Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Схавай сабе яго пад спадніцу!

Паўтаралася ўжо аднойчы перажытае, толькі ў значна горшым варыянце. Як жа так магло здарыцца, што яе Аўдзей, які раней п’янеў ад кухля піва, цяпер без усялякай меры жлукціў гарэлку? Хто вінаваты? Жыццё? Доля? Праклён бабулі Аксінні? Ужо ў які раз Таіса дакарала сябе, што згадзілася прыехаць сюды, дзе за ёю быццам зачынілася пастка, з якой немагчыма выбрацца. Ды хіба Таіса адна такая? Вунь і Піліп Машынка прывёз аднекуль маладую і прыгожую дзяўчыну, гарадскую, казаў, у цягніку пазнаёміўся. Угаварыў, паехала з ім. А цяпер ходзіць яна, бы ў ваду апушчаная. Не ўяўляла нават, што можна раптам трапіць у такую галечу ды нішчымніцу. Адна радасць, што слухаць, як Машынка на гармоніку грае. Ёй лягчэй, яна дзяцей не мае. Казала па сакрэце, што, мусіць, з’едзе адсюль вясною. Бяда жанчынам, вераць падманшчыкам, спадзяюцца на шчасце. А ці існуе яно наогул?

Добра, што Малаша сабралася ў госці да сястры ў іншую вёску, хоць сёння можна адпачыць ад яе спеваў, падобных на воўчае выццё. Але, адыходзячы загадала выкідаць гной з хлява. Хіба ж гэта жаночая справа? Паспрабавала Таіса з віламі падымаць тыя ўтрамбаваныя пласты ды і зразумела, што адной ёй гэтую справу не зрабіць. Аўдзей яшчэ зранку падаўся да Марціна, дзе звычайна збіраліся хлопцы. Дарэмна чакала да абеду, а потым вырашыла пайсці ды паклікаць яго дамоў. Яшчэ з сяней Таіса пачула спевы, пастаяла, прыслухалася.

Ой, прыйдзе Ладзька,

Ладзька кульгавы насміхаецца:

— Ой, за што, за што гэта басота напіваецца?

Яна ведала, што Ладзька — тутэйшы заможны гаспадар, які своечасова ўступіў у калгас, таму не быў вывезены, трымаў пасеку. У ягонай прасторнай хаце размясцілася школьная канцылярыя.

П’емо гарэлку, п’емо наліўку, будзем піць віно,

А як хто прыдзе з нас насміхацца, будзем біць таго.

Даляталі з хаты дружныя галасы. Песня абарвалася, але тут жа нехта зацягнуў прыпеўку:

Бегла мышка па дарозе.

Няма хлеба у калхозе.

У амбары трохі е,

Ладзькаў Вася не дае.

«Даўся ім гэты Ладзька, зайздросціць галыцьба багатаму чалавеку», — падумала Таіса. Яна ведала, што той Вася, пра якога спявалі, працаваў каморнікам у калгасе. Адчыніла дзверы. У хаце было моцна накурана, здавалася, што нават сцены вылучалі агідны тытунёвы пах, шмат хлопцаў масціліся вакол стала на лаве і ўслонах.

Таіса прывіталася і сказала мужу:

— Пойдзем, Аўдзей дахаты. Маці сказала, каб гной выкідалі...

— Добра, ідзі, зараз дагуляю і прыйду, — адказаў ён.

— Дык я буду чакаць.

— Пасядзі гондэ, — запрасіў Марцін, Аўдзееў равеснік, але яшчэ пакуль не жанаты, паказваючы на вольнае месца на лаве.

— Не, дзякую, пайду, дзіця адно дома пакінула. Пакуль спіць, вырашыла збегаць ды паклікаць.

— Ідзі, ідзі, — сказаў Аўдзей.

Таіса выйшла, а падслепаваты Якім, дваюрадны Аўдзееў брат, абурана сказаў:

— Гэта каб мною баба кіравала, я з ёю невядома што зрабіў бы.

— Спачатку ажаніся, а потым будзеш іншых вучыць, — адмахнуўся Аўдзей.

— Правучыў бы так, што яна і носа не высунула б з хаты, без майго дазволу.

Іншыя хлопцы падтрымалі Якіма, маўляў, бабе волю нельга даваць, бо на галаву сядзе, а дурноту трэба своечасова выбіваць, каб адчувала моцную руку. У Аўдзея ў душы паступова пачала закіпаць злосць на Таісу, якая ўнадзілася сачыць за ім, хадзіць на вячоркі, клікаць дамоў, быццам ён малое і неразумнае дзіця. Ён яшчэ не ведаў, што з ёю зробіць, як будзе вучыць розуму, але ўжо гняўліва падшукваў кару. Да ўсяго гэтага дадалася яшчэ адна прыкрасць. Думаючы пра жонку, страціў пільнасць у час гульні ў карты і застаўся дур­нем. Адгульвацца не стаў, ведаў, што ўжо не выйграе, трэба было ісці дамоў і разабрацца з жонкаю. Таісу ён знайшоў у хляве, яна няўмела калупала віламі гной, не хапала сілы, каб падняць моцны пласт, утаптаны кароваю. Аўдзей, не кажучы ні слова, схапіў рыдлёўку, якая стаяла ў кутку хлява і з размаху цюкнуў жанчыну ў бок. Яна войкнула, спалохана зірнула на яго і, трымаючыся за бок, выбегла з хлява. Пакуль ён, хістаючыся выйшаў услед за ёю, пачуў, як бразнулі дзверы хаты.

— Нічога, я цябе і там знайду, — пагрозліва прамармытаў ён.

У сенцах прадбачліва прыхапіў таўкача, што ляжаў у чыстых начоўках, у якіх таўклі свінні бульбу. Таіса была ў хаце, расшпіліла ватоўку, і аглядала прасечаны бок. Ён моўчкі, толькі цяжка сапучы стукнуў таўкачом па нагах, разлічваў зваліць яе і потым добра адмалаціць, але яна ўтрымалася, кінулася ў сенцы і ўжо на двары ён пачуў яе крык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x