Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хутка вернешся, я табе дадам, — гнеўна крыкнуў ён і сеў аддыхацца да стала.

Дзверы ў хату расчыніліся, на парозе з’явілася цётка Параска Рэчычанка, маці Ленінкі, яго сябра маленства, закрычала з парога:

— За што ты яе? За што? Яна дзяцей гадуе, тваю маці даглядае! Заб’еш яе, хто сірот будзе гадаваць?!

Рэчычанка шуляком наляцела на Аўдзея, біла яго па галаве, па плячы, быццам перад ёю сядзеў не дарослы мужчына, а паскудны падлетак. Яна яго так і ўспрымала, бо гадаваўся і рос на яе вачах. Наогул, у вёсцы так прынята, дзе не паспяваюць выхаваць бацькі, там дапамагаюць суседзі. Аўдзей трываў, нават не адбіваўся, толькі пасунуўся далей у кут, болю не адчуваў таксама, толькі сорам паліў яго, што Ленінкава маці дазналася пра ганебную ягоную справу. Нарэшце старая Параска адступілася ад Аўдзея, выйшла ў сенцы і прывяла Таісу, прымусіла яе зняць ватоўку, запэўніла маладзіцу, што Аўдзей яе болей не кране.

У Таісы быў не моцна прасечаны бок.

— Трэба рану гарэлкаю памазаць, — сказала яна Таісе. — Чым гэта ён цябе?

— Рыдлёўкаю.

— Скаціну рыдлёўкаю не б’юць, а ён чалавека, жонку родную! Ганьба! — абурана зірнула Параска на Аўдзея.

Той маўчаў, толькі пазіраў з-пад ілба.

— Што яшчэ баліць? — спытала Рэчычанка.

— Ногі, калені, — жаласліва адказала Таіса.

— Здымай панчохі.

Калені былі ў сіняках і апухлі.

— Вось гэта дык гэта, — толькі і сказала Рэчычанка. — Як на такіх нагах хадзіць будзеш? Вой, доля мая цёмная!

Яна пабегла дамоў, прынесла нейкую мазь, змазала пухліны, уздыхнула і сказала:

— Няма нічога горай, чым калі мужык сваю бабу не шкадуе. Няма ладу ў хаце — няма сям’і, няма нічога. Як тая талерка, што разбілася, дык не склеіш. Кладзіся ў пасцель, хварэй ды лячыся. Няхай здаровыя працуюць.

— Не, нельга мне, — запалохана запярэчыла Таіса.

— Кладзіся, кажу! Ён цябе болей не кране. Гэта ўсё па дурноце п’янай. Я пасяджу побач, павартую.

Калі Малаша вярнулася з гасцей, Таіса ўжо ляжала ў пасцелі. Пад вечар у нявесткі паднялася тэмпература, таму Рэчычанка паслала сваю нявестку па фельчарку Бабкову. Чакалі медыцынскай дапамогі.

— Твой дурань ледзь не забіў маладзіцу, — сказала Рэчычанка.

Малаша роблена здзівілася, а ў душы яе засмяялася, заскакала радасць,

што нарэшце сын абламаў рогі жонцы.

— Што ж ён зрабіў? — спытала Малаша.

— Ногі паперабіваў, цяпер сама будзеш ля печы таўчыся.

— Пакажы...

Малаша ўбачыла распухлыя Таісіны калені і паківала галавою, думаючы сама сабе, што біць трэба ўмеючы. Яе Аўдзей занадта часта стаў яе расчароўваць. Усё не так рабіў, як хацела маці.

Прыйшла фельчарка Бабкова, агледзела рану на баку і пабітыя калені, зрабіла тры ўколы ад слупняку, тэмпературы і болю, пакінула нейкія парашкі і таблеткі. Калі ўсе сышлі, у хаце ўсталявалася гнятлівая цішыня. Нават малы сын не капрызіў, не плакаў, ляжаў побач з Таісаю на запечку, сам з сабою бавіўся, а потым і заснуў. Ліза, якая звычайна любіла пасядзець за сталом пасля вячэры, гартаючы кніжкі, прыціхла на печы.

Малаша патушыла лямпу. Усе паснулі, толькі да Таісы не прыходзіў сон, ляжала і бязгучна плакала ад болю і крыўды. Слёзы плылі па твары, мачылі падушку, яна іх не выцірала, каб лішні раз не паварушыцца і не пабудзіць Аўдзея, які пасопваў побач. Усё яе жыццё праплыло перад вачамі. Яна прыходзіла да высновы, што ніхто яе ніколі не любіў і не шкадаваў. Бацькі занадта аберагалі адзінага сына, старэйшага ў сям’і. Самую малодшую дачку таксама не вельмі нагружалі працаю. Таіса была сярэдняй, яе змалку пасылалі няньчыць чужых дзяцей ці ў пастухі. Пасля вайны, калі ўсчаўся голад, бацька сказаў, маўляў, ратуйцеся дзеці, хто як можа. Яна пайшла вучыцца ў фабрычна-заводскае вучылішча, практыку праходзілі на шклозаводзе. Ад голаду кружылася галава, а ёй трэба было стаяць ля гарачай печы і кідаць абрэзкі шкла ў полымя. Здавалася, што і сама аднойчы ўваліцца туды. Ваеннапалонныя немцы дапамагалі юным фэзэвушніцам, ад гэтага рабілася яшчэ маркотней. Яна пакінула вучобу і вырашыла падацца ў нянькі на Палессе. Тры дні ў сакавіку ехала на адкрытай платформе да гаспадароў. Добра, што была не адна, а з гуртам людзей, якія туліліся адно да аднаго, так і грэліся. Прыйшла ў хату, дзе ёй належала служыць, убачыла пад услонам кош бульбы, узрадавалася: «Багата людзі жывуць. Галадаць не буду.» Два гады працавала толькі за ежу. Там і сустрэла першага свайго мужа Г аню, Г аўрылу Васільевіча Норыкава, які таксама не доўга песціў і адорваў увагаю. Пасля вайны было шмат вольных жанчын і мала мужчын. Ганя не прапускаў ніводнай спадніцы, абы за кім не ўвіваўся, найчасцей шукаў жанчын недаступных, інтэлігентных. Было ў яго такое хобі, ён нават вёў улік, колькі жанчын спакусіў. Пра гэта сказала аднойчы Таісе яе супрацоўніца, якая падслухала гутарку Гаўрылы з нейкім сябрам. Але што ўжо цяпер пра гэта думаць? Што было, тое сплыло. У цяперашніх умовах, маючы дваіх дзяцей на руках, не з’едзеш, як раней яна паехала з тае сібірскае вёскі, дзе яе Ганя сустрэў сваю колішнюю палюбоўніцу, з якою мілаваўся яшчэ да таго, як яго забралі на фронт. Расказвала адна сваячка, як сабраліся бацькі і родзічы праводзіць навабранцаў, дык Г аня са сваёю мілкаю (больш не было куды схавацца) пад возам цешылі грэшныя целы. Ніхто не асудзіў юнака, бо ішоў ён на вайну, мо гэта была яго першая і апошняя шчаслівая сустрэча. Сапраўды, Г аню пасля цяжкага ранення ў галаву ледзьве адратавалі. Цэлы год праваляўся ён у шпіталі. Сталая жанчына, што працавала санітаркаю, дапамагала яму выкарасквацца з нядужасці. Каб выжыць ды адкарміцца, ён нават узяў з ёю шлюб. І не прагадаў, ачуняў, стаў амаль здаровы, толькі часта моцна балела галава. Пра сваю выратавальніцу ён хутка забыўся думаць. А Таісу ўбачыў упершыню, калі ёй было ўсяго пятнаццаць гадкоў. Тады яна служыла нянькаю ў сям’і раённага пракурора. Настала лета, а маладзенькай няньцы не было чаго абуць, тады знаёмы гаспадара, дырэктар мясцовага райпо, гэта і быў Ганя, прынёс белыя парусінавыя тапкі. Дзяўчына радасна мерала новы абутак, а мужчыны, як ёй здалося, з замілаваннем глядзелі на яе тоненькую постаць, на заплеценыя косы і замацаваныя кошыкам на патыліцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x