Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

78

Скавышоў складаў пратакол. Удода ён пазнаў адразу, але пакуль не звяртаў на яго ўвагі, а дапытваў гаспадыню. Яна, хударлявая, з тонкімі вуснамі, спрацаваная за век жанчына, блыталася ў тлумачэннях, ды ўсё ж знайшла што сказаць, маўляў, збіраліся будавацца, дык вырашылі выгнаць самагонкі, каб было чым работнікаў пачаставаць. Яе дачка і сын ціха сядзелі на запечку. Аднак у дзяўчыны Скавышоў таксама запатрабаваў тлумачэння, бо і яна, паўналетняя, займалася забароненаю справаю – вытворчасцю самагонкі. Нарэшце дайшла чарга да Сяргея Клімчука. Скавышоў прыжмурыў вочы, быццам хацеў лепш яго разгледзець, а пасля сказаў:

– Каго я бачу?! Гэта ж наш Удод ужо тры гады выконвае сакрэтнае заданне! І не з’яўляецца з дакладам пра свае поспехі. Мы без яго дапамогі Варнака абясшкодзілі, усю ягоную банда паклалі ў магілу, а ён тут сядзіць сабе на хутары, самагоначку варыць і ў вус не дзьме!

Сяргей зацята маўчаў, разумеючы, што трапіў у пастку, з якой не выбрацца, ды яшчэ пацягне з сабою сям’ю цёткі Куліны. Што іх чакае? Турма ці высылка ў Сібір?

– Прыціх, маўчыш? Называй для пратакола прозвішча, імя, – гаркнуў Скавышоў грамавым голасам, што жанчыны ажно ўздрыгнулі.

– Клімчук Сяргей Мікітавіч мяне завуць… Запішыце, калі ласка, у пратакол: гэтая сям’я мяне ніколі не бачыла і не ведала. Я проста прыйшоў пагрэцца трохі да жытла, думаў, што залезу ў хлеў употай ды перабуду ноч, а пасля пад ранне сыйду.

– Дзе зброя, якую табе выдалі для выканання задання?

– Закапаў за хлявом нашай хаты.

– Добра, адкапаем. Чаму не забіў Варнака?

– Па-першае, не ведаў, дзе яго шукаць, а пасля дайшла вестка, што ён загінуў…

Капітан Новікаў нецярпліва спыніў допыт, сказаў:

– Закругляйся, Антон, у нас яшчэ будзе процьма часу, каб нагаварыцца з Удодам. Забіраем яго і сям’ю пасобнікаў і пераможна вяртаемся дамоў. Час позні, пара ўсім пра адпачынак паклапаціцца. Людзі стаміліся, амаль суткі ў засадзе праседзелі.

– Яшчэ пару хвілін. Трэба скласці пратакол маёмасці. Куліна Сцяпанаўна, пералічыце, якую жыўнасць маеце ў гаспадарцы, – звярнуўся Скавышоў да гаспадыні.

– Для чаго гэта? – устрывожана спытала яна.

– Каб нічога не прапала, пакуль мы будзем расследаваць гэтую справу. Дык, што там у вас у хляве?

– Маю два валы: адзін стары рабы, чорна-белай масці, другі малады бела-чырвоны; дзве каровы (старая чырвоная і маладая рабая); двое цялят (цялічка і бычок), два хлявы…

Новікаў слухаў жанчыну і міжволі спачуваў ёй, бо наперад ведаў, што яна, можа, больш ніколі не вернецца сюды. Як ёй цяжка будзе пакідаць сваю гаспадарку, якую яна набывала, гадавала, песціла, радавалася прыплоду. Нічога не можа чалавек разлічыць у гэтым жыцці, стараецца, працуе, жыве, але раптам выпадае цяжкая хвіліна – і ўсе твае здабыткі ідуць прахам. Капітан кінуў нецярплівы позірк на Скавышова, падобна было на тое, што лейтэнант гатовы асудзіць гэтую працавітую жанчыну ўжо за тое, што яна мае такую багатую гаспадарку. "Усё гэта ўжо не мае ніякага значэння, бо гаспадыні, як пасобніцы бандыта, пагражала ў лепшым выпадку высылка, а ў горшым – гадоў дваццаць пяць турмы, – падумаў Новікаў. – Колькі ёй цяпер? Нешта каля пяцідзесяці. Зможа вярнуцца толькі ў семдзясят пяць. У высылцы столькі не жывуць. Дачка, можа, яшчэ і здолее вярнуцца, калі выжыве. А што будзе з сынам-падлеткам? Трэба паклапаціцца пра яго, накіраваць у дзіцячы дом…"

Капітан пачынаў нервавацца, што працэдура зацягваецца, бо хацеў хутчэй вярнуцца дамоў, дзе пакінуў цяжарную жонку, якая апошнім часам блага сябе адчувала. Яны чакалі другое позняе дзіця. Маруся адчайна адважылася на такі крок у трыццаць дзевяць гадоў, хацела падараваць яму сына. Кожны раз калі клаліся спаць, яна гладзіла ягоныя рыжыя кучаравыя валасы, спадзявалася, што дзіця будзе падобнае на мужа, прынамсі, гэтага ёй вельмі хацелася. Першая дачка нарадзілася ў іх у трыццаць пятым годзе. Пакуль бацька ваяваў спачатку з фінамі, потым – з немцамі, а пасля вайны лавіў бандытаў, дзяўчынка непрыкметна вырасла. Жонцы хацелася, каб яны зноў адчулі сябе маладымі бацькамі, маглі палюляць немаўля, пацешыцца, назіраючы, як яно расце, пачынае хадзіць, гаварыць… Новікваў баяўся за жонку, ведаў, што познія роды могуць быць цяжкімі, ды яшчэ да пэўнае пары трэба вынасіць дзіця, пры гэтым могуць здарыцца розныя ўскладненні. Як ні стараўся ён запасціся харчамі, каб Маруся не насіла нічога цяжкага, памагчы бялізну павесіць ці прыбраць кватэру, яна ўсё старалася рабіць сама. А яшчэ гэтыя пірагі… Яна ведала, што ён любіць пірагі. І кожны раз, калі ён вяртаўся дадому, ужо ў пад’ездзе яго сустракаў знаёмы прыемны пах. Жонка сустракала яго пірагамі. Калі яна зацяжарала, ён прасіў яе не стамляцца. Як захочацца паласавацца, ён пойдзе і купіць торт, заробак нкусаўца дазваляе такую раскошу. Аднак Маруся не слухалася і не жадала адмаўляцца ад звычкі радаваць мужа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x