Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў А. М. Федарэнкі і У. П. Бутрамеева, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 8—11-х класаў.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзеўка, баба, хадзі ка мне, я кажу! — крыкнуў Пульс правадніцы, якая ўжо апускала накрыўку падножак, і зарагатаў. Правадніца, стомленая старая жанчына ў чорным пінжаку, так здзівілася, што перш выглянула, а потым, зразумеўшы, што крык адрасаваўся ёя, пакруціла пальцам каля скроні.

Нічога гэтага Васкевіч ужо не чуў і не бачыў, у паўцёмным вагоне ён шукаў сваё месца.

1995 г.

Уладзімір Бутрамееў

Новыя прыгоды Несцеркі

Камедыя ў васьмі карцінах

Дзеючыя асобы

Несцерка— той самы, што і шыла ў мяшку схавае, і сухі выйдзе з вады, што сто год па зямлі ходзіць, а ўсё яшчэ малады.

Пшэбыеўскі— пан багаты, што той чорт рагаты, вус тырчком, галава стручком, з Парыжа фрак, у кішэні пятак, адным словам, франт.

Бургамістр— мясцовая ўлада, прыгажэй за таго гада, нос на семярых рос, сам як сава, затое дужа разумная галава.

Кудрачок Пятро— былы пісар, у маладосці хітры мужычок, у жыцці здаралася ўсяляк, і плакаць, і скакаць мастак.

Кацярына— яго дачка, прыгажэй за ўсіх дзяўчына, вусны што малінка, бровы як сярпочкі, вочы што тыя вішні, каму хочаш зблытаюць мыслі.

Малання— маладуха, нібы тая медавуха, ды ўсё ж глядзі, пальца ў рот не кладзі.

Брындзюкоўна— жонка бургамістра, на расправу быстра, але здараецца, і сама трапляецца.

I каго там яшчэ толькі не было:

Андрэй.

Кухар панскі, татарын.

Салдат Іван, Маланнін муж.

Манах.

Яцак, карчмар.

Адзін з мужыкоў.

Пастух.

Слуга.

Салдат.

Дзяўчаты-танцоркі.

Музыкі.

Вартаўнікі.

Лакеі.

Гараджане.

Стражнікі.

Карціна першая

Карчма. Злева прылавак, за ім Яцак прыбірае посуд. За адным са столікаў сядзіць, апусціўшы галаву, Кудрачок. Больш нікога няма. Потым уваходзіць Несцерка, перад гэтым чуваць, як ён пяе.

Несцерка. Туды еду — сюды еду, карчмы не мінаю. Які чорт яе прыдумаў — Далібог, не знаю. Эгей, Яцак, здароў! Што гэта ў цябе сёння гэтак ціха? Нясі сюды цэлы кумпяк ды палову вядра заціркі. Даўно табе вінен не быў.

Яцак. У доўг — смалы б табе гарачай у глотку! Думаеш, не памятаю кірмаш? Ты што ж гэта мне прадаў?

Несцерка. А тое і прадаў, што ты купіў — на тое і кірмаш. Ды не сярдуй — грошы тыя я ж зноў да цябе ў карчму прынёс. Вядома — грошы. Сёння ў мяне, назаўтра ізноў у цябе. А багацце тваё — галоўнае, неразменнае — пры табе ж засталося (хлопае Яцака па жываце).

Яцак (б’е Несцерку ручніком). Ах ты, прайдзісвет! Зубаскал галодны! Без грошай не лезь у карчму!

Несцерка. Ды як тут не зойдзеш, калі яна якраз ля дарогі стаіць!

Яцак. Я цябе! (Б’е ручніком.) Сабака, валацуга.

Несцерка. Цішэй, цішэй, а то растрасеш багацце сваё, неразменнае.

Кудрачок звяртае ўвагу на шум і пазнае Несцерку, падбягае.

Кудрачок. Несцерка? Ты? (Адпіхвае Яцака.) Ды супакойся! Вось не чакаў сустрэць — адкуль?

Несцерка. Ды ўсё адтуль — мімаходам. Га — дык гэта ж Кудрачок! I сапраўды, у карчме не прападзеш! Ты ж мяне галодным не пакінеш.

Яны абдымаюцца і ідуць да стала.

Яцак. Каб ты хадзіў мімаходам да самае магілы!

Несцерка (прыпыняецца і звяртаецца да Кудрачка). Ты не ведаеш, Кудрачок, чаго карчмары такія злосныя?

Кудрачок. Не магу ўцяміць.

Несцерка. Бо ім на тым свеце надта дрэнна даводзіцца.

Кудрачок. Чаму ж гэта?

Несцерка. З іх пузам больш як па адным у кацёл не ўлазяць — вось і кіпяць у адзіноце, няма з кім і словам перакінуцца.

Смяюцца і ідуць за стол, садзяцца.

Яцак. У астрог бы ўсіх валацуг, я табе пакажу той свет — сам у пекле будзеш.

Несцерка. Ну, дзякуй, гусінае пяро! Дай табе Бог чарніла і паперы! Расказвай, як жывяце, можаце.

Кудрачок. Ат, што мы… Ты з дарогі — усе навіны пры табе.

Несцерка. Мае дарогі канца не відаць — колькі яе таптаць, адзін Бог ведае. А навіны — куды ні пайдзі — усюды людзі. Адны нараджаюцца, другія ўлюбляюцца, трэція на пагост збіраюцца. Усе пад сонейкам таўкуцца, а яно свеціць усім аднолькава.

Кудрачок. Эх, брат, не аднолькава… А ты, я бачу, не змяніўся, усё весялішся…

Несцерка. А бедаку толькі і застаецца на гэтым свеце, што з гора павесяліцца. А ты што галаву схіліў? Памятаеш, як выхітраліся на кірмашах?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x