• Пожаловаться

Светлана Алексиевич: Зачараваныя смерцю

Здесь есть возможность читать онлайн «Светлана Алексиевич: Зачараваныя смерцю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1993, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Зачараваныя смерцю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваныя смерцю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развалілася гіганцкая імперыя. Сацыялістычны мацярык, які займаў адну шостую частку сушы. У першыя пяць гадоў былі зарэгістраваны сотні тысяч самагубстваў. Людзі ўмелі жыць толькі пры сацыялізме і не ведалі, як жыць далей… Сярод самазабойцаў былі не толькі камуністычныя фанатыкі, але і паэты, маршалы, звычайныя камуністы…

Светлана Алексиевич: другие книги автора


Кто написал Зачараваныя смерцю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зачараваныя смерцю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваныя смерцю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як бы нам абараніцца ад яе? Хто ведае, якіх яшчэ пачвар здольны спарадзіць чалавечы розум, гнаны марай пра зямны рай?

Мы мала думалі пра сацыялізм, мы ў ім проста жылі. І ён прыцягвае маю ўвагу, звычайны сацыялізм, унутраны, свойскі. Які ён быў на вуліцы і дома, у тэатры і на плошчы, у школе і на фронце, у радзільным доме і на могілках. У крыку і шэпце. У шчырым даносе і вершах. Я спяшалася занатаваць, здавалася б, знаёмыя абліччы: якія яны былі — пакаленні рэвалюцый, рэпрэсій, адліг, застояў. «Не ўбачыць твару, калі вочы ў вочы», — пісаў паэт. Але ў гістарычнай аддаленасці ёсць свая небяспека: знікнуць падрабязнасці, дэталі, партрэты, у якія ўжо сёння, калі ўсё яшчэ побач, немагчыма паверыць, гэтакія яны неверагодныя. І хто паручыцца, што праз дзесяць-дваццаць гадоў мы не пачнем прыдумваць, рэтушаваць, забываць мінулае, засаромеўшыся сябе сённяшніх. Аўтапартрэты заўсёды версіі, а не фатаграфіі…

Чаму ў гэтай кнізе сабраны аповеды самагубцаў, а не аповеды звычайных савецкіх людзей са звычайнай савецкай біяграфіяй? У рэшце рэшт канчаюць з сабой і проста ад кахання, самоты. Але ўсё адно ва ўсім прысутнічае час… Тым больш, што мы — саборныя людзі, дагэтуль мы ніколі не жылі кожны са сваёю самотаю. Мы жылі з ідэяй, з дзяржавай, з часам. Дзяржава была нашым сусветам, космасам, рэлігіяй. Яна рабіла нас саўдзельнікамі ўсяго, што з ёю было — і страшнага, і вялікага.

Цяпер нам трэба самім здабываць сэнс свайго жыцця. І мы вучымся адзіноце, часам вось такою неверагоднаю цаною…

«Самагубства, як з'ява індывідуальная, — пісаў у эсэ «Пра самагубства», выдадзеным у 1931 годзе ў Парыжы, М. Бярдзяеў, — існавала ва ўсе часы, але калі-нікалі яно рабілася з'явай сацыяльнай». Дададзім — палітычнай. Гэта і быў прадмет майго даследавання — людзі ідэі, што выраслі ў гэтым паветры, у гэтай культуры і не вынеслі яе крушэння, яе катастрофы.

На вачах тых, хто яго даводзіў да ладу і засяляў, знікае гіганцкі сацыялістычны мацярык. Застаюцца мёртвыя, застылыя кратэры, бесцялесны попел ахаладзелых страсцей і прымхаў. Усё гэта ўклалася ў адно чалавечае жыццё. І той, прыхаваны смугой шлях не проста пяцьдзесят-семдзесят гадоў, а чыясьці маладосць і «ўсцелены таварышамі бераг». Яны засталіся там: хто на грамадзянскай у 22-ім, хто ў ГУЛАГу — у 37-ым, хто пад Смаленскам — у 41-ым…

Ідэям не бывае балюча. Шкада людзей.

Але мы занадта спляліся, злучыліся са сваімі міфамі. Так злітна, што не ададраць.

Калі міфы чаго-небудзь баяцца, дык толькі не часу. Час уздзейнічае на іх, як вада на цэмент, ён надае ім нават нейкі гістарычны водар, самыя жахлівыя з іх робіць прывабнымі. Міфы баяцца аднаго — жывых чалавечых галасоў. Сведчанняў. Нават самых нясмелых…

Калі цяпер не хопіць мужнасці іх выслухаць, дык хоць бы збяром у запаснікі. Каб не знікла, не выпала з гісторыі наша звяно…

Бо мы, людзі з сацыялізму, падобныя і непадобныя на ўсіх астатніх. У нас свая мова, свае ўяўленні пра дабро і зло, пра грахі і пра пакутнікаў. Мы падобныя і непадобныя на людзей наогул, якраз гэтак жа, як чалавек, выпушчаны з турмы, што праседзеў там шмат гадоў, падобны і непадобны на астатніх у натоўпе. У турме ў яго быў ложак, заўсёды быў абед, няхай ячная каша з кількай, але абед быў, і станок, і дэталі, якія ён выточваў, ці дошкі і сталярны рыштунак. Ён ведаў, што ў належны час яму выдадуць новую куфайку, новую шапку, новую сарочку і новыя трусы. Прынясуць зубную шчотку, лыжку, відэлец… Усё да самых інтымных дробязей, да абсурду ўсё было прадумана, адладжана без ягонага ўдзелу. А на волі трэба думаць і адказваць за ўсё самому. Няўтульна. Збянтэжана. Гэты стан Э. Фром вызначыў як «уцёкі ад волі».

Мне здаецца, што я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я разам з ім жыву, бок у бок. У тых жа дамах, чэргах, на канцэртах. Ён — гэта я. Мы разам. Мы ўсе — сведкі. Сведкі і ўдзельнікі, каты і ахвяры ў адным абліччы — на руінах таго, што яшчэ нядаўна лічылася гіганцкай сацыялістычнай імперыяй, называлася сацыялізмам, сацыялістычным выбарам. І гэта яшчэ было проста жыццём, якім мы жылі. Гэта яшчэ было і нашым часам. І будзем шчырымі. Паспрабуем. Хоць і даецца нам цяжэй за ўсё. Мы хочам цяпер выдаваць ці лепшымі, чым мы ёсць, ці горшымі, чым мы ёсць сапраўды. Мы баімся быць самімі сабой. Ці не ўмеем, нам чамусьці то боязна, то сорамна, то няёмка. Кожны крычыць пра сваё, і ніхто не чуе адзін аднаго. Нават мінулае мы не прызнаём недатыкальнай, нязменнай рэальнасцю. Замахваемся і на яго. То нам здаецца, што нас падманула будучыня, то нам здаецца, што нас падманула мінулае. Страцілі і ніяк сябе не знойдзем, наіўна шукаем у поцемках гісторыі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваныя смерцю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваныя смерцю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Іван Мележ: Людзі на балоце
Людзі на балоце
Іван Мележ
Зянон Пазняк: Курапаты
Курапаты
Зянон Пазняк
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Марк Твэн
Отзывы о книге «Зачараваныя смерцю»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваныя смерцю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.