ўласную жонку. Яго ж ён ужо даўно ненавідзеў, нутром ад-чуваючы яго фальшывую сутнасьць, таннае акцёрства, разь-лічанае на дурняў або нягоднікаў. А як ён езьдзіў па гора-дзе? Рух на вуліцах заміраў, даішнікі пераключалі сьветла-форы і з палкамі выскоквалі на перакрыжаваньні зганяць тых, што замарудзілі зьнікнуць з дарогі. Усё пруцянела на вуліцы, бы ў чаканьні канца сьвету, як здаля шалёна вы-скоквалі тры-чатыры чорныя аўтамабілі ўступам управа ці ўступам улева і сьледам за міліцэйскай «мігалкай» на вялі-кай хуткасьці імчалі далей. Скрозь на іхняй дарозе кідаліся да тратуараў машыны прыватнікаў, ці, як іх звыкла назы-валі «аўтааматараў». Аднойчы Ступак замарудзіў у такі мо-мант спыніцца са сваім «масквічом» бо не было як прыт-кнуцца да тратуару, дзе стаялі аўтобусы, як даішнік каршу-ном накінуўся на яго, аблаяў, адабраў дакументы, за якімі пасьля давялося пахадзіць у іхнюю кантору.
Агледзеўшыся і зразумеўшы нарэшце, каго абралі, мужыкі пачалі папракаць адзін аднаго за свой неразумны выбар. З такім жа правам мог папракнуць сябе і Ступак. Ён таксама галасаваў за яго. Але як было не галасаваць ці галасаваць за ягонага суперніка, як некаторыя казалі − на-цыяналіста? Той можа, быў і неблагі хлопец, вучоны, але што б ён зрабіў з гэтым задушаным народам які ўмеў толь-кі піць, лайдачыць і красьці? Які напалову складаўся з каму-ністаў ды камсамольцаў, а другой паловай абслугоўваў КДБ? А яшчэ той абвясьціў, што ўзаконіць прыватную ўлас-насьць ды ўвядзе абавязковай нацыянальную мову, на якую амаль усе забыліся − і ў горадзе, і ў вёсцы. Ступак пачаў ад яе адвыкаць яшчэ ў войску, хоць для яго, вясковага хлоп-ца, авалодаць як сьлед расейскай было нялёгка. Ён доўга ня мог правільна вымавіць шмат якія расейскія словы (тряпка, напрыклад, за што яго так і дражнілі ў роце − «трапка»). Толькі адвучыўся ад вясковага, збольшага зага-
варыў, як і ўсе ў горадзе, на расейскай, як гэты вучоны-нацыяналіст зьбіраецца ўсіх перавучыць назад, па-вяско-ваму. Не, на тое Ступак быў нязгодны. Хай ужо вясковыя бацькі дагаворваюць свой век, як умеюць, ён жа застанецца пры гарадской мове. Як начальства. Як усе навакол. Зноў жа мітынговыя пагрозы камуністам, наменклатуршчыкам ды кадэбістам. Якраз перад тым Ступака прынялі ў пар-тыю, зьявіліся нейкія магчымасьці, і ён сьвядома прагала-саваў за міліцыянта, таксама камуніста. Праўда, тады сла-бенька паспадзяваўшыся, што, можа, таго яшчэ і не выбе-руць. Ды во выбралі − на сваю галаву.
Недзе на сярэдзіне лета, як яго асабліва дапякла нэндза, удумаў зьезьдзіць на вёску да бацькі. Якраз у той бок ехаў на сваім «Запарожцы» сусед Плешка, узяўся падвезьці. Вы-ехалі раненька, па халадку, на вуліцах яшчэ было вольна ад аўтамабіляў, Плешкаў «Запарожац» ня-звыкла стракатаў рухавіком, здавалася, вось-вось пойдзе ў разнос і разваліц-ца. Але не разваліўся, порстка каціў па шашы. За гарадской рысай на раздарожжы ўперліся ў шлагбаум ДАІ − праверка дакументаў, усё роўна, як калісьці ў Афгане. Але там ішла вайна, а тут… Пахмурыя з бессані хлопцы ў камуфляжы з аўтаматамі на грудзях прыдзірліва агле-дзелі Плешкавы правы, зазірнулі ў салон і ў багажнік наперадзе. Плешка нечакана для свайго ўзросту і, пэўна, насуперак характару пачаў лісьліва лепятаць штось, бы падлізвацца, нібы быў вінаваты. Ступак жа адчуваў толькі злосьць, калі гэтыя ма-лакасосы прыдзірліва, з-пад ілба азі-ралі яго, запасьніка-афганца, узнагароджанага баявым ордэнам. Хто яны такія? Ці стрэльнулі яны хоць раз з тых аўтаматаў па жывым ча-лавеку, раздражнёна думаў ён.
Пасьля, ужо на дарозе, мабыць разьмякшы на КПП, Плешка пачаў скардзіцца, як цяжка жыць. На сваю працоў-
ную пенсію трэба яшчэ ўтрымліваць і дачку з унукамі, якая два гады нідзе не працуе. На старасьці год замест таго, каб забіваць у даміно ці сядзець з вудай над рэчкай, ён змуша-ны рамантаваць чужыя машыны, адбіваць пальцы на кузаў-ным рамоньце. Але ўсё нейкі рубель на прыварак для дачкі і ўнукаў. Зрэшты, у гэтым сэньсе Плешка ня быў выклю-чэньнем, цяпер шмат маладых жыло на жабрацкія пенсіі бацькоў. Ступак, едучы ў вёску, таксама меў спадзеў чым-небудзь пажывіцца ад бацькі. Ён расслаблена сядзеў побач з засяроджаным на дарозе Плешкам і, як той змоўк, пачаў гаварыць сам. Карцела пагаварыць, расказаць пра сваё на-балелае. Там ля гаражоў, гэтаму Плешку не было калі слу-хаць, тут жа нідзе ня дзенецца, будзе слухаць, − думаў Сту-пак.
− Кажу ім там, у ваенкамаце, што я ня сам туды напрасіў-ся, мяне паслалі выконваць інтэрнацыянальны доўг, а што мне за гэтае выкананьне?
Читать дальше