• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Альбярцін

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Альбярцін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2011, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Альбярцін

Альбярцін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альбярцін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. 

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Альбярцін? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Альбярцін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альбярцін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У парадным крыле знаходзілася пяць фешэнебельных, прасторных пакояў з паркетнымі падлогамі, выкананымі з розных гатункаў драўніны ва ўзоры цераспалосіцы, авалаў і квадратаў. На сценах красаваліся ўзорыстыя шпалеры (тканыя і папяровыя) або шалёўка. На гладкіх столях былі толькі разеты, з якіх звісалі жырандолі.

З нерухомага абсталявання інтэр’ераў асаблівай увагі заслугоўвалі чатыры стыльныя, французскія каміны і дзве латарынскія печкі ў стылі ампір. Плоскасць над камінкам у кабінеце ўладальніка дома ўпрыгожвала фрэска аўтарства Францішка Жмуркі, якая прадстаўляла Музу з рознымі атрыбутамі. Дзверы ў парадных пакоях пакрытыя былі палітурай колеру натуральнай драўніны, у іншых — белым лакам.

На працягу некалькіх пакаленняў кіравання Альбярцінам Пуслоўскія здолелі абсталяваць палац стыльной мэбляй — айчыннай і замежнай. Некалькі салонаў займелі назвы ад відаў мэблі, напрыклад, „чачоткавы” салон з камплектам мэблі (канапа, чатыры мяккія крэслы, восем крэслаў і шэсць фатэлікаў з паўкруглымі спінкамі) з карэльскай бярозы, выкананай айчыннымі майстрамі. „Гданьскі” салон з раялем для музыцыравання меў разныя ў чорным дубе, мяккія і абабітыя шкурай крэслы з высокай спінкай і ў такім жа стылі сталы і столікі. Салон „Буль” (Буль Андрэ Шарль (Boulle Andre-Charles) (1642-1732) — французскі майстар мэблевага мастацтва. — С.Ч.) апрача арыгінальнай мэблі з гэтай майстэрні меў таксама такія ж упрыгожванні камінаў у выглядзе бронзавага гадзінніка і кандэлябраў. Апрача таго былі яшчэ салоны ў стылі ампір і Луі-Філіпа, а таксама кабінеты – адзін у стылі Луі XVI, другі – кітайскі.

Сталовая памерам 7х, з мэбляй выразанай у чорным дубе, так як адзін з салонаў, вытрыманы быў у „гданьскім” стылі. Яе сцены па-над шалёўкай амаль поўнасцю завешаны былі парцалянай з амаль усіх еўрапейскіх мануфактур. Польскую парцаляну здзіўлялі вырабы з Бельведэра, Корца, Баранаўкі і Небарова, замежную — з Ліможа, Пецярбурга, Майсена, Берліна і Вены. Гэты пакой упрыгожвала таксама кітайская клетка шырынёй каля і вышынёй на , выкананая з бронзы, з характэрным шматпавярховым дахам, абвешаная сярэбранымі званочкамі. Асобную калекцыю, мабыць унікальную, складаў вялікі збор целеханскага фаянсу ў выглядзе вазонаў, дэкаратыўных вазонкаў, ліхтарыкаў, бутэлек, сальніц і г.д. [26] Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wroclaw, 1992. T.2.C.183-188.

Адразу за палацам у добрым стане сёння захаваны і колішні жылы флігель Пуслоўскіх, дзе ў савецкі час знаходзіўся Палац спорту. Як сляды нядаўна мінулай эпохі, са сцен гэтага будынку і сёння пазіраюць барэльефы савецкіх лёгкаатлетаў. А скульптура самага галоўнага з іх, у зялёных шортах і сіняй майцы, усталявана проста перад флігелем. Побач з абодвума палацамі захаваліся рэшткі былой аранжарэі, дзе Пуслоўскія вырошчвалі самыя розныя кветкі.

Палац стаіць і сёння сярод ладшафтнага парку плошчай у 20 гектараў. Некаторыя старыя дрэвы тагачаснага парку, у тым ліку стройныя лістоўніцы, раслі блізка каля палаца, побач яго левага крыла. На газоне перад порцікам, які лагодным схілам сыходзіў да возера плошчай каля 60 гектараў, на пастаментах стаялі дзве мармуровыя статуі Цэрэры і Памоны аўтарства італьянскага скульптара. З акон палаца, праз возера, відаць былі супрацьлеглы бераг і раскінутую на тым баку вёску. З левага боку ў возера ўрэзвалася даліна паміж пагоркамі, пакрытымі высокім борам. Зусім побач з палацам стаяла вялікая і высокая аранжарэя з поўнасцю зашклёнай паўднёвай сцяной. Вырошчвалі ў ёй між іншым экзатычныя расліны, якія летам выстаўлялі на двор у спецыяльных вазонах. Ззаду змяшчалася прыбудова, узведзеная ў тырольскім стылі; другая, на манер польскіх дворыкаў, стаяла ля ўязной брамы. Там таксама знаходзілася стайня, якая па заказе ўладальнікаў Альбярціна была ўзведзена ў форме падковы кракаўскім архітэктарам Тадэвушам Стрыенскім. Ужо па-за паркам, над ручаём, стаяла мураваная водная паперня, накрытая двайным ламаным польскім дахам, выгляд якой не мяняўся з XVII стагоддзя. Толькі колішняя галандская чарапіца, абстраляная ў гады Першай сусветнай вайны, у міжваенны перыяд была заменена гонтай. З ХІХ стагоддзя ў гэтым будынку знаходзіўся млын.

Стайня захавалася, як і сам палац, да сённяшніх дзён. Цяпер там знаходзіцца кафэ, наконт якога мясцовыя жыхары нярэдка сёння жартуюць: маўляў, за панамі тут елі коні, а цяпер — кормяць людзей.

Да нашых дзён у Альбярціне захаваўся велічны двухсотгадовы парк, пасаджаны Пуслоўскімі ўздоўж берагоў ракі Іса. Да жніўня 2009 года ў Альбярцінскім парку знаходзіўся помнік прыроды — ліпа каралінская. На жаль, падчас моцнага ветру, дрэва не вытрымала і напалову зламалася. Яго нядаўна спілавалі і вывезлі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альбярцін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альбярцін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альбярцін»

Обсуждение, отзывы о книге «Альбярцін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.