Маргарыта Латышкевич - Сацыяльная дыстанцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Маргарыта Латышкевич - Сацыяльная дыстанцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сацыяльная дыстанцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сацыяльная дыстанцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сацыяльная дыстанцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сацыяльная дыстанцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Над недапітымі кубкамі кавы пасля некаторых сумненняў мы вырашылі: га­зета. Някепскі варыянт, сказаў ты. І па спецыяльнасці, здаецца. Я пагадзілася, хаця, гледзячы на маю працоўную кніж­ку, спецыяльнасць вызначыць досыць цяжка. Спецыяльнасць, якою мне хочац­ца сябе вызначаць, зазвычай не даецца, не выслізгвае з вуснаў. Помню, як я зай­здросціла каляжанцы, якая ў Маскве на кніжнай выстаўцы не без гонару, вельмі смела і пры любой нагодзе, называла сябе:

— …Белорусская писательница!

Рэдакцыйная работа ўвогуле ва­біла — часткова ўспамінам пра колішні досвед часопіснай працы, часткова — магчымасцямі. На першым сумоўі, аднак, мне цвёрда сказалі, што, калі разлічваю, быццам змагу папісваць за кубкам кавы, як Кэры Брэдшоў з серы­яла «Секс у вялікім горадзе», дык дужа памыляюся. У мяне варухнулася бры­во, але я стрымалася. Тое самае — пра кубак, «Секс..» ды памылку, нават тымі самымі словамі — сказалі на маёй пер­шай планёрцы, калі амаль уся рэдакцыя сабралася ў цесным кабінеце галоўрэ­да. Я круцілася на крэсле і сутаргавата прыкідвала, ці ёсць хаця б метр ад мяне да спадарынь справа і злева. Абедзве пакашлівалі.

Адна з калег, тых, што працавалі тут нейкі час, з гатоўнасцю хіхікну­ла, падтрымліваючы жарт кіраўніцт­ва. Як дрэсіраваны цюлень, што па свістку выскоквае з вады. Хоп! І з’еў рыбку.

Я паглядзела на спіну калегі, на ўсю яе постаць, адным напружаным рухам па­вернутую да кіраўніцтва. (Ці заўважылі смех? Ці дарэчна было?) І чарговы раз упэўнілася, што абыходлівасці мне бра­куе.

І яшчэ чагосьці, чаму не магу даць назвы.

— Сам я радзіўся тут, на Браслаўшчы­не, і дажэ ўчыўся у беларускаязычнай школе. А патом забыў. Што падзелаць, жызнь.

Гэта мне расказваюць над сталом з па­перамі. Паперы — працоўныя, усе гэтыя асабістыя лісткі ды біяграфіі — я запаў­няла па-беларуску. Сяджу на краёчку крэсла і пачуваюся няўтульна. Недарэч­на. Як у чырвоным смокінгу на паха- ванні.

І ад самога гэтага адчування яшчэ больш няўтульна. Бо яно не павінна было ўзнікнуць. Але яно ёсць, тут і ця­пер.

— А… а хочаце, — гэта я з крывою ўсмешачкай (заўжды так усміхаюся, калі нервуюся). — Хочаце, я з вамі па-белару­ску буду часам размаўляць. Вось і ўспом­ніце. Га?

Праз стол на мяне глядзяць іначай, калючымі вачыма, без былой насталь­гічнай дабрадушнасці. Што там белару­ская нейкая, у нас вось у сям’і ўсе паля­кі. І дзед паляк быў, і звалі яго Тадэвуш. І каталікі ўсе. У нас увогуле ўсе тут та­кія, і ніякіх беларусаў і не было ніколі, і мова таксама такое сабе, вось яшчэ, выдумалі.

Той выпадак, калі пачынаеш сябе ад­чуваць міфічным персанажам. Хочацца, як Воланд на Патрыяршых у Булгакава, усклікнуць: «Что же это у вас, чего не хватишься, ничего нет!»

— Кроме таго, — адкашляўшыся, да­даюць строга. — Разгаварываць з цемі, хто не панімаіт, скажам, с Расіі пера­ехаў ілі што-та такое, прама скажу, ні очэнь.

Вокам у маю асабістую справу косяць, чмыхаюць. І што гэта вы ў нас такая за­былі-та ўвогуле, вось і англійскую мову, як у вас напісана, ведаеце. Недаверліва, з дапытлівасцю:

— Знаеце жэ?

Я ківаю. Без якой-кольвек усмешкі, але пад маскаю не відаць.

— Absolutely.

Гэтую мову таксама не разумеюць, але ў яе існаванні чамусьці не сумняюцца.

У гэтым горадзе ёсць лес. Заціснуты сярод вуліц, атручаны, як і сам горад, прамысловымі выкідамі ў атмасферу. Але ўсё-такі лес. Тут жывуць вавёркі, для якіх да дрэў папрыбівалі пласты­кавыя бутэлькі з распоратым чэра­вам — «вавёрчыны сталоўкі». Сталоўкі пустыя, праўда. Да дрэва нехта прыбіў (цвікамі) аб’яву з просьбаю да людзей не кідаць смецце. Людзі ўсё адно кіда­юць — мабыць, аб’ява вісіць высакавата.

Недзе тут, мне казалі, ліса вывела ліся­нятак. Бог яе ведае, адкуль узялася тут. Але бачылі: сама рудая, шух-шух-шух — каля сцежкі. І абавязкова нешта цягне, відаць, нейкую птушку...

У лесе вогка і халодна. Па сцежцы пра­мінаюць рэдкія мясцовыя жыхары, цяг­нуць за шворкі сабачак розных памераў. Пазяхаюць. Лісаў не відаць, затое сярод хвояў сям-там мільгаюць курткі: гэта збіраюць смецце.

— Пайдзём цэпью, метра паўтара адзін ад аднаго.

Цяжар кагнітыўнага дысанансу абры­наецца разам з дажджом, накрывае з га­лавою.

Сёння пятніца, але гэта суботнік.

— А што? Падумаеш! У нас суботнік праходзіць увесь месяц.

Мне шкада іх.

Напрыклад, чорнага калматага сабаку, вялікага — занадта вялікага для шкада­вання. Сабака глядзіць добрымі сумны­мі вачыма, гуляе з дробнымі вяхоткамі на ножках, якіх гаспадары выгульва­юць сярод тонкіх высахлых дрэўцаў. Вяхотак вядуць дамоў (або нават пад пахаю нясуць). А гэты бегае. Непрыка­яны. Вялікі, калматы, чорны. Ашыйнік на ім ёсць, але нейкі драны, лядашчы. А поўсць нечасаная, сам у брудзе, і відаць, што галодны. Згубіўся, можа. А можа, выгналі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сацыяльная дыстанцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сацыяльная дыстанцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Маргарыта Латышкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Маргарыта Латышкевіч
Маргарыта Аляшкевіч - Мадэль для забойства
Маргарыта Аляшкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Михаил Булгаков
Маргарыта Латышкевіч - Вараціш-гара
Маргарыта Латышкевіч
Отзывы о книге «Сацыяльная дыстанцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Сацыяльная дыстанцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x