Вячаслаў Адамчык - Пах летнiх траў

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Пах летнiх траў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах летнiх траў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах летнiх траў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах летнiх траў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах летнiх траў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мiнецца хутар воддаль шашы ў садку, у яблынях, сумны журавель над студняю. Успомнiцца, як некалi малым iшоў разам з жанчынамi па ягады i як заходзiлi сюды пiць ваду. Успомнiцца цяжкае драўлянае вядро — акованае, скрып сцюдзёнае вады на зубах, цяжка падаюць празрыстыя кроплi на густа-мяккую мураву, успомнiцца стары калодзеж, паабрастаныя зялёным мохам каменнi, далёкi i халодны бляск вады i слiзкая жабка, затоеная мiж каменняў.

Будуць пералескi, трывожная радасць, што недзе зусiм блiзка свая вёска. I раптам засiнее сваё неба — чыстае i цёплае. Пабяжыць ад шашы дарога праз ядлоўцы ў глiнiшчы — i будуць вiдаць хутары. I будзе недзе вёска за грудамi. Мiнецца пераезд. Надпiс крыжам: «Сцеражыся цягнiка», паласаты шлагбаўм.

А вось ужо вiдаць i першая Паўлюкова хата, старая груша на надворку, новы частакол.

Замiльгаюць тэлеграфныя слупы — i сонца блiсне на правадах, як маланка.

I будзе вёска. Белая, накрытая чарапiцаю Дзям'янава хата. Нехта сядзiць на надворку ва ўсiм споднiм, накiнуўшы на плечы кажух, мусiць, стары Дзям'ян.

А вось гумно каля самае шашы — iржавая бляха на страсе, надворак, абгароджаны калючым дротам.

Пара сходзiць. Ляпнуць дзверцы — i аўтобус пабяжыць далей. А для цябе раптам знiкне дарога, тыя дзесяць год, што засталiся ў горадзе, будзе спачатку нешта няпэўнае, спачатку нейкая адзiнокая, сцiшная радасць. Свая i не свая вёска, маленькая, шэрыя стрэхi, шэрыя платы, зялёны сум бярэзiн i лiп над хатамi, будзе сцежка праз чужы надворак, праз сiнi чабор з рахманымi пчоламi, праз калматы палын, дзе ляжыць ачасаная дзеравiна i пахнуць смалою падсохлыя, паскручваныя ў трубку жоўтыя трэскi. Нехта глядзiць з-за плота з-пад белае, ражком насунутае на лоб хусткi — а хто гэта прыехаў? Нечыя дзецi «робяць паравоз» — чух-чух, — сунучы па пяску ногi, i паднiмаюць за сабою цеплы мяккi пыл. Нечае рослае танканогае дзяўчо iдзе з дзяружкаю на руцэ, пэўна, па зелле i скажа першае «здрастуйце», неяк з нацiскам — «здрастуйце». I будзеш доўга думаць, чыё гэта: рыжае, рабаватае — цi не Тодарава?

Будзе адчуванне сваiх трыццацi год, вялiкiх, сталых трыццацi год. I з нейкаю крыўдаю падумаецца, што вось ужо выраслi новыя людзi ў тваёй вёсцы i як чужыя табе, а можа ты чужы для iх?

А потым — дрот каля свайго гумна, якi трэба пераступiць, i ён звiнiць гэтак цiха i трывожна, як i некалi; на частаколе плешыны выцвiлага моху, цвiце смактуха каля частаколу — i ты iдзеш, здаецца, як i некалi. Збанок сохне на плоце, у ржавай касцы стаiць вада для курэй на надворку, як i некалi. Хата зачынена — усе на полi.

Ты будзеш шукаць ключ на тым месцы — каля падрубы, дзе ён ляжаў некалi, — i, вядома, не здагадаешся, што ён цяпер вiсiць на цвiчку на сцяне пад старою памытаю анучай, покуль не прыбяжыць з поля мацi.

А прыбяжыць яна неяк скоранька, «кiнуўшы ўсё». Ёй нехта накажа, мусiць, тая Тодарава дзяўчына, што прыехаў Чэсiк.

I ты ўбачыш, як яна з поўнаю дзяружкаю зелля на спiне скiруе з вулiцы на надворак, скiруе, не паднiмаючы галавы, бо ведае сцежку па тых саломiнках, што ляжаць з поля аж до парога. I ты раптам адчуеш, што гэта яна, мацi, можа нават яшчэ не пазнаўшы. А потым падыме галаву, спачатку неяк цiха i пiльна гледзячы на цябе, i ўсмiхнецца, цi можа спярша заплача, цi будзе ўсё разам, i рукi, што бачылi цяжкую зямлю i мурзатых дзяцей, самi выпусцяць рагi дзяружкi.

— А маё ж сэрца як i чула…

А потым будзе гаворка ў хаце. А чаму гэтак зблажэў? Якавы ты? А тут у нас прыязджаў Марыльчын iнжынер — разбыўся, тоўсты, як кадаўб, i жонку прывозiў, маленькую — адзiн знак, — што ўсё з дзецьмi «на балоцi ў мячыка грала». А па зелле, нябось, нi разу не схадзiла. Цяпер свет такi, а тут вось i рук ад работы не чуеш, ведама, дзень пры днi…

А потым пра тое, што было нечае вяселле, што нарэшце-такi памерла старая Тэкля, пражыўшы якiх гадоў сто… А потым пра тое, што ў гэтае лета — няхай крые бог — надта страляюць перуны, што пад Наваградкам згарэла абора i што ў Плужанах забiла конюха. I яшчэ — што за леташнi лён нiяк вось не заплацяць.

Прыйдзе вечар, стане мякка шарэць за вокнамi. Падаiўшы карову, мацi будзе цадзiць малако на лаўцы пры печы, i яно будзе цёпла i густа шумець у конаўцы.

А потым не будзе агню ў хаце. Будзе густая ноч млець на двары поўны сiнi месяц будзе свяцiць на падлогу каля ложка, i будзе мякка спацца аж да светлае, неспакойнае ранiцы, покуль не разбудзiць стук малатка ў некага на надворку — нехта будзе звонка кляпаць касу. I табе таксама падумаецца, што сёння пойдзеш касiць на балотца пры гародах, дзе трава ў пояс, дзе капцы з жоўтымi мурашкамi, дзе цвiце румянак, i ты яго зрэжаш, i ён запахне, i стане горка ў роце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах летнiх траў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах летнiх траў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах летнiх траў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах летнiх траў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x