Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны

Здесь есть возможность читать онлайн «Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кветкi самотнай князёўны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кветкi самотнай князёўны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кветкi самотнай князёўны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кветкi самотнай князёўны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добры вечар усiм! — мовiла Аленка. — А я вось iду мiма, бачу святло… I вырашыла зайсцi…

— Правiльна вырашыла! — засмяяўся Мiкола i падаў ёй крэсла. — Сядай, а то ў нас тут каву нiхто пiць не хоча, пакажы прыклад!

I налiў ёй поўную шклянку.

— Значыць, з Менска iдзём пешшу да вёсачкi Гарадзiшча, — адарваў галаву ад карты Анатоль. — Там робiм першы начлег. Пагледзiце старажытныя валы, якiмi раней быў абнесены горад. Далей пойдзем да Музея архiтэктуры i побыту Беларусi, музей пад адкрытым небам. Затым пойдзем праз лес да вёскi Вiшанька. Тры днi ходу — i мы на месцы, шукайце ў вашай Вiшаньцы мур былога маёнтка Дарыны, падзямелле, Блакiтны пакойчык…

— Тры днi па лесе — гэта нецiкава! — заключыў Мiкола. — Мы ж не на разрад здаём! Навошта нам кiламетраж гнаць? Даедзем на машыне. Лепш гэтыя тры днi аддаць на паездку ў Жыровiчы, там манастыр, помнiк архiтэктуры. Яшчэ куды-небудзь наведацца, напрыклад, у Сынкавiцкую царкву-крэпасць, што ля Баранавiч. Дарэчы, у Баранавiчах таксама ёсць што паглядзець.

— Так справа не пойдзе! — узняўся з месца Анатоль. — Вы тады не турысты, а матраснiкi, i ваш шлях — да экскурсбюро, да мяккiх аўтобусаў!

— А што толку ногi бiць? — заўважыў Сцяпан. — Паход краязнаўчы, а не спартовы!

— Экскурсiя нават цiкавей! — уставiла слова Аленка, каб Мiкола бачыў, што яна падтрымлiвае ягоны погляд на паход.

— Вы мне турызм, спорт не ганьбiце! — ускiпеў Анатоль. — Я нават хлопцам у турклубе сказаў: калi мая жонка будзе супраць паходаў, развядуся! I з вамi тады — развод!

— Толечка! — падышла да хлопца Галя, але той злосна глянуў на яе.

— Усяму свой час! Тут я — не Толечка!

Супакоiў усiх Антось — жвава падняўся, зашмыгаў вяснушкаватым носам i засмяяўся:

— А торт жа наш дымiцца!

Галя пiскнула i выбегла на кухню. З духоўкi сапраўды iшоў дым. Дзяўчына адчынiла яе i выцягнула анучкай тое, што засталося ад торта. Спалохана замаргала вачыма. У гэты момант на кухню ўвайшоў Анатоль. Будучая жонка разгублена паглядала на яго. Потым, адважыўшыся, плёхнула агарак у сметнiцу.

— Малайчына! — здзеклiва кiнуў Анатоль, разгладжваючы бараду, падышоў да акна i запалiў.

Нейкi час яны моўчкi стаялi адно ля аднаго. Анатоль па звычцы стрэсваў попел у вазон. Галя паглядвала на бедны, замораны ўюнок i нарэшце рашылася:

— Ты зноў… у кветкi? Гэта ж шкодна iм…

— Сама не дасканалая, — сур'ёзна глянуў на яе Анатоль, — а другiх вучыш!

— Не дымi ў твар! Колькi можна казаць адно i тое ж? Ты, як твой бацька: у твар да субяседнiка з люлькай лезе, слiнаю пырскае i не здагадаецца адступiцца!

— Ты майго бацьку не ганьбi! Ён настаўнiк, пенсiянер! Я ж на цябе не кажу, што з галечы! — павысiў голас Анатоль, а потым дадаў цiшэй: — Значыць, так, зараз Маруся едзе ў адпачынак, прыедзе ў канцы лютага. Тады пойдзем да яе, няхай цябе навучыць есцi варыць, шыць, бялiзну мыць… I маўчаць, калi муж адпачывае!

Анатоль раптам запынiў на Галi ўважлiвы позiрк.

— А гэта яшчэ што? — скрывiўся ён. — Чаму каўнерык брудны?

Галя вiнавата маўчала.

— Каўнерыкi трэба мяняць кожны дзень! — павучальна кiнуў ёй Анатоль i пайшоў у пакойчык.

Мiкола сеў на ложак побач з Аленкай. Яго блакiтная кашуля так пасавала да ягоных вачэй!

— Я паданне прынесла, — сказала яму цiха Аленка. — Хочаш пачытаць? Пра князя Вiтаўта i Дарыну. Мне адзiн чалавек у Вiшаньцы на Новы год расказаў…

— А? — не зразумеў яе Мiкола. — Ага, добра, — узяў з яе рук аркуш, засунуў яго на кнiжную палiцу i пачаў спрэчку з Анатолем, якi толькi што зайшоў у пакой.

— Нiякiх аўтобусаў! — крычаў Анатоль. — Альбо спартовы паход, альбо сам вядзi паход! Забяспечвай усiх палаткамi, спальнiкамi, заплечнiкамi!

I ён, у запале, кiнуў недакураную цыгарэту на ложак.

— Ай! — закрычала Галя. — Ты зноў абы-куды кiдаеш? Тое ж самае, што i палiш у ложку, ужо раз было — коўдру прапалiў!

— Не вучы мяне жыць! — адрэзаў Анатоль. — Да мужчыны трэба прыстасоўвацца альбо кiдаць! Бачыш, што заснуў, - забяры цыгарэту! Бачыш, што не туды кiнуў, - падымi!

— Анатоль! Нi дня ў лесе! — упарцiўся Мiкола. — Ад музея архiтэктуры едзем у Койданава, потым аўтобусам у Баранавiчы i Слонiм. А ўжо пасля Жыровiч Вiшанька! Маршрут цiкавы, усе згодныя, не ламайся!

— Пайшлi, Галя! — крыкнуў Анатоль дзяўчыне, падаючы палiто. Тая паслухмяна апранулася, i яны выйшлi з пакойчыка, не развiтаўшыся.

…Дапiўшы гарбату, пайшоў у хуткiм часе i Сцяпан. Аленцы так хацелася, каб Антось пакiнуў яе з Мiколам адных, але Антось быццам i не разумеў трынкаў на сваёй гiтары, моршчыў нос i нешта мармытаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кветкi самотнай князёўны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кветкi самотнай князёўны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Славомир Адамович - Славомир Адамович. Переводы
Славомир Адамович
Отзывы о книге «Кветкi самотнай князёўны»

Обсуждение, отзывы о книге «Кветкi самотнай князёўны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x