Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

69

За сталом насупраць Удода сядзелі два следчыя і распытвалі яго пра атрад Варнака і самога атамана. Ён расказваў, нічога не тоячы, не бачыў у гэтым сэнсу, тым больш, што яго папярэдзілі: за праўдзівыя звесткі арыштанта чакае нейкая палёгка ў час суда. Слова "суд" яго палохала, бо разумеў, як бы добра ні ставіліся да яго следчыя, суддзямі будуць іншыя людзі, якім ён можа не спадабацца як чалавек, ці ім захочацца паказаць сваю ўладу. А ў такім разе чакай расстрэлу. Пра сябе ён таксама выклаў чыстую праўду, было падобна на тое, што яму верылі, да таго ж усё, сказанае ім, лёгка было праверыць у вяскоўцаў з Вялікай Багны. Калі нехта з казакоў, акрамя яго, таксама трапіў у палон, дык і яны маглі пацвердзіць ягоныя словы, безумоўна, калі не хлусілі самі. Якім чынам чырвонапагоннікі заспелі нечакана казакоў у табары, Сяргей ніяк не мог сцяміць. Ён якраз змяніўся з варты, лёг у будане і заснуў, як забіты. Прачнуўся ад таго, што нехта валачэ яго за ногі, пачуў лаянку па-руску і адразу ўсё зразумеў: аблава. Прагучала некалькі адзінкавых стрэлаў і ўсё заціхла. Напад быў нечаканы, тым больш здзіўляла, як чырвоныя маглі ноччу трапіць на тэрыторыю табара? А пасля здагадаўся, што Птах, які пайшоў здавацца, мог паказаць ім дарогу. Тое, што Сяргей не хітраваў, не выкручваўся, мусіць, падкупіла следчых. Стукала машынка, адзін з іх, ганарысты, з ранняю лысінаю на макаўцы, пісаў пратакол допыту, другі з уважлівымі вачамі настаўніка, рыжаваты, кучаравы, па-добраму ўзіраўся ў твар маладога хлопца і, здавалася, шкадаваў яго.

– Скажы, Клімчук, якія адносіны ў цябе былі з Варнаком, – спытаў ён.

– Звычайныя: як у атамана з падначаленым. Ставіўся ён да мяне добра.

– А што ты думаеш пра яго?

– Што думаю… Усе мы стаміліся ад ляснога жыцця. Думаю, што і Варнаку надакучыла бадзяцца па свеце, таму ён апошнім часам быў такі жорсткі, зганяў злосць на людзях, якія мелі дачыненне да савецкай улады. Некалі ў вёсцы ён быў адметным хлопцам, выдатна граў на гармоніку, людзі яго паважалі, дзяўчаты спрэс былі ў яго закаханыя. Выбраў дачку бацькі багатага, прыгожую ды разумную, ажаніўся, дзіця прычакаў. Але і тут не пашанцавала. У трыццаць дзявятым ўзялі яго ў Польскае войска, як рэзервіста. Восенню пачалася вайна, ён трапіў у палон да немцаў. У саракавым вывезлі ягоную жонку, дачку і цесця невядома куды. Уцёк ён з палону, прыйшоў дахаты, а тут сям’і няма. Немцы могуць расстраляць як былога ваеннапалоннага, партызаны – як былога польскага служаку. Куды было яму дзявацца? Вось і пайшоў ва Украінскае паўстанцкае войска.

– Ты спачуваеш яму?

– Разумею, што выйсця іншага не было ні ў мяне, ні ў яго, – задуменна сказаў Сяргей, не жадаючы нашкодзіць сваёй балбатнёй атаману.

– Аднак ты сказаў, што Варнак апошнім часам стаў вельмі агрэсіўны, небяспечны, дык, на нашу думку, яго варта нейтралізаваць.

– Якім чынам?

– Забіць. Яму ўсё роўна свеціць вышэйшая мера за здзейсненыя злачынствы. Ты мог бы забіць Варнака?

– Не ведаю… Якое я маю права?..

– Зразумей, Клімчук, вайна скончылася, краіне трэба вяртацца да мірнага жыцця, а такія, як Варнак, працягваюць забіваць людзей, бязлітасна вынішчаюць цэлыя сем’і! Яго трэба спыніць, інакш гэтым бедам не будзе канца. Савецкая ўлада ўпаўнаважвае цябе на такі ўчынак. Калі ты здзейсніш яго, дык атрымаеш дараванне. Цябе судзіць не будуць, бо ты аўтаматычна становішся нашым агентам.

Апошнія словы вельмі ўразілі Сяргея. Ён не жадаў нікому служыць і станавіцца нечым агентам, тым больш не жадаў рабіцца катам і некага забіваць па загадзе. Атрымлівалася, што ён трапіў у нейкі страшны лабірынт, адкуль нельга выйсці жывым, каб не стаць здраднікам або забойцам.

– У цябе ёсць зброя?

– Няма, вінтоўка засталася ў будане.

– Ты атрымаеш волю, пісталет, патроны, адпаведныя дакументы, якія забяспечаць табе магчымасць перамяшчацца па тэрыторыі Беларусі і Украіны ў пошуках Варнака. Згодзен?

Сяргей адказаў не адразу. З той фразы, якую прамовіў следчы, яго найбольш прывабіла адно слова – "воля". Яно білася ў скроні, паскорана тахкала ў сэрцы, запалоніла думкі. "Каб зноў атрымаць волю! Дарма ён спадзяваўся, што яму дазволяць жыць, як ён пажадае. Яго прымушаюць слугаваць, выконваць сабачую службу. Няма праўды нідзе. Абяцаюць адно, а робяць процілеглае. Што ж, калі яны так бессаромна парушаюць абяцанні, дык і я магу парушыць сваё, калі атрымаю жаданую волю", – падумаў арыштант.

– Дык як, Клімчук? Чаго задумаўся? – спытаў следчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x