Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў А. М. Федарэнкі і У. П. Бутрамеева, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 8—11-х класаў.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аўдзей. Я аддам табе грошы.

Эленька. А калі табе пасля спатрэбіцца, я дам табе зноў. Не хвалюйся. Я ж ніколі не браў з цябе працэнт.

Аўдзей. Як не браў? Браў!

Эленька. Калі гэта было. Ты тады яшчэ не ведаў мяне, я не ведаў цябе, а цяпер мы ж сябры. Дурні б’юцца, а разумныя людзі заўсёды дойдуць да згоды.

Аўдзей падыходзіць да іконы, дастае грошы, каля стала пералічвае і аддае Эленьку. Эленька забірае грошы і падымаецца з-за стала.

Эленька. Да пабачэння, Аўдзей! Паслухай старога яўрэя, не купляй малатарню, не купляй коней. Ты павінен усё сам разумець, ты разумны гаспадар. Бывай здароў.

Эленька выходзіць. Уваходзіць Андрэй.

Аўдзей (Андрэю). Вось прыспічыла яму. З года ў год гэтыя грошы пераходзяць: а тут, як больш за ўсё трэба, — аддай! Усе грошы з рук… Але малацілка добрая. Што там Эленька плёў — не наша справа, малацілка добрая, гэта такі выпадак нам трапіўся. А свая малацілка — о, ета, брат, вялікае дзела! От каб свой млын — тады ніхто табе не ўказ, нікога прасіць не трэба, нікому кланяцца не трэба. Млынар з памолу жыве; зямлю не арэ, неяк спытаў у Івана-млынара, маўляў, чаго зямлю кінуў — не разарвацца, кажа. А я б разарваўся! Я б зямлю не пакінуў. Тады толькі і будзеш нешта мець, як перарвешся, перасілішся, як возьмешся са ўсяе сілы. Я еты хутар з аднаго каня пачаў ды з даўгоў — а выкарабкаўся. Людзі гулялі, пілі, прадавалі, маталі, з мяне смяяліся, кулак, гаварылі, пад сябе грабеш, пуп нарвеш, лопнеш! А ў мяне свой розум! Прагуляць лёгка, прахам пусціць — лёгка! Нажыць цяжка! Хто гняздо ўе, у таго і ўецца, у таго і ёсць, а ў каго ёсць, той і жыве, так на етым свеце спакон веку ўстроена!

Жабрак (з печы). Э-э, Аўдзей, ніхто не ведае, як еты свет устроены. Памятаеш Крывога Якіма, што дзецям за золата зямлю купіў? А зямля стала нічэйная праз год, га? Напярод дня не ведаеш, усе мы ў гасцях, а гняздо наша на пагорку. Туды з сабою нічога не возьмеш.

Аўдзей. Каб усе пра той пагорак думалі — пляцень бы спінамі падпіралі, пальцам бы не варухнулі, з кійка ды торбы жылі.

Жабрак. А як збоку глянеш, Аўдзей, дык што чалавеку трэба — акрайчык хлеба, ды каб пагрэцца, ды каб не гналі. Госпадзі, як падумаеш, ну што чалавеку трэба!

Аўдзей. Кожная варона за сваё каркае. Чалавеку многа трэба! (Разводзіць рукі, быццам хоча абхапіць стол.) А мне б яшчэ млын! А малатарня трапілася, ах, добрая малатарня, вось выпадак. Мне б з маім падвор’ем ды малатарняю, ды маімі сынамі — мне б млын! Вот ета быў бы я гаспадар! А, Мікола? Ха-ха-ха…

Карціна другая

Хата Зуйка. Стол, ссунуты ў кут, лавы стаяць літарай «П». Печ і ікона завешаны. Вечарынка ў Зуйковай хаце. Хлопцы, дзяўчаты, гарманіст. Толькі што скончылася полька, збіраюцца скакаць кадрылі. Верка і яе сяброўка Танька сядзяць убаку, ля акна.

Танька (супакойвае). Мо прыйдзе яшчэ.

Верка (пакрыўджана). Ага, прыйдзе. Ужо расходзіцца час.

Да іх падыходзіць хлопец, запрашае Верку.

Xлопец. Пойдзем на кадрылі.

Верка. Не хачу.

Хлопец. Ах, ах, Андрэя чакаеш?

Верка. Каго хачу, таго і чакаю.

Хлопец. Бач, якая каралеўна. Твой Андрэй, можа, дзе бліжэй знайшоў, чым за дзесяць вёрст цягацца.

Танька. А ты чаго чапляешся? Як Андрэй прыйдзе, дык баішся, а цяпер смелы?

Хлопец. Ха, напалохаліся мы твайго Андрэя. Прыходзілі адзін раз з суседняй вёскі, усыпалі ім так, што доўга памятаць будуць. Можам і Андрэю, калі захочам, не паглядзім, што з хутароў.

Танька. Ах, які смелы. Ды толькі на язык.

Хлопец. Падумаеш!

Хлопец падыходзіць да дзяўчат, запрашае адну з іх. Пачынаюць танцаваць. Хлопец і дзяўчына, якую ён запрасіў, смяюцца і пяюць прыпеўкі. Пачынае дзяўчына.

Ой, прыходзьце, хлопцы, ў сваты,
Я жыву багата.
Конь храмы у майго бацькі,
Завалілась хата.

Хлопец працягвае:

Я мілога ўсё чакала
Ды не дачакацца,
Як ён возьме мяне замуж —
Буду папраўляцца.

Танька (хлопцу). Дурань!

Усе танцуюць, уваходзіць бацька Веркі, вечарынка ў яго хаце.

Зуёк. Усё, усё, хопіць. Пара дахаты.

Дзяўчаты (у адзін голас). Дзядзечка Пятрок, рана яшчэ, ну зусім жа рана.

Зуёк. Усё. Ні-ні. Вы б ноч скакалі, як козы.

Дзяўчаты. От яшчэ крышачку… 

Зуёк. Пагулялі, хопіць. Спаць даўно пара, заўтра працаваць. Добрыя людзі ўжо малаціць пачалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x