Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, паглядзім, як вы тут уладкаваліся, — Гоша смела пераступіў парог. — Выдатна! Так могуць прыхарошыць звычайны інтэрнацкі пакой толькі жанчыны.

— А вы, хлопцы, хто, паэты ці празаікі? — спытала гаспадыня.

— Па нас не відно? — іранічна спытаў Гоша.

— Гоша падобны на паэта, узнёслы, парывісты, а наконт Сені не ведаю. — адказала Ада.

— Так, я пішу вершы, — сказаў Гоша, — але на курсах мы абодва лічымся перакладчыкамі. Будзем нешта перакладаць.

— Жадаю поспеху, — засмяялася Ада, пачаставала хлопцаў яблыкамі, і разам яны рушылі аглядаць горад.

Прайшліся па праспекце Руставелі да прыпынку метро, спусціліся пад зямлю і паімчалі з грукатам па цёмным тунэлі, куды задумаў Гоша. Па ўсім бачылася, што ён меў пэўны план. Як толькі вынырнулі з падземнага перахода, Гоша прапанаваў:

— Паедзем да маіх сяброў у наша прадстаўніцтва. Я пазнаёмлю вас з землякамі, хоць сам я напалову рускі, але Украіна — мая радзіма, якую вельмі люблю, — сказаў Гоша і рынуўся ўперад, Ада з Сенем ледзь паспявалі за ім.

«Усе мы нешта і некага яўна ці ўпотай любім, — падумала Ада. — Але далёка не ў кожнага хапае смеласці адкрыта пра тое сказаць. Прынамсі, я мо толькі ў вершах даю сабе волю. А ці трэба раскрывацца, выказвацца, разнасцежваць душу, калі твае прызнанні і лепшыя пачуцці пасля могуць абярнуцца супраць цябе, калі ператворацца ў брыдкія плёткі? Са мною было гэта ўжо не раз. Хоць бы ўзяць лепшую сяброўку Ларысу, якая пісала вершы, хадзіла на літаб’яднанне, адначасова распаўсюджвала розныя небыліцы пра мяне ад зайздрасці, бо яе творы адмаўляліся друкаваць у мінскіх выданнях. Ёй здавалася, што я знарок не дацягваю яе вершы да пэўнага ўзроўню. Якія могуць быць вершы, калі твая душа заплыла брудам, калі ты робіш кепска чалавеку, які добра ставіцца да цябе? Зрэшты, такіх, мабыць, і не варта цягнуць за вушы ў літаратуру, дзе ім няма чаго рабіць? Вершы пішуцца найперш не для друку, а для таго, каб вызваліць душу ад пачуццяў, якія просяць выйсця, ліюцца рыфмаванымі радкамі, струменяць крынічкаю. Нельга іх стрымліваць. Здаецца, калі не дасі ім волю, то захлынешся і загінеш. А друкаванне — справа другасная. Можна выбраць нешта і надрукаваць, калі твор нясе ў сабе мастацкую каштоўнасць. Для мяне пісанне вершаў — лад жыцця...»

Разважаючы так, Ада нават трохі адстала ад хлопцаў, але Гоша своечасова спыніўся і пачакаў яе, каб не згубіць у вірлівым людскім натоўпе. Нарэшце яны прыйшлі ў нейкае памяшканне, дзе было чалавек сем маладых мужчын, якія весела і хутка перамаўляліся паміж сабою па-украінску, потым аднекуль узнікла пляшка гарэлкі. Разлілі ў маленькія кілішкі, выпілі за Украіну, за сяброўства стоячы і не закусваючы. Ада таксама мусіла прыгубіць пітво, каб не пакрыўдзіць людзей.

Увогуле Ада трымалася сціпла, хавалася за спінамі Гошы і Сені, у размовы не лезла, каб лішні раз не звяртаць на сябе ўвагу. Ёй было няўтульна ў гэтым мужчынскім гурце, і яна падумала, што можа і самастойна агледзець Маскву, не абавязкова ўвязвацца ў мужчынскую кампанію.

Нарэшце Гоша развітаўся з землякамі і прапанаваў наведаць знакаміты Арбат. Ада і Сеня пагадзіліся. Метро зноў за лічаныя хвіліны даімчала іх да месца. Што ні кажы, вельмі зручны транспарт. На Арбаце гэтым святочным днём было шматлюдна, як на кірмашы. Гандляры прадавалі карціны і матрунак, размаляваных пад Сталіна, Брэжнева, Гарбачова і Ельцына. Мастакі малявалі нешта на мальбертах. Музыкі ігралі на гітарах, саксафонах, скрыпках. Нейкі хлопец у вышыванцы нешта далікатна выцінаў на дудачцы. У расчыненыя футаралы зрэдзь-калі сыпаліся грошы. Людзі сядзелі за столікамі, пілі ды елі. Усё тут было дарэчы, усім хапала месца.

Сеня захацеў піва, Гоша падтрымаў яго, Ада згадзілася папіць кавы. З кубачкам яна падышла да гітарыста, які віртуозна выконваў нейкую класічную рэч, і падумала, што Касьян тут таксама мог бы знайсці магчымасць для выяўлення ўласных музычных здольнасцеў. Але ён, мабыць, так і не сабраўся напісаць заяву на курсы, прынамсі, нічога пэўнага не адказаў на яе прапанову паехаць разам на вучобу. А раптам усё ж прыедзе! Ах, Касьян, Касьян, столькі шчасця і столькі гаркоты выклікаў успамін пра яго.

У інтэрнат вярталіся пад вечар. Убачылі ў небе вялізныя рознакаляровыя паветраныя шары, якія з-за ціхага надвор’я доўга віселі на адным месцы. Паназіралі крыху за імі, пасля толькі спусціліся ў падземны пераход. Там было тлумна і шумна. Гоша з Сенем пачалі пераміргвацца, аглядаючы дзяўчат, якія стаялі ўздоўж сцен. Ада не адразу зразумела, што яны маюць на ўвазе, мо проста ацэньваюць масквічак з мужчынскага пункту гледжання. Хлопцы ёсць хлопцы, яны не могуць абыякава праходзіць міма хараства ў спадніцах. Аднак Гоша патлумачыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x