупным прамысловым цэнтрам Навагрудчыны.

Самымі цяжкімі для Уладзіслава Пуслоўскага і Альбярціна былі Першая сусветная і польска-савецкая войны.

Першая сусветная вайна прымусіла Пуслоўскіх вывесці найбольш каштоўныя рэчы ў Маскву. Для гэтага спатрэбілася чатыры з паловай вагоны. Пасля вайны з вывезеных вагонаў назад удалося вярнуць толькі паўвагона., астатнія бясследна зніклі.

Падчас Першай сусветнай вайны ў палацы Пуслоўскіх жыў нямецкі камандуючы фронтам князь Леапольд Баварскі. У той час Альбярцін наведвалі прынц Караль (пазней — імператар Аўстрыі) і Вільгельм II. У палацы Пуслоўскіх знаходзіўся са сваім штабам і кайзераўскі генерал Воерж. Яму спадабаўся палац, парк і флігель Пуслоўскіх. Асабліва партрэты каралёў Рэчы Паспалітай, якія ўпрыгожвалі палац. Пра гэтыя карціны згадвае ў сваёй кнізе “Wycieczki Slonimskie” Станіслаў Лорэнц [4] Lorentz Stanislaw. Wycieczki Slonimskie. Slonim, 1933. S.17. . Адступаючы, генерал Воерж забраў з сабой 10 партрэтаў каралёў і, мажліва, цяпер яны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі. Дарэчы, сам Войцех Пуслоўскі і яго сыны былі заўзятымі калекцыянерамі беларускай даўніны і кніг. Кнігазбор, з некалькіх тысяч тамоў, знаходзіўся ў асобнай вялікай зале, застаўленай навокал высокімі шафамі з чырвонага дрэва — дзевяць шафаў было ў стылі Луі-Філіпа, тры ў стылі дырэкторыі, упрыгожаныя бронзамі. Пустое месца займалі стэлажы, якія дасягалі столі. Некаторыя кніжкі, галоўным чынам польскія і італьянскія, сягалі з XVII стагоддзя, далей ішлі кнігі XVIIІ стагоддзя, энцыклапедычныя выданні, старыя атласы і старыя карты колішніх польскіх зямель. Самым каштоўным быў багаты архіў, які ўцалеў з пажару папярэдняга двара — ён адносіўся да XV стагоддзя і датычыў усіх сем’яў, з якімі звязана было мінулае мясцовых маёнткаў. Сярод архіўных дакументаў былі пергаментныя каралеўскія наданні з подпісамі манархаў і пячаткамі, копіі Літоўскай метрыкі, карэспандэнцыя шэрагу пакаленняў, тастаменты, маёмасныя дакументы і іншыя. У бібліятэцы стаяў таксама тэлескоп з усімі астранамічнымі прыборамі, а таксам два шары — зямны і нябесны Адамса з Лондана з .

Асабліва гэтым захапляліся Вандалін і Францішак Пуслоўскія. Але за часы нямецка-польска-савецкай акупацыі 1914-1945 гады палац Пуслоўскіх у Альбярціне апусцеў.

Сёе-тое Пуслоўскім удалося вывезці ў Вялікабрытанію і Францыю. Але большая частка альбярцінскіх каштоўнасцей (абсталяванне прадпрыемстваў, калекцыі карцін, бронзавай і мармуровай скульптуры, гравюр і габеленаў, кнігі) паехалі ў Германію і Расію.

У 2004 годзе ў Лондане адна мясцовая польская газета надрукавала артыкул “Альбярцін” Р.Міроўскага, дзе падрабязна была апісана сядзіба Пуслоўскіх у Альбярціне каля Слоніма. Аўтар прыводзіць звесткі пра музейныя, архіўныя і бібліятэчныя каштоўнасці, якія захоўваліся ў мясцовым палацы. “Калекцыя карцін з Альбярціна магла б з поспехам экспанавацца ў многіх еўрапейскіх галерэях”, — сцвярджае аўтар. Тут знаходзіліся эскізы “Галоўкі” Леанарда да Вінчы, “Кентаўра” Рубенса, дзве карціны Пітэра Брэйгеля, некалькі венецыянскіх партрэтаў. З польскіх мастакоў называюцца Шыман Чаховіч, Юліуш Косак, Францішак Жмурка. Апрача таго, у палацы знаходзіліся сямейныя партрэты, выявы каралёў і гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. На сценах размяшчалася вялікая калекцыя саксонскага і мясцовага фарфору. Бібліятэка магла ганарыцца польскімі і італьянскімі выданнямі XVII стагоддзя, энцыклапедыямі, атласамі і геаграфічнымі мапамі (картамі). У архіве захоўваліся дакументы на пергаміне (некаторыя нават з XV стагоддзя).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альбярцін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альбярцін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альбярцін»

Обсуждение, отзывы о книге «Альбярцін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.