Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў А. М. Федарэнкі і У. П. Бутрамеева, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рэкамендуецца вучням 8—11-х класаў.

Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Люда з Ірэнаю глядзелі на міліцыянера, перашэптваліся і хіхікалі. Васкевіч адчуў рэўнасць і яшчэ больш спахмурнеў. Пеця наліў усім, і сяржанту. Той падзякаваў, узяў у пальцы чарачку. Васкевічу нясцерпна захацелася пазаядацца з ім.

— А я не галасаваў! — аб’явіў ён сяржанту. — І гавару па-беларуску!

Сяржанцік са здзіўленнем на яго зірнуў, паціснуў плячыма, нічога не сказаў. Выпілі.

П’яная логіка падказала Васкевічу, што раз ён — «нацыяналіст», выгнаны за гэта з інстытута, высланы за гэта з Мінска, дык ён і павінен трымаць сваю марку.

— За каго ты галасаваў? — пачаў чапляцца ён да сяржанта.

— За Саюз, — адказаў тои, нагінаючыся над нізкім столікам і выбіраючы косткі з рыбы.

— Ну і што? — не даваў яму закусіць Васкевіч. — Што табе з гэтага саюза? Мы ж семдзесят гадоў былі ў саюзе, і што? Табе не хочацца, каб мы сталі незалежнымі, як французы? Каб Еўропа, Амерыка, Расея пазнавалі нас па мове, сцягу, нацыянальным характары, як французаў пазнаюць?

— Сам тогда почему не голосовал? — спытала Ірэна.

— Сядзь бліжэй, скажу.

Дзяўчына паслухалася, памянялася з Пецем месцамі, Васкевіч абняў яе — незнаёмую, п’янаватую, падатлівую...

— Вось ты — Ірэна, а ў вольнаи незалежнай Беларусі ты была б Ірэн, як францужанка! І ездзіла б на сваёй «Вольве»... Пагэтаму я і не галасаваў.

Міліцыянер маўчаў, слухаў з цікавасцю.

— Ты беларус? — зноў насеў на яго Васкевіч.

— Беларус.

— І табе не хочацца, каб у нас была свая Францыя?! Сяржант раптам пачырванеў і сказаў па-беларуску:

— Хочацца. Знаеце, можа, і праўда ваша... У арміі прыбалты ўмесце, грузіны ўмесце, адны беларусы нейкія нядружныя...

— Ладно, француз, — строга сказала Ірэна, не робячы, аднак, і спробы вызваліцца з абдымку. — Не трогай милицию. И не пей больше, ладно?

— Эх, Ірэн! — зусім расчуліўся Васкевіч. — Клапоцішся пра мяне... Мілая дзяўчынка! А мы першы раз у жыцці бачымся... Ты — сапраўдная беларуска! Справа ж не ў тым, хто за што галасаваў, а ў тым, што мы ўсе тут — беларусы, адна сям’я, блізкія людзі, хоць пяць мінут назад пазнаёміліся! Вось міліцыянер, сяржанцік, прыйшоў мяне арыштоўваць — і той не спяшаецца, сядзіць тут, выпівае... І так і павінна, адно гэта — важнае...

— Хватит болтать ерунду! — Ірэна смяялася і ў той жа момант асцярожна зіркала на сяржанта. Яна, відаць, баялася, што Васкевіч зараз можа дагаварыцца, і яго сапраўды забяруць.

Дапілі і паелі ўсё, што было. Дамоў п’янага Васкевіча завезлі на міліцэйскіх «Жыгулях», пад самую хату. Перад тым, як сесці ў машыну, ён усё абдымаў Ірэну і тройчы цалаваўся з ёю — як перад доўгай дарогаю. Маладзенькі міліцыянер пакінуў яму свой гарадскі адрас, тэлефон і прасіў заходзіць у госці, калі будзе ў горадзе.

ХVІ

Зусім новае жыццё пайшло ў Антона Васкевіча пасля гэтага рэферэндуму. Урэшце ён і тут, у вёсцы, перастаў адчуваць сваё адзіноцтва.

Праўда, спачатку, мо з тыдзень, разбіраючы бібліятэчныя часопісы і газеты, ён баяўся ўбачыць сярод іх павестку «куды трэба», а калі пад’язджаў гарадскі аўтобус, прыпадаў да акна, стараючыся разгледзець чалавека, які прыехаў яго арыштоўваць. Але не было ніякай павесткі, не прыязджаў ніякі чалавек. І Васкевіч супакоіўся, сказаў сабе: «Нічога не баяцца, нічога не аналізаваць, не шкадаваць ні аб чым — проста жыць як усе, і гары ўсё агнём! Стаў ты як усе — і цябе прызналі за свайго, з Ірэн пазнаёміўся (Васкевіч у думках зваў яе толькі так — Ірэн — без канчатка), міліцыянеру спадабаўся, Ручка прывязаўся да цябе, як кот прыблудны...»

Пазней, успамінаючы гэты свой адрэзак жыцця, Васкевіч так і не змог сабе вытлумачыць, як ён умудраўся жыць так бяздумна, бязладна — і нават не заўважаць гэтага. Як мог ён, «жаваранак», спаць да дзесяці, адзінаццаці гадзін раніцы? Зусім нічога не рабіць дома, не памагаць матцы — і не мучыцца ад гэтага, лічыць, што так і трэба... Кажнюткі вечар піць з Ручкам, гадзінамі праседжваць у бібліятэцы з непаўналетняй дзяўчынкаю, а потым, на вачах дзвюх вёсак, лесам праводзіць яе дамоў...

Але ўсё менавіта так і было. Ён прачынаўся, калі двор і хата былі ўжо заліты яркім веснавым сонцам, галіўся, а то мог і не галіцца, снедаў, цягнуўся ў Двароўку; у бібліятэцы чытаў, слухаў прыёмнік, курыў, чакаў дзённага аўтобуса, якім павінна была прыехаць Наташа... Прыязджала Наташа. Былі грошы — Васкевіч альбо сам ішоў у магазін купляць што там будзе — «чарніла», шампанскае, гарэлку, — альбо пасылаў яе. Яна ахвотна ішла, і Васкевіч ведаў чаму: з ім цвярозым ёй было нецікава, ім не было пра што гаварыць. Сядзець і моўчкі цалавацца? І колькі можна так вытрымаць? Затое як усё змянялася, варта было яму выпіць шклянку віна ці трохі гарэлкі! Ажываў, весялеў Васкевіч, гадзінамі мог малаціць пра свой «Менск»... Змянялася, бачачы, што ён змяніўся, Наташа, зусім інакш пачынала глядзець на яго... Змянялася ўсё навокал, і Васкевіч зноў пачынаў любіць сябе такога, яе такую, вочы яе, рыжыя валасы, рукі ў пісягах чарніла, школьны пярэднічак і кофту, і яму ўжо не здавалася саромным, што кофта гэтая хутчэй за ўсё сястрынская...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска. Новыя прыгоды Несцеркі. Страсці па Аўдзею» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x