Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў А. М. Федарэнкі і У. П. Бутрамеева, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 8—11-х класаў.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі не было грошай — Васкевіч упрошваў дзяўчынку астацца, і яна, як і тады, пры першай сустрэчы, пакорліва сядзела, чакала, гартала часопісы. Пад вечар прыходзіў Ручка, з грашыма ці з самагонкаю. Выпівалі. Асабліва падабалася Васкевічу, што нехлямяжны Ручка, вясковы затурканы мужычок, так змяняецца пры Наташы, перастае «гнуць кручкі», стараецца як бы не заўважаць яе, паказваючы ўсяляк, што «не глядзіце і вы на мяне, рабіце што хочаце, а мне галоўнае выпіць і закусіць». Збіралася сыходзіць дамоў Наташа — і Ручка адразу ж падымаўся, хуценька дапіваў, даядаў і маўчком знікаў з вачэй.

Васкевіч ішоў праводзіць дзяўчынку. Яна жыла недалёка, за які кіламетр ад бібліятэкі, на ўскрайку Бокаўкі. Стаяў ужо красавік, цёплы, сухі; зеляніўся, харашэў лес, праз які трэба было ісці. На палянцы, акружанай арэшнікам, абсыпанай зялёнымі латкамі заечага шчаўя, бел-блакітнага пяшчотнага кураслепу, на палянцы, з якой добра праглядалася Наташына хата — новы фінскі домік (такія будавалі знарок для перасяленцаў), яны цалаваліся да таго, што вусны сохлі, да адурэння, калі ўжо абоім не хацелася, але і адарвацца было немагчыма... Потым Васкевіч перадаваў дзяўчынцы партфель, які падносіў, і вяртаўся дахаты, шчаслівы, малады, задаволены сабою і ўсім светам.

Ён сам са здзіўленнем адзначаў гэтую перамену сябе, усё часцей думаў: «А можа, і добра, што мяне вытурылі? Пакаралі, як таго шчупака, адпусціўшы ў ваду...»

Антон не ведаў, якія плёткі ўжо ходзяць пра яго па ўсіх вёсках. Калі б і пачуў штосьці, не паверыў бы — наадварот, яму здавалася, што цяпер яго можна толькі любіць, хваліць, бо ён урэшце ўпісаўся ў той побыт, з якога выйшаў, змог стаць такім, як і ўсе вакол, звычайным вясковым хлопцам, які за пляшку паможа кожнаму, хто папросіць, папілаваць дровы, вывезці і раскідаць на соткі гной, падладзіць стары плот, заўсёды разам з Ручкам паможа вынесці са склада і пагрузіць на машыну скрынкі з тараю, разгрузіць муку, камбікорм, латкі з хлебам (за што прадаўшчыца пачала даваць яму напавер выпіўку).

Бывала, па цэлых тыднях акрамя Ручкі, Наташы ды прадаўшчыцы, якая прасіла памагчы, у бібліятэку не заглядала ніводная душа.

Васкевіч перастаў супраціўляцца жыццю, бязвольна паплыў па ім, але, як часта бывае, варта было яму пусціць усё на самацёк, як менавіта тады яму пачало шэнціць. Набыў сяброў, сышлі з рук фокусы на рэферэндуме, пакахаўся з Наташаю; мала таго — прыязджалі ў бібліятэку з горада з праверкаю і пахвалілі яго.

«Пазікам», што развозіў новыя кнігі, прыехала сама дырэктарка Валянціна Мікалаеўна. Быў дзень, Васкевіч быў яшчэ цвярозы і смірненька чытаў сабе за «кафедрай». Валянціна Мікалаеўна, здзівіўшыся, сказала, што яны зараз аб’ехалі некалькі філіялаў і ён, Васкевіч, адзіны загадчык, які аказаўся на месцы. Яна закурыла, прайшлася па бібліятэцы, агледзела стэлажы, кніжную выстаўку «Жыве Беларусь», пагартала журнал, фармуляры, пахваліла, што чыста, падышла адчыніла скрынку алфавітнага каталога:

— С ума сойти! — толькі і сказала. — Ты что, весь каталог расставил?

Васкевіч прызнаўся, што алфавітны сяк-так расставіў, а ў сістэматычным заблытаўся.

— Да здесь сколько эта библиотека существует, никто никогда каталогами не занимался! Вот, я всегда говорила, что мужчина-библиотекарь лучше за баб, — заключыла Валянціна Мікалаеўна.

Гомельская вобласць, калі хто ўспомніць газеты тых дзён, прагаласавала «за Саюз» дзевяностамі працэнтамі насельніцтва; «наиболее дружно, — адзначала «Советская Белоруссия», — голосовали именно в тех районах, которые больше пострадали от Чернобыля». Васкевічаў раён якраз і быў з такіх. Візіт дырэктаркі, а таксама добрыя паказчыкі на выбарах, відаць, і паслужылі таму, што калі Васкевіч прыехаў у горад па палучку, яму ад аддзела культуры ўручылі вымпел — за харошую работу на сяле. Які ні быў гэты вымпел незаслужаны, Васкевіч з гонарам павесіў яго на віднае месца. Прыязджаў сваім «Масквічом» Лобан з сельсавета і таксама пахваліў Васкевіча, сказаў бабцы, што стаяла ў дзвярах, прыціскаючы па сваёй звычцы худыя рукі да грудзей:

— Бачыце, колькі парабіў, а ўжо во — сцяжок заслужыў.

— Такіх заведушчых пашукаць! — ільсціла бабка (яна апошнім часам, калі пачалі садзіць бульбу, зусім не заяўлялася ў бібліятэку, Васкевіч сам падмятаў або Наташа).

Другая пасля вымпела падзея за гэты месяц была тая, што Васкевічу ўдалося выратаваць свайго новага сябрука, Ручку. Пайшоў неяк у сельсавет — раз у квартал сельсавет выпісваў для бібліятэкі невялікія грошы на канцылярскія расходы — і ў калідоры, перад дзвярыма прыёмнай убачыў цвярозага няшчаснага Ручку, у сваёй кухвайцы, у спартыўнай шапачцы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x