Людмила Рублевская - Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»... І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі. Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Са свайго закутка я магу выйсці ў велізарны калідор. У падлозе, яна ж столь для тых, хто ўнізе, - зашклёныя ячэйкі, падобныя да квадратных сотаў, празрыстыя толькі з майго боку. Не ведаю, што бачыце вы, калі задзіраеце галаву - магчыма, цёмныя застрашлівыя прагалы ў жоўтых “сотах”? Асацыяцыі з сотамі непазбежныя. Бо такі густы мядовы жоўты колер там, унізе... Уся станцыя жоўтая, як мёд. Я гляджу праз квадратныя адтуліны, і пада мной, як у сне, бо шкло каламутна-цьмянае, праплываюць галовы. У капелюшах і вязаных шапачках, з валасамі ў сутаргах хімічнай завіўкі, з пакутлівымі лысінамі. Хто выдумаў, што беларусы русявыя? Сапраўды светлыя валасы сустракаюцца рэдка. І тое яны збольшага плён хімікалій. Мімікрыя характарных паненак пад рахманенькіх. Бландынка я, не бойся, падыходзь, ты дакладна разумнейшы! Яшчэ сярэднявечныя венецыянкі ды старажытныя рымлянкі асвятлялі валасы аслінай мачой. Нізавошта не высветлю свае цёмна-рудыя. І завіваць не буду. Адзіны раз завіла - на ўласнае вяселле. Гэта была кепская ідэя. І вяселле, і завіўка.

На вялікіх маніторах у сумежным пакоі, дзе сядзіць ахова, цэлы дзень праплываюць вашыя твары. Шэрыя ад недасыпу ўранку, шэрыя ад стомы ўвечары, шэрыя ад заклапочанасці ўдзень... На халеру вы ў нешта там у юнацтве верылі, змагаліся за дыпломы, пасады і ўвагу ўпадабанай пары, каб хадзіць вось такімі шэрымі, як недапрасаваная бялізна?

Думку, што я памерла і цяпер на тым свеце, у персанальным чыстцы, я ад сябе баязліва-асцярожна адганяю, як вялізнага чмяля.

Як усё далёка... Вершы ў стылі “Адвеку мы спалі, ды нас разбудзілі”. “Беларусь - ганарусь”, “Айчына - сына”, “сумленне - пакаленне”, “зоры - прасторы”, “зямля - мая” і, увага, выбух крэатыву - “курганы - груганы”. Гэта я так калісь крэатывіла. Нават друкавалася ў часопісе для творчай моладзі, у рубрыцы “Дэбют”. На фотцы мой лоб урачыста перавязаны стужкай з беларускім арнаментам. Каб ніхто не сумняваўся, якая аўтарка свядомая.

Быццам бы гэта было іншае жыццё, з якога ўсплываюць толькі эпізоды, як пялёсткі зёлак у размяшанай гарбаце. Вось мы ляцім у самалёце на нейкі там моладзевы семінар. Маладыя абліччы, звонкі смех. Сачыняем гісторыю пра беларускага супергероя. Хто б гэта мог быць? Чалавек-зубр? Чалавек-дзік?

Не, чалавек-трактар!

А яшчэ рамантычней - Белы Трактарыст. Белы, як уваскрослы Гэндальф з “Уладара пярсцёнкаў”.

Калі насядаюць ворагі-чужынцы, пакліч - і з пушчы з’явіцца Белы Трактарыст на імклівым трактары “Беларус”... А ў Белага Трактарыста ёсць каханая дзяўчына. Яе трымаюць закладніцай у сутарэнні будынка-саркафага на галоўнай плошчы, у адмысловым халадзільніку. І завуць яе Але.

Калісьці звалі Алена, а можа Алеся, а можа і Александрына. Ды чым даўжэй прыгажуня ляжыць у сутарэннях будынка-саркафага, тым болей растае яе імя. Цяпер яна - Але...

Час ад часу Белы Трактарыст у тумане, пад пошум соснаў і шоргат сухога трыснягу выязджае на ўскраек лесу, да балота і тужліва кліча каханую: “Але-е-е!”

А калі яе імя растане да апошняй знікаючай літары - настане канец усяму, “а-а-а-а-а”, і абрушыцца саркафаг, і Белы Трактарыст пераедзе нас цяжкімі коламі, бо не ўратавалі ягоную каханую, забыліся нават, як яе завуць...

Мы тады шмат прыдумвалі... Што адбудзецца ў “Новай Беларусі”. Томасы Моры і Кампанелы філфакаўскага разліву. Помню, газетку футурыстычную змайстрачылі на Пенціуме - былі такія кампы эпохі Тэтрыса і Doom. Навіны светлай беларускай будучыні.

“Злавілі апошняга цмока ў Свіслачы. Чорная тлустая яшчарка на кароткіх тоўсценькіх лапках. Трымаюць у тэрарыуме Менскага заапарка, выселіўшы адтуль кракадзіла ямайскага. Эксперыментуюць, чым лепей карміць. Ялавічыну не жарэ, кураціну не жарэ, нават рыбу не жарэ, хоць рачное стварэнне. Трымаюць пакуль на манга, ператоўчаным з крэветкамі”.

“У сутарэннях Полацка ладзяцца двухдзённыя экскурсіі з начлегам у падземным гатэлі на месцы Полацкай бібліятэкі. Кніг у бібліятэцы не засталося. Кажуць, езуіты вывезлі ўпотай, калі іхні ордэн забаранялі”.

“Радзівілы вярнуліся на Беларусь і заснавалі пад Менскам завод па выпуску новай маркі аўтамабіляў “Kakhanku”. Марка заваёўвае рынак, бо ў кіраванні простая, як магнацкі дрыкгант, а ў аздабленні абавязкова пазалочаныя дэталі і чорны арол у якасці лагатыпу”.

“Аэрапорту ў Смалявічах надалі імя Янкі Купалы”.

Якія мы былі шчаслівыя... Тады я яшчэ не задумвалася, што ўсе ўтопіі застаюцца прыгожымі, пакуль якісьці фанатык не пачне іх увасабляць. І будзе ж старацца, каб дакладна ўвасобіць, а выйдзе роўненька наадварот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x