Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дона Джавані» меліся выпусціць у канцы мінулага сезона, бо акурат сёлета спаўнялася дзвесце пяцьдзясят гадоў з дня нараджэння Моцарта. Вельмі важна было, каб культурная грамадскасць расійскага горада N зарэкамендавала сябе больш культурнай, чым нават грамадскасць аўстрыйскага горада Зальцбурга. У праект пад кодавай назвай «Адзначым год Моцарта з расійскім размахам» уклалі нейкія гранты ад Міністэрства культуры. Знайшлі таксама мясцовых фундатараў, што адразу выдалі грошы.

У дзень народзінаў славутага венскага класіка ў кабінеце дырэктара запахла новай скураной мэбляй, прывезенай на замову з элітнага маскоўскага салона. Такім чынам, моцартаўскі год у тэатры адзначылі годна.

У той самы дзень чарговы дырыгент Аляксей Грынкевіч прызначыў сваім аркестрантам групавую рэпетыцыю, якая, акорд за акорд, перайшла ў звычайную п'янку. Што рабіць — ён таксама святкаваў уласныя народзіны 27 студзеня. За гэтым заняткам яго з аркестрантамі і злавіў дырэктар. І не тое, каб яны шмат выпілі, дый каго здзівіш п'янкай у тэатры. Але ж дырэктар, відаць, быў незадаволены адценнем абіўкі сваёй новай мэблі. Ён вырашыў сарваць стрэс на дырыгенце. Дырыгент, у сваю чаргу, слова ніколі не пазычаў, таму заеўся з дырэктарам. Бос сказаў Грынкевічу, што той ліпіць у гэтым тэатры, як арэх на сухой галіне. Грынкевіч зразумеў, што гэта праўда, бо апроч дырэктара меў таксама непрыемнасці з галоўным дырыгентам, па сумяшчэнні мастацкім кіраўніком N-скай оперы.

Сёлета ў яго заканчваўся кантракт, таму ў наступныя некалькі месяцаў малады дырыгент дужа часта матляўся з N у Маскву і назад. У Маскве ён меў уласны аркестр у зародкавым стане, які яшчэ належала вынасіць пад пахай, а потым выгадаваць і навучыць самастойна есці і лётаць. Грынкевіч цьмяна ўяўляў сабе, чым ён у першы час будзе зарабляць на жыццё ў сталіцы. Яму прынцыпова не хацелася прасіцца ў чужыя аркестры: абрыдла быць падначаленым, ад якога нічога не залежыць. Хацелася рабіць нешта сваё і, найперш, нешта сваё ставіць.

Пастаноўкі за час ягонай працы, апроч запрошаных дырыгентаў, у N атрымалі тры студэнты, якім трэба было недзе засвяціцца. Студэнты зазвычай прыязджалі сюды з Масквы ці Пецярбурга, бо, ведама ж, былі музыкантамі ў другім ці нават трэцім пакаленні. І, зразумела, іхныя таты і мамы вучыліся некалі з тутэйшым галоўным у кансерваторыі. Студэнтам давалі нешта не асабліва мудрагелістае, кшталту даніцэціевага «Дона Паскуале». Потым студэнты з'язджалі: хтосьці — набірацца досведу ў Еўропу, а хтосьці — на пасаду трыццаць пятага стажора ў Марыінскім тэатры. Іх экзэрсісы хуценька здымалі з рэпертуару, як быццам іх там і не было, — Грынкевіч падазраваў, што тэатр зрабіўся неблагой пральняй на грошы і спектаклі на два-тры паказы былі камусьці патрэбныя не толькі дзеля партфоліа. Аднак у трыццаць тры гады, нават маючы такі дурны характар, перастаеш змагацца з ветракамі.

Ён скарыўся і стаў проста хадзіць на працу. Лічыў дні, якія заставаліся да заканчэння кантракта ў N.

У той сезон пастаноўку рабіў не галоўны, не запрошаны маэстра і нават не студэнт — яе чамусьці далі тутэйшаму чарговаму дырыгенту Аляксандраву, чалавеку ўжо немаладому дый нездароваму. Менавіта ён пачаў ставіць «Дона Джавані», каб дырэктар і галоўны маглі адрапартаваць, на што тэатр траціць грошы. Увогуле, гэта было выключэннем з агульнага правіла, бо галоўны нікога з чарговых дырыгентаў да пастановак не падпускаў. Але тут, відаць, сапраўды, што называецца, прыпёрла.

І вось маэстра Аляксандраў раптоўна памёр у канцы красавіка, не паспеўшы амаль нічога зрабіць з гэтым новым спектаклем.

«Дона Джавані» ўсё ж бачылі не ў якасці аднадзёнкі, дый у міністэрстве дужа цікавіліся, куды падзеліся гранты на пастаноўку. Каб жа гаворка ішла толькі пра немаведама куды падзетыя грошы аднаго толькі Міністэрства культуры: усе мы рускія людзі, сказаў бы дырэктар, не выйшаў спек­такль — зробім канцэрт з твораў Моцарта. Але тут яшчэ падвязалася нейкая еўрапейская фундацыя з горада-пабраціма N. І вось гэтая фундацыя вельмі хацела бачыць менавіта спектакль і да канца юбілейнага года. Дырэктара выклікалі на размову ў Маскву. Увесь травень і чэрвень шукалі новага дырыгента на пастаноўку, бо выпусціць «Дона Джавані» стала пытаннем жыцця і смерці.

Грошы на запрашэнне пастаноўшчыка інвеставалі ў мэблю для дырэктарскага кабінета і, відаць, у рамонт яго загараднага дамка. Таму вырашылі карыстацца, так бы мовіць, уласнымі рэсурсамі. Галоўны дырыгент, два чарговых і стажор Вася з мясцовай кансервы, пляменнік галоўнага. Маэстра галоўны спецыялізаваўся выключна на рускай музыцы і ўвесь хварэў «Хаваншчынай», якую думаў выпускаць увосень, хай сабе ў канцэртным выкананні. Займацца Моцартам, лічыў ён, несур'ёзна: не той маштаб. Другі дырыгент, маэстра Каршакоў, спаслаўся на тую самую тэатральную ле­генду і раптам зрабіўся страшэнна хворым. Стажор Вася пакуль што дэманстраваў творчую разгубленасць і здольны быў сумленна махаць хіба што дзіцячыя ранішнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x