Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першы беларускамоўны раман Віктара Марціновіча наўрад ці мог быць апублікаваны ў традыцыйным выглядзе з прычыны сумнеўнага — з пункту гледжання цэнзуры і самацэнзуры выдаўцоў — зместу.
І нахер трэба.
«Сцюдзёны вырай» — вельмі актуальны і спецыфічна беларускі раман. Такі тэкст мог быць створаны толькі беларускім аўтарам і толькі на беларускай мове. Аўтарам, які на сваім досведзе адчуў, што есць — жыццё ў сучаснай Беларусі. І калі першы раман Марціновіча «Параноя» даследаваў прыроду страху, то «Сцюдзёны вырай» — есць гутарка пра шызафрэнію па-беларуску і тыя шматлікія паралельныя рэальнасці, у якія штодня апускаецца ледзь не кожны жыхар гэтай краіны.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заўважце, разлік у гэтым выпадку быў бяспройгрышны, бо зроблены з улікам індывідуальных асаблівасцяў Насты, ейнага памкнення дапамагаць усім і кожнаму. Хлопцы, якія зацягнулі яе ў гэтыя небяспечныя кварталы, добра ведалі яе біяграфію, ведалі пра той эпізод на плошчы, калі яна выцягвала групку збянтэжаных студэнтаў-птушанят з-пад шыхтоў АМАПу (як яе не замялі ў той момант? Але ж усё добра бачна на відэа, якое выкладзена на YouTube , бачна, як яна рыкае: «Не бегчы! Счапіцца! Адыходзіць павольна, разам!»). Зноў жа, адзначым, што з усіх іншаземцаў, якія маглі напаткаць яе там, у Гюстэпа, быў абраны амерыканец — прадстаўнік англамоўнай нацыі, ангельская мова — адзіная, якую Наста больш-менш ведае. Чаму — чыста статыстычна — яе не напаткаў француз? Ці немец, які ні слова не разумеў па-ангельску? Ці не дзіўнае гэта супадзенне?

Пройдзем далей па спісе супадзенняў. Англамоўны іншаземец, які патрабаваў дапамогі, апынуўся мастацтвазнаўцам, патэнцыйна найлепшым суразмоўцам пра Шагала. Нейкім дзіўным чынам гэты мастацтвазнаўца, спецыялізацыя якога — рускае мастацтва, амерыканец, у якіх усё грамадства трымаецца на вузкай спецыялізацыі, здолеў разважаць пра Шагала. Ці бывае так?

Заўважце, нават з тэксту вынікае, што Насту падчас сустрэчы турбавала пачуццё пераследу. Мы ўсе добра ведаем гэты прыкры халадок чужых вачэй на ўласнай патыліцы, які суправаджае гэбэшныя «праводкі» ды сачэнні. Яна магла не бачыць тых спецыялістаў, якія пляліся за імі ўслед, але ж яна адчувала іх. Мы ведаем Насту як моцную, узважаную асобу, якая б не стала істэрыць на пустым месцы. Сцэна, якая дэманструе нам прыпадак параноі, істэрыку, не магла ўзнікнуць проста з-за аслаблых нерваў — не такая Наста асоба. Яна бегла, яна спрабавала схавацца — схаваць сябе ды небараку Джона, не разумеючы, што менавіта ён і з’яўляецца чыннікам неспакою, што ён — той маяк, які наводзіць пераследнікаў.

Мы не можам цяпер даведацца, ці сапраўды той чалавек у кавярні прыйшоў за ёй, але ж сцэна з гандляром салепу нібы паўтарае тое, што адбылося пазней у Вільні (цяпер не ўсе дэталі літоўскай аперацыі вядомыя, але ж дакладна вядома, што яе стамбульская баязлівасць быць атручанай мела пад сабой рэзон). Скончылася ўсё менавіта шэкспіраўскім атручэннем (будзем спадзявацца, што далей у тым тэксце, у які афармляецца гісторыя Настынага жыцця, мы даведаемся пра падрабязнасці).

Джон расказвае ёй камічную гісторыю са сваёй «мастацтвазнаўчай» памылкай з Саўрасавым. На гэтай гісторыі трэба спыніцца асобна, бо яна з’яўляецца яшчэ адным доказам таго, што Вілаў — фэйк, робат, зроблены у сутарэннях КДБ. Справа ў тым, даражэнькія, што кошты на Саўрасава — нават на вялікія па памерах ягоныя працы, не адпавядаюць заяўленым у тэксце. Вілаў адзначае, што прадавец Саўрасава «быў суб’ектам паважаным, але набываць шматмільённы алей у Стамбуле і не праверыць яму ныркі ды лёгкія на рэнтгене было б непрафесіяналізмам». «Шматмільённы алей», вы заўважылі? А не здзівіліся? Я скажу шчыра, падчас працы над тэкстам не засяродзіў увагі, бо выглядала цалкам лагічна, што такія нахваленыя персаналіі з падручнікаў сапраўды ацэньваюцца ў мільёны. Але адразу пасля таго, як тэкст ціснулі, я атрымаў лісты ад знаўцаў беларускага мастацтва, якія выказвалі здзіўленне заяўленым коштам. «Саўрасаў не каштуе мільёны», — адзначалі яны. Я палез у Сеціва ды нечакана для сябе заўважыў, што апошнім часам на аўкцыёнах за гэтага рускага прапойцу не давалі больш, чым дзве-тры сотні тысячаў. Я тады яшчэ здзівіўся, навошта Вілаў так сказіў кошт. Потым працяла думка, што калі ўсё палатно каштуе толькі дзве сотні тысяч, дык пакупнік не прапанаваў бы камісію, памер якой дазваляў Вілаў боўтацца паміж ЗША ды Турэччынай, жыць у Стамбуле і гэтак далей.

Тлумачэнне знайшлося са скраданнем Насты: ніхто яго і не наймаў. А сцэнарысты гэтага «трылеру» не патурбаваліся знайсці больш адпаведную сусветнай кан’юнктуры попыту на мастацтва знакамітасць. Пры гэтым на павярхоўным узроўні зразумела, чаму яны абралі менавіта Саўрасава — апошні перыяд жыцця, калі той шмат піў, стварае добрую глебу для з’яўлення «не ўлічаных», згубленых «шэдэўраў». Але ёсць і менш павярхоўны ўзровень. Бо Саўрасаў — мастак рускі, а тыя, хто планаваў гэтую аперацыю, бадай, толькі ў рускім мастацтве і арыентуюцца (пра іх прыналежнасць гаворка пойдзе трохі ніжэй). Не хапіла ўзроўню агульнай адукацыі, каб пашукаць сярод фламандцаў: да таго ж, ім патрэбны быў мастак, які дазваляў вывесці Вілаў на размову пра Шагала, мастак, геаграфічна блізкі да Беларусі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Виктор Мартинович - 墨瓦 Мова
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Озеро Радости
Виктор Мартинович
Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Виктор Мартинович - Сфагнум
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Паранойя
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Озеро Радости - Роман
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Ночь
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Виктор Мартинович - Революция
Виктор Мартинович
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x