Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першы беларускамоўны раман Віктара Марціновіча наўрад ці мог быць апублікаваны ў традыцыйным выглядзе з прычыны сумнеўнага — з пункту гледжання цэнзуры і самацэнзуры выдаўцоў — зместу.
І нахер трэба.
«Сцюдзёны вырай» — вельмі актуальны і спецыфічна беларускі раман. Такі тэкст мог быць створаны толькі беларускім аўтарам і толькі на беларускай мове. Аўтарам, які на сваім досведзе адчуў, што есць — жыццё ў сучаснай Беларусі. І калі першы раман Марціновіча «Параноя» даследаваў прыроду страху, то «Сцюдзёны вырай» — есць гутарка пра шызафрэнію па-беларуску і тыя шматлікія паралельныя рэальнасці, у якія штодня апускаецца ледзь не кожны жыхар гэтай краіны.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я боўтаўся па горадзе, заходзіў у кавярні і зразумеў, што незваротнасць наступлення дня ў напаўсвядомым пасля кароткага сну стане мае і прыемны бок, бо яе блізніцай з’яўляецца незваротнасць наступлення ночы: вечарэла, прычым вечарэла без усялякіх маіх высілкаў, можна было проста сядзець у кнігакавярне (чакаць яе), глядзець на жыццё фаўны за вокнамі (чакаць яе), штосьці замаўляць (чакаць яе), а стрэлкі на гадзінніку рухаліся, і іх незалежнасць ад мяне была з’явай прыемнай. У рэшце рэшт, я апынуўся на парозе дома, у салодкім прадчуванні сну. Адамкнуўшы дзверы, я заўважыў адну непрыемную дэталь: мяне абкралі. Усё тут было перавёрнута дагары нагамі: нават гадзіннік, які лунаў за спінай, быў сарваны са сцяны. Змесціва гардэробнай шафы было вытрасена на падлогу, і асаблівы жаль працяў пры поглядзе на зімнюю куртку Jack and Jones , якая была раздзеленая на часткі, як парася ў вёсцы: вантробы сінтыпону былі складзены побач, капюшон — аддзелены ды пазбаўлены скальпу.

Вядома ж, як законапаслухмяны грамадзянін Штата Масачусетс, я не праходзіў далей вітальні і адразу набраў police. «I’m English spoken, please, send English spoken crew», — удакладніў я, спадзеючыся, што мая іншаземнасць паскорыць рэакцыю на выклік. Аднак не, не паскорыла, а запаволіла: англамоўных спецоў тут было, здаецца, двое на ўвесь горад. Праз сорак хвілін (добра яшчэ, што праз сорак!) прыбыла машына з двума румянымі афіцэрамі, якія адразу ж спыталі, што ў мяне скралі, і чаму я вымыў падлогу. Я растлумачыў, што падлогу не мыў (якія прадбачлівыя злодзеі — падзівіліся яны), і мы пайшлі складаць вопіс скрадзенага. Праз трыццаць хвілін карпатлівай працы ў вопіс патрапіў адзін кіліх (той, што ўтрымліваў напаўпразрысты след ад Астыных вуснаў) ды стары кампутар, на якім я правяраў пошту.

Кошт кампутара паліцэйскія даволі трапна вызначылі па таўшчыні яго дапатопных дратоў у 50 даляраў ЗША, кіліх у вопіс быў імі ўключаны як «glass glass» (шкляная шклянка). З прафесійна пастаўленым жалем (актор, які граў бы паліцэйскага ў падобнай мізансцэне для тэатра, мог бы больш натуральна сімуляваць спачуванне, чым было зроблена тут), адзін з іх патлумачыў, што, паколькі сума скрадзенага ды пашкоджанага не пераўзыходзіць 500 даляраў, падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы няма, і ніякіх следчых дзеянняў працэдурай не прадугледжана. І што мне трэба проста набыць новую куртку, прыбрацца ды ўспрыняць тое, што здарылася, як падставу для набыцця больш новага кампутара. Я спытаў, што шукалі злодзеі і ці не прыйдуць яшчэ раз. Другі паліцэйскі, чый акторскі талент быў больш яскравым, паклаў мне руку на плячо і запэўніў, што злодзеі ніколі не вяртаюцца («they never come back»). І што, калі сыходзіць са спісу зніклых рэчаў, адзінай мэтай узломшчыкаў было прыдбаць узоры генетычнага матэр’ялу, які застаўся на краях шклянкі, для генетычнага аналізу і супастаўлення ДНК (другі рагатнуў). «Але ж, — ён не стрымаў усмешкі, — паколькі вы не занятыя ў дзейнасці, якая кранае інтарэсы спецыяльных службаў ды дзяржаўнай бяспекі, вам гэтага можна не асцерагацца: звычайны хатні крадзёж. З тым толькі адрозненнем, што зроблена надта прафесійна — замок не пашкоджаны ды ўсе сляды прыбраныя». Ён адзначыў, што такое бывае: прафесіяналы адсочваюць замежнікаў ды бамбяць іх хаты мэтаскіравана, у спадзяванні, што агляд на месцы штосьці выкрые. «Don’t speak English loud», — параіў ён.

Яны пакінулі мяне знаёміцца са стандартнай формай адмовы ад узбуджэння справы на літоўскай (слоўнік не надта дапамагаў), а самі зайшлі «да суседа», бо раптам таму давялося пабачыць што. Сусед хутка з’явіўся разам з імі, ішоў няпэўна намацваючы нагамі зямлю перад сабой, а потым хутка і роўна сеў, не адрэагаваўшы на маё вітанне. «Ён ненармальны, — растлумачыў больш артыстычны з паліцыянтаў, кіўнуўшы на Іванова, які моўчкі разгойдваўся на маёй канапе. — У яго даведка, шызафрэнія другой ступені, але не буйны. Мы б паразмаўлялі з ім у яго, але гэты вар’ят там усе сценкі калам вымазаў, тоўстым такім слоем, а потым соллю пасыпаў… (Іваноў гікнуў: „Ра-та-туй“!) І надта ж там смярдзіць».

Суседа было не пазнаць. Ён нагадваў чалавека, які ўвайшоў у містычны транс (можа, у яго і быў транс, а тое, што ён зрабіў з хатай, выконвала ролю рытуала, які да гэтага трансу спрычыніўся). Так ці інакш, усе віды сувязі з ім былі страчаныя. Уражвала, як хутка ён перайшоў з прыцемак у поўную цемру.

«Ці бачылі вы штосьці сёння ўдзень?» — запытваўся менш артыстычны паліцыянт на літоўскай, на ангельскай і яшчэ на нейкай мове, дужа падобнай да беларускай. Гэты афіцэр, мабыць, з-за недахопу творчага складніку ва ўласнай натуры быў вымушаны граць ролю строгага дзядзькі. Іваноў працягваў разгойдвацца, не зважаючы на раздражняльнікі, пытанні ды штуршкі. Яго ўхапілі за галаву (глядзець на гэта было не вельмі прыемна, здаецца, хлопцы трохі выйшлі за рамкі паліцэйскііх канвенцыяў), ён сціх і вылупіўся перад сабой. «Можа, блазнуе?» — выказаў здагадку больш таленавіты на ангельскай (мабыць, думаў, што Іваноў ангельскую ўсё ж не разумее). Другі размахнуўся ды з усёй моцы ляснуў далонню па сківіцы старога, але не — не ўдарыў, рука замерла ў міліметры ад скуры. Іваноў не варухнуўся. «Не, такое не сімулюеш, — з долей павагі да чужога аўтызму сказаў паліцыянт. — Сапраўды крэйзі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Виктор Мартинович - 墨瓦 Мова
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Озеро Радости
Виктор Мартинович
Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Виктор Мартинович - Сфагнум
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Паранойя
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Озеро Радости - Роман
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Ночь
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Виктор Мартинович - Революция
Виктор Мартинович
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x