− Лепш бы ты яго не выконваў, − ня надта ласкава за-значыў Плешка.
− Як гэта − не выконваў?
− А так. Болей карысьці было б.
− Каму карысьці? − чагось ня мог зразумець Ступак. − Каб ня мы, душманы захапілі б Афган.
− А чаго ім захопліваць? Ён і так іх.
− А амерыканцы? Яны б жыва селі на нашыя межы.
− I хай бы сядзелі. Нам што да таго?
− Ну, знаеш! − пачаў гарачыцца Ступак. Яму было не зра-зумела пярэчаньне суседа, з такім ён яшчэ не спатыкаўся.
− Во цяпер гэта Чачня,− спакойна працягваў Плешка. −
У Афгане інтэрнацыяналісты, у Чачні − федэралы. А ўсё на-шая моладзь гіне. Навошта яе гробіць? − разважаў Плешка, разьехаўшыся з трактарам, які валок за сабой віхлясты прычэп.
− У Чачню нашых не пасылаюць. А то б я, мусіць, зьехаў,− сказаў Ступак. − Ад жызьні такой.
− Ну і дурань! − проста адгукнуўся Плешка. − У Афгане не навучыўся?
Называецца, пагаварылі, − падумаў Ступак. Гэты пенсіянер Плешка меркаваў дужа па-свойску, маладзей-шыя ўсё ж былі інакшай думкі − што значыць розныя пака-леньні. Хаця Плешку што − ён атрымлівае пенсію, а што і дзе атрымае Ступак?
Ён добра выпіў тады ў бацькі, які жыў бабылём у край-няй ад лесу хаціне. Ды і ўсяго ў вёсцы засталіся чатыры ха-ты, у якіх ліпелі адзінокія старыя. Каровы ў бацькі даўно не было, не было нават курыцы. Ды і навошта? У двары за плотам расло некалькі баразён бульбы, хлеб прывозілі ў суседнюю вёску, давалі па дзьве буханкі на тыдзень, ста-рому хапала. I ён ня скардзіўся. Як прыехаў сын, схадзіў да суседа Петрака, прынёс бутэльку самагонкі, затым пры-клыпаў і сам сьсівелы сагнуты Пятрок. Старыя, нямоглыя, аднак, няблага выпілі з маладым, не спыняючы сваёй ня ду-жа разумнай старэчай балбатні, калі кожны цягнуў сваё, ня слухаючы іншага. Бацька захацеў, мусіць, пахваліцца пе-рад суседам і папытаўся ў сына, за што яму далі ордэн, такі ж самы, які і ён атрымаў у партызанку − «Чырвонай зоркі». Ступак без асаблівага ажыўленьня пачаў распавядаць.
− Ды пад Кандагарам было. Ехалі на маршы з батальё-нам Краўцова, толькі калона ўцягнулася ў «зялёнку», ну ду-хі і пачалі лупіць. Пярэдні БТР адразу палыхнуў, загарэўся,
хлопцы, бы гарох, − у канавы. А я, ведаеце, сьпярша прама-рудзіў, не пасьпеў выскачыць, у трэцім ехаў, а як ачомаўся, зразумеў: позна. Духі смаляць, а ў нас устаноўка «град» ста-іць пакінутая, пасьля аказалася, першага нумара забіла, а другі зьбег. Ну, я за ўстаноўку, Аньціпенка таксама пад-скочыў, стаў памагаць, як урэзалі мы па «зялёнцы», дык тыя духі − хто куды. Ураз выкурылі з зарасьнікаў, яны − у кіш-лак, канешне, а мы і туды перанесьлі агонь, ды з кулямётаў яшчэ, з зенітак − толькі ад дувалаў пыл хмарай да неба. Пась-ля тыдзень немагчыма было праз кішлак праскочыць, так сьмярдзела, хоць процігаз надзявай. Трупы людзей ды ска-ціны…
− Во, дык і мы ж, гэта самае, − у працяг сынавай размо-вы загаварыў зап’янелы бацька. − У партызанку. Ляжым у Гразкім балоце ў засадзе, ляжым і ляжым, нікога на даро-зе няма, толькі камары гудуць. Аж глядзім: едуць нямецка-фашысцкія захопнікі на фурманках. На пярэдняй немец гармонік у руках трымае, грае ці што? Але, мусіць, ня граў, так ехаў. Ну тут мы і ўрэзалі. Я ці ведаеш, з ручным куля-мётам быў, дык як лупану! Тыя − у канавы, а ў канаве так-сама кулямёт нарыхтавалі ды − па нас! А мы − па іх! А тым ча-сам ззаду яшчэ калона падышла іхняя, ну на падмогу. На-шыя і драпанулі. А я ж ня ведаў, што драпанулі, ды сяку па іх канаве са свайго «дзегцяра», ну і выбіў. I тады нашыя вярну-ліся па адным, камандзір Дзенісенка вярнуў. Ну і за тое мне праз паўгода − ордэн «Чырвонай зоркі», як палагаецца.
− Во героі! У адной сям’і бацька і сын! − п’янавата дзі-віўся Пятрок.
− А што ж, яе матары! Будзе вайна − зноў пойдзем. Проціў нямецка-фашысцкіх, чачэнскіх, мерыканскіх захоп-нікаў. НАТА гэтае прэ на ўсход…
Бацька зусім ап’янеў, сын паклаў яго на скамячаны
без прасьцінаў ложак, сам выйшаў на падворак падыхаць сьвежым вясковым паветрам. Блытаная гэта справа, вайна, думаў ён, карысьці з яе − гулькін нос. За пралітую кроў − дурацкія льготы. Як у гэтых старых − бясплатны праезд у ме-жах раёна. Куды ўжо ім ехаць, апроч як на могілкі.
З вёскі Ступак прывёз дзясятак пазычаных у суседкі яек, кавалак ёлкага леташняга сала і думаў, у каго раздабыць грошай на хлеб? Зноў давядзецца прасіць у Плешкі, хоць таму ён і так вінаваты тысячаў сто. Але, можа, дасьць і яшчэ. Сядзець увесь час у расчыненых дзьвярах гаражу было сьпя-котна і нудна, асабліва ў паўдзён, калі над падворкам наві-сала пякучае сонца. Ступак тады спрабаваў зачыняцца, але рабілася і яшчэ горш, і ён мусіў замыкаць гараж і куды-небудзь сыходзіць.
Читать дальше