Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны

Здесь есть возможность читать онлайн «Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кветкi самотнай князёўны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кветкi самотнай князёўны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кветкi самотнай князёўны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кветкi самотнай князёўны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы толькi сябры з князем Вiтаўтам, — разгублена шэпча Дарына. — Ён жа стары для мяне, непрыгожы… Маладому я душу i цела аддала…

— Сыну леснiка, прыгажуну з дзявочымi вуснамi?! — крычыць на яе бацька, i вочы яго налiваюцца чырванню. — Зганьбiць свой род хочаш? Забылася, што акрамя прыгажосцi ў чалавека яшчэ ёсць i душа? Сэрцам шчырым i чыстай душою Вiтаўт цябе кахае! Я памру, хто ж абаронiць цябе, як не Вiтаўт?

— Сын леснiка абаронiць! — цвёрда сказала дачка. — Завязе мяне любы да мора! Хай нам птушкi садзяцца на рукi, хай нам хвалi расказваюць казкi… Багацце Вiтаўта — нiшто! Адзiнае багацце — наша каханне з сынам леснiка, наша маладосць. Адпраўляй назад сватоў Вiтаўта!

I Дарына з упартай усмешкай пакiдае пакоi маёнтка.

— Аленка, прачынайся! На зарадку пабеглi! — тармасiць за плячо сяброўку Галя.

— Ой, сапраўды! — працiрае сонныя вочы Аленка i ўскоквае з ложка. — Мiкола ўжо, вiдаць, бегае па парку! Дай Бог мне ўбачыцца з iм!

Яна выглядвае ў акно. Неадчэпная, як манiя, думка мiльганула ў галаве: "Калi ўбачу ў акно на вулiцы мужчыну — Мiколка пакахае мяне, калi жанчыну — не пакахае!"

Унiзе, па асфальце, тэпалi двое дзетак. "Нiчога, — падумала Аленка, можа, гэта маленькiя хлопчыкi, таксама ж мужчыны! А калi дзяўчынкi? Зараз спушчуся ўнiз i праверу! Калi дзяўчынкi — дрэнь справа, не пакахае!"

I яна, як апантаная, апрануўшы спартовы касцюм, кiнулася бегчы ўнiз па лесвiцы, на вулiцу…

Невыносны, сапраўдны фiзiчны боль стаяў пад грудзьмi. "У гэтым месцы канцэнтруюцца ўсе нервовыя канчаткi, — успомнiла Iрэна з курса псiхалогii. Згустак нерваў… Клубок… Значыць, сэнс "балiць у грудзях" — не пераносны! Янка, Яначка, што ты нарабiў? За што, Божа? Што я табе зрабiла дрэннага, Янка? Што я табе зрабiла?" Рука iнстынктыўна пацягнулася да цыгарэты. Iрэна паднялася з ложка. За акном пачало вiднець. За ўсю ноч яна так i не змагла заснуць. У паўзмроку пакоя ўспыхнула запалка. Няўлоўнае шапаценне пачынаючага гарэць тытуню. Асалода гаркавата-прыемнага, на поўны ўдых, дыму. Выпускаючы сiвы клубок яго, Iрэна быццам бы выпускала з грудзей свой боль. Мезенцам скiнула попел у папяровы кубарык. Стаяла ля акна. А ў доме насупраць, таксама ля акна, палiў цыгарэту нейкi мужчына. У другiм акне, на кухнi, завiхалася жанчына. А Iрэне было так адзiнока, так цяжка, быццам яна засталася адна ва ўсiм свеце!

"Жанчыны чамусьцi заўсёды даруюць мне!" — успомнiла яна словы Янкi. Той распавядаў пра Жану, з якой хацеў да службы ў войску ажанiцца. Усё падрыхтавалi да вяселля, а ён збег. "Толькi дурнi жэняцца перад службай у войску! — заключыў Янка. — Жана пакрыўдзiлася. Нават не прыйшла праводзiць мяне на службу. Але калi я вярнуўся, усё даравала. Пачалi сустракацца. Не разумею, чаму жанчыны заўсёды даруюць мне?"

"Я таксама даравала б табе, Янка, — падумала Iрэна, — толькi вярнiся. Ты мой бог, у тваiх абдымках мне так добра… Мне нi з кiм не было так добра, як з табою…"

— Iрэна, на практыку спознiшся! — крыкнула бабуля i заглянула ў яе пакойчык. — Фу, надымiла, распуста! Iдзi снедаць! Мацi павяла Паўлiка ў садок, а бацька зноў не начаваў дома, — паскардзiлася старая. — Мы з дзедам даўно не спiм, вось якую праблему вырашаем: хутка Паўлiк вялiкi стане, чуеш? Нельга яму будзе з мацi i таткам у зале спаць. Думаем яго ў свой пакойчык узяць. Да цябе таксама ж нельга. А мо ты замуж пойдзеш, га? Дык Паўлiка ў тваю спальню…

— Ды не пайду я замуж! — адказала Iрэна i забычкавала цыгарэту. — Я нiколi не пайду замуж! Мне не шанцуе!

I пайшла ў ванную. Сёння ёй трэба было добра выглядаць. Цiкавы музычны ўрок падрыхтавала. А настрою няма…

— Хто ведае, адкуль з'явiлася жалейка? — Iрэна падняла ўгару i паказала дзецям музычны iнструмент. — Памятаеце паданне?

Дзяўчынка з ружовым банцiкам у валасах паднялася з месца.

— Жыла сiрацiнка Насця, — пачала яна. — Пакахала хлопца, але ён быў такi ганарысты, што нават не глядзеў у яе бок. Марыў пра каралеўну i вырашыў iсцi па свеце шукаць яе. Знайшоў — а тая толькi пасмяялася з яго. I вырашыў хлопец вярнуцца да Насцi, але тая ўжо выйшла замуж…

— Добра, — усмiхнулася Iрэна. — А дзе ж нашы русалачкi, што яны павiнны цяпер рабiць?

Iрэна зайграла, i дзецi сталi ў карагод.

— Янка! Янка! — закрычалi яны. — Хадзi да нас, мы будзем тваiмi нявестамi! Рабi з жытнёвага каласка ўпрыгожанне сабе на шапку, а са сцеблiка зялёнага жалейку! Весялiць нас будзеш!

— А чаму Янка? — здзiвiлася Iрэна. — Я ж учора не казала вам, як таго хлопца звалi…

— Казалi, казалi! — загаманiлi дзецi.

"Божа ж мой, — спалохалася Iрэна, — у паданнi не было iмя хлопца! Янка, што ты зрабiў са мною? Нават iмя тваё не дае мне спакою…"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кветкi самотнай князёўны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кветкi самотнай князёўны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Славомир Адамович - Славомир Адамович. Переводы
Славомир Адамович
Отзывы о книге «Кветкi самотнай князёўны»

Обсуждение, отзывы о книге «Кветкi самотнай князёўны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x