Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сюды, да солі, і маскаваўся перабрацца Вайтовіч, але там непрыступна стаяў Літвінюк, што за польскім часам выдаваў сябе за католіка, а цяпер пры немцах, апрануўшы новую стракатую ясёнку і надушыўшыся адэкалонам, штонядзелі спяшаў у царкву на «заутреннюю».

Вайтовіч схітраваў — прывёў ад Літавара з Верасава студэнтку, нібы на кватэру ў дом, дзе жыў якраз славак — прыгожы, відны сабою хлопец, і нечакана ўсё перамянілася: Літвінюк пайшоў прымаць гарох, а ключы ад склада з соллю прыдбаў Вайтовіч.

Соль была цяпер у цане, на вагу золата. Насыпаў кішэнь — і ўжо табе і чарка, і скварка. Але, беручы самагон, глядзі, каб не падаткнулі атруты, бо для моцы яго чаго толькі не дабаўляюць: і сіняга каменю, і хмелю, і курынага памёту, і нават, кажуць, чалавечага калу.

Аднак за соль можна было паплаціцца галавою. Смерць на месцы, калі зловіць камендатура. Як гэта прылучылася з чатырма ведраўцамі, што рабілі ў орсткамендатуры грузчыкамі і ўкралі там шарсцяныя коўдры. Іх завялі за дашчаты хлевушок, дзе быў сметнік, дзе капалі ямы, каб кідаць у іх кухонныя адыходы, і загадалі капаць яшчэ адну,— ужо для саміх сябе. Тут ведраўцаў і застрэлілі.

На солі яшчэ ніхто не папаўся. Немцаў там не было, склад, дзе грузчыкі кіркавалі цёмна-шарую скамянелую глыбу, вартаваў усяго адзін паліцыянт — худы, цыбаты, з падбрытымі вусікамі Алек Сідорык.

Ён ведаў, што здольныя на хітрыкі грузчыкі парабілі доўгія кішэні не толькі пад поламі пінжакоў, а нават спадыспаду ў калошах портак. Але нікога не запыняў, бачачы, як, скончыўшы работу, са склада грузчыкі ідуць ледзьве перастаўляючы тоўстыя, нібы калоды, свае ногі.

Прыжыўшыся ды ўжо добра асвойтаўшыся ў гандлёва-гаспадарчай нямецкай канторы, Вайтовіч, незнарок напаткаўшы Імполя, пачаў падмаўляць яго пайсці грузчыкам — хацелася, вядома, мець тут свайго чалавека. Неразважнага Імполя не столькі спакушала соль, колькі зноў яна, Хрысця, што засталася рабіць у дварчанскім шпіталі, куды цяпер прывозілі параненых немцаў.

Адыходзячы ад памяці, Алеся ж яшчэ раз перагорала нешта агіднае і горкае, калі ўчула ад Імполя гэтую нечаканую весць, што ён збіраецца ў Дварчаны на работу. У душы зноў нясцерпным болем зварухнулася ўсё старое і забытае — тая пясчаная вулічка з валачашчымі сабакамі і ў занядбаным садку дамок з рыпучым ганкам, дзе кватаравала Хрысця і дзе пасля бальніцы туляўся Імполь і адкуль ужо, як пакалечаны, з перакушанаю нагою сабака, што цягаўся за ганнёю, ён прыблукаў дадому. I на табе — яго зноў, як сабаку да разніцы, цягне ў Дварчаны і, вядома ж, да яе, да Хрысці.

Вар’яцеючы ад тупой рэўнасці, невыносна-пакутнай крыўды і злосці, Алеся ўжо закрычала:

— Куды ты пойдзеш гэтакім светам?

— Пайду,— сказаў ён разважна і ціха, нібы і не чуў яе адчаю і крыку.

— Няўжо зноў знябыўся па гэтай нямытай сучцы?

— Калі ўжо так, то, можа, і па ёй.

— Во як,— задыхнулася ў злосці і зніякавела Алеся, і перад вачыма, як пякучая маланка з глыбокай цемені, памяць высвеціла той накрыты драніцай дом на бочнай вуліцы, калодзесь і яе, Хрысцю, з дурнавата-брыдкім смехам, якую яна бачыла тады, калі прыязджала ганяць дадому Імполя.

I ён гэтаксама, як тады, патаемна, гледзячы косым вокам на Алесю, здзекліва ўхмыльнуўся:

— Прыдумала ты нешта, Вайтовіч мяне на работу кліча.

— Хіба ўдома нямашука чаго рабіць?

— Солі там можна прыдбаць.

— Ды бачу, што на салёнае ды кіслае цябе пацягнула.

— Пры чым тут што... На работу іду.

— Ідзі, мо ў Нямешчыне апынешся,— Алеся ўпікнула ўжо тым, што было нядаўнім летам, калі Верасава на сваім сходзе вылучыла адправіць на работу ў Германію разам з неразважнай, трохі хворай на голаў дзеўкай з Прылуцкіх хутароў і яго, Імполя, як чужога ды непатрэбнага ў вёсцы.

Збегаўшы да цёткі Сцяпані ды паслухаўшы яе рады, выратавала Імполя сама Алеся; нарвала на балоце маслянкі — едкага люціку ды загадала, каб нацёрся ім, найбольш пад пахамі ды між пальцаў на руках і на нагах. Нямецкі доктар, што аглядаў сагнаных у дварчанскую школу хлопцаў ды дзяўчат, убачыўшы на Імполю густа-чырвоную, як карослівую, сыпку, кісла выпнуў тлустую губу і махнуў навотліў рукою: — Вэ-эк!

А дурнаватую Феню, прызнаўшы здаровай, адправілі ў доўгі таварняк, што стаяў у тупіку за вакзалам, адкуль яна ўжо прыбегла дадому на трэцюю ноч: наладзіўшы гучныя провады, нехта перадаў у вагон гармоню, а з ёю няўзнак кароткую пілу. Пад стук абцасаў ды песні прарэзалі ў падлозе дзірку, і смялейшыя вылезлі ўпоцемку з вагона.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x