Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скавышоў усё яшчэ корпаўся з паперамі. Любіў ён гэтую справу. Новікаў яму не замінаў, няхай піша чалавек, калі яму гэта падабаецца, мо калі-небудзь мемуары скрамзоліць або наогул пісьменнікам стане, толькі не шкодзіла б яму быць трохі дабрэйшым да свету і людзей. Нейкі ён злосны, нячулы, а з такім стаўленнем нельга зразумець чалавека, няхай сабе і таго, хто здзейсніў злачынства. Усё ж трэба даваць людзям магчымасць выпраўляць свае памылкі, у гэтым ён быў перакананы найперш як былы настаўнік.

– Таварыш капітан, паперы гатовыя. Можа адпраўляцца, – сказаў Скавышоў.

Новікаў зірнуў на гаспадыню, яе дачку і сына, сказаў:

– Апранайцеся, вазьміце самае неабходнае, не забудзьце дакументы. Мы затрымаем вас да ўдакладнення асобных дэталяў, звязаных з супрацьпраўнай дзейнасцю гэтага маладога чалавека.

Гаспадыня паспрабавала аспрэчыць загад Новікава. Ён усміхнуўся і сказаў:

– Вам не варта з намі спрачацца. Вы ж бачылі, колькі нас тут. Можам і на руках вас панесці.

Пакуль жанчыны апраналіся і ў спешцы збіралі рэчы, яшчэ не надта верачы ў тое няшчасце, якое здарылася з імі, не ўяўлялі, як гэта яны пакінуць родную хату і паедуць некуды супраць ночы, а што ж будзе заўтра? Хто накорміць скацінку, хто падоіць кароў?.. А ўжо трэба пачынаць вывозіць гной на поле перад сяўбою. Хто ж гэта будзе рабіць?

Гаспадыня зноў звярнулася да Новікава і спытала:

– Як жа мы пакінем усё гэта?..

– Цяпер вам нічога не трэба. Дзяржава паклапоціцца і пра вашу гаспадарку і пра вас.

– Як жа гэта? Як… – голас яе задрыжаў і сарваўся на плач.

Скавышоў строга зірнуў на яе і сказаў:

– Давайце без лішніх размоў… Вам цяпер трэба ўзважваць кожнае слова.

– Мама, – аклікнула дачка гаспадыню, – трэба ж нешта з харчоў ўзяць.

Жанчыны зноў замітусіліся па хаце. Новікаў акінуў позіркам дзяўчыну і падумаў, што некалі Марусю ён сустрэў у прыкладна такім самым узросце. Як убачыў, дык і прыкіпеў малады настаўнік да юнай піянерважатай. А яна рабіла выгляд, што не заўважае ягоных залётаў. Тады ён адважыўся на адчайны крок: купіў пяшчотнага крэпдышыну ёй на сукенку, хоць у самога нагавіцы на каленях свяціліся. Якая там была зарплата ў настаўніка?! Але, здаецца, тым падарункам падкупіў сэрца дзяўчыны. Пажаніліся і зажылі шчасліва і весела. Нарадзілася дачка, рыжаваценькая, як тата. Маруся не магла на яе наглядзецца. У школу працаваць больш не пайшла. Выявілася, што яна ўмее добра шыць, дык бавілася з малою ды абшывала тамашніх модніц. Нават мужу шыла сарочкі ды нагавіцы. Усё ў яе атрымлівалася прыгожа, мо таму, што любіла яна радаваць людзей. Урэшце выйшла, што жонка сваім шытвом пачала зарабляць больш за мужа-настаўніка, што трохі бянтэжыла яго. Яна і цяпер шые, як ён ні забараняе ёй гэтую справу. А яна кажа, маўляў, папрасіла суседка дачушцы сукеначку пашыць, ці ж можна адмовіць? Сам бачыш, галеча пасля вайны. Дзе-якога паркалю раздабыць ды пашыць апранаху – дык ужо радасць чалавеку.

Сядзеў ён у чужой хаце, сям’ю пасобнікаў арыштоўваў, а сам думаў пра жонку і дачку, якая вельмі радавала бацьку стараннасцю і добрымі здольнасцямі. Эльвіра вучылася ў музычнай школе, даволі добра іграла на піяніна, яе нават запрашалі на розныя ўрачыстасці. Выходзіла яна, тоненькая, светлая, садзілася за інструмент – і сэрца бацькі радавалася і поўнілася гонарам за дачку. Іншы раз слёзы на вочы набягалі ад шкадавання, што некалі давядзецца выпраўляць яе ў свет, аддаваць замуж, адпускаць жыць сярод чужых людзей…

– Таварыш капітан, усё гатова, – прамовіў Скавышоў.

– Пайшлі, – Новікаў падняўся і рушыў да дзвярэй.

79

Сяргей Клімчук мала клапаціўся пра сябе, на допытах нічога не ўтойваў, нават не спрабаваў хлусіць, бо ведаў, што перад гэтымі следчымі сядзела шмат казакоў, узятых у палон, якія даўно ўсё расказалі пра дзейнасць Варнака і ягоных памагатых. Аднак не нагаворваў на сябе, была надзея, можа, злітуюцца над ім хаця б за тое, што пасля арышту ён больш ніякіх спраў не меў з украінскімі нацыяналістамі, а толькі хаваўся далей ад ліха. Бязмерна шкада яму было цётку Куліну, Любу і Пашу, якія вымушаныя пакутаваць з-за яго, таму ён упарта трымаўся на сваім і даводзіў следчым, што гэтая сям’я яму не дапамагала і яго не ведала. Паколькі арыштант не ўпарціўся, дык следства рухалася даволі хутка і паспяхова, а праз тры месяцы адбыўся суд. Сяргея, цётку Куліну і Любу пасадзілі на адну лаву падсудных. Толькі цяпер Сяргей даведаўся, што арыштаваны таксама ягоны брат Кастусь і міжволі падумаў: "Колькі ж я бяды прынёс сваім родным?! А чым вінаваты? Што не загінуў? Лепш бы мяне зусім не было на свеце".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x