Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ходзячы па падсуседах і нават з тыдзень пажыўшы ў Алесі, Янка Вайтовіч расказваў усім верасаўцам «пра той свет» — полацкую турму, дзе ён сядзеў і адкуль ужо ўцёк з калоны, якую прыгналі да саставу на станцыі якраз у часе нямецкай бамбёжкі. Усе ламанулі ад цягніка далей, а ён лёг каля вагонаў, падумаўшы, што ад свайго лёсу не ўцячэш, і астаўся жывы — бомбы адна за адною паляцелі туды, куды разам з вартаю пабеглі «заключоныя».

Што там ужо ўчынілася, хто астаўся жывы, хто — не, ведаць пра гэта Вайтовіч пільнай патрэбы не меў, ціхенька шмыгануў у вільготную цемнату і — дай ужо божа ногі! — паджгаў далей ад станцыі...

Ад жонкі з дзецьмі, што аказаліся за Уралам у далёкай Акцюбінскай вобласці, весцяў ніякіх не было.

Вайтовіч схадзіў у павет, спярша да сваёй брыды, што сядзела ва ўсіх управах, а потым праз перакладчыка ўпрасіўся да гебітскамісара — лысаватага тоўстага немца, які ўжо выпісаў паперу, каб вярнулі гумно, а з хатай, што служыла клубам пры цагельні, а цяпер прыдалася для валасной управы, прасіў пачакаць. На хату ў Кашалеўскім лясніцтве выпісалі дрэва. Але будавацца па-належнаму Вайтовіч не стаў. Покуль суд ды справа, перавёз струхлелы ў вуглах ды падвалінах, але яшчэ смалісты, ружаваты, калі трохі абчасаць, старавечны гуменны зруб, накрыў пазычаным акалотам, адгарадзіў сцяною ды настоліў катух з невялікім у чатыры шыбы аконцам. Спілаваныя ў лесе ды абчасаныя склюдам елкі, накрытыя шурпатымі кажухамі кары, засталіся ляжаць сярод двара, чакаючы лепшага і больш спакайнейшага часу.

Але жыць у халодным гумне Вайтовіч не стаў: напытаўшы пусты закутак у доме, дзе кватаравала, а перад прыходам немцаў уцякла сям’я савецкіх чыгуначнікаў, перабраўся ў Дварчаны. Перагораў зіму і ўжо нават нечакана для самога сябе застаўся ў мястэчку: касавокі папоў сын, што трымаў невялікую краму, гандлюючы крыжыкамі, ружанцамі ды свечкамі, падбіў яго ўступіць у хаўрус, аддаўшы баковачку, і Вайтовіч стаў таксама прадаваць розную драбязу, перакупляючы ў Вільні і збываючы ўжо тут, найбольш іголкі, сахарыну, слабыя, як націна, нямецкія цыгарэткі і ўдушлівыя — не ўкурыць егіпецкія цыгары ды дэрмацінавыя з трыма валікамі машынкі круціць, усунуўшы наслінены кавалачак паперы, з нашаткаванага тытуню цвёрдыя, як біркі з веніка, самакруткі. Гэтыя машынкі дзеля забаўкі купляла дварчанская басата ды падшыванцы.

Належнага прыбытку са свайго гандлю Вайтовіч не меў, і трымала ў Дварчанах яго, напэўна ж, не крама, а прысадзіста-таўставатая, з кароткімі крываватымі нагамі ўзбечка, маладая, на гадоў тры ўсяго старэйшая за дачку, што ўцякла з нямецкага лагера і хадзіла па хатах, наймаючыся на розную работу, покуль не прыйшла да Вайтовіча. Узяўшы нібы за наймічку, каб мыла яму бялізну, гатавала, падмятала краму, ён неўзабаве паставіў яе за прылавак памагаць у гандлі, і ўсе пачалі здагадвацца, што стала яна ўжо яго няшлюбнай жонкай.

Дзевяць гектараў тлустай удобіцы, якія яшчэ прыдбаў бацька, калі распрадавалі прылуцкі фальварак, Вайтовіч аддаў, праўда, без ніякай паперы, нібы ў арэнду, сквапнаму Броніку Літавару, што трымаў ужо двух парабкоў — ленінградскую студэнтку і ўкраінца-кінамеханіка, што прыблукалі ў Верасава з-пад Беластока: спярша падрадзіліся за харчы рабіць брукаваны ток у гумне, а потым ужо ўсё, што належыць у гаспадарцы.

Верасава ж, учуўшы пра Вайтовічаву жаніцьбу, трохі павыскалялася, пагаварыла і сціхла — у кожнага была свая бяда ды клопат. А Вайтовіч ад патаемнага няжданага кахання да паўнявай спакуслівай маладзіцы раптам вылюднеў, адмаладзеў, выпрастаўся ў плячах, і яго шара-выцвілыя вочы пачалі вясёла пабліскваць ад шчасця і прыгубленай штодня чаркі. Сухаватыя, патрэсканыя губы крывіў кіславата-хітры смяшок: ён знайшоў больш прыбытковае месца. Спрадаўшы бацюшкаваму сыну сваю недаходную з таннаю драбязою лаўку, Вайтовіч перайшоў у ЦТО [1] ЦТО — цэнтральнае гандлёвае таварыства. — новую кантору, якую немцы адкрылі ў Дварчанах — спярша грузчыкам, а потым ужо, падлашчыўшыся да славака, што быў намеснікам у начальніка-немца, пачаў загадваць складам, ці, як казалі, стаў магазінерам — прымаў гарох. Сюды у ЦТО людзі здавалі падатак — збожжа, кароў, свіней, авечак. Дзеля блізіру гэта ўсё трохі атаварвалася посудам — жаўтлява-зеленаватымі міскамі, сподачкамі, кілішкамі, талеркамі. А хто здаваў цялушку ці авечку, то нават соллю, праўда, яшчэ савецкаю... Яна, скамянелаю шара-іскрыстаю, як лёд на згоне зімы, глыбаю ляжала ў даўнейшым сельпоўскім складзе — драўляным доўгім будынку, накрытым счарнелаю гонтаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x