Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалі ў Гановэры жыў досыць вядомы дадаіст Курт Швітэрс. У ягоны гонар у цэнтры гораду паставілі скульптуру: вялікія, узгрувашчаныя адзін на адзін кантэйнэры з сабраным на вуліцах і спрасаваным сьмецьцем ды жалезным ламаччам. Надпіс паведамляе, у які дзень якога году быў напоўнены сваім зьмесьцівам кожны кантэйнэр. Маўляў, сьпі спакойна, дарагі Курт, твой эстэтычны клопат жыве.

Ня ведаю, ці можна аднесьці да дадаізму вершык, што выплывае каля гэтага манумэнту з маіх дзіцячых успамінаў:

Пришла весна. Цвели дрова.

Верблюд из Африки

Приехал на галошах.

На ўсьцеху Мірэле ў гановэрскіх крамах багаты выбар маціцовых гузікаў. Такія гузікі — ейная жарсьць. Мірэла выкладвае па некалькі марак за штуку і нецярпліва чакае хвіліны, калі можна будзе выкінуць у сьметніцу няшчасныя гузікі, народжаныя на сьвет без удзелу малюскаў. Адным словам — паэтка.

Праходка па Гановэры сканчаецца бліскучым тэрарыстычным актам паяданьня сакаўной паляндвіцы вусьцішных памераў, якую мы распластваем на кухоннай дошцы пасярод стала й крыважэрна паласуем нажамі адразу з двух бакоў, падмацоўваючы сілы салатаю з кукурузай і шмальцам з гарачым белым хлебам. Паводле сваёй ідыёцкай звычкі згадваць з нагоды й без нагоды розную лухту, я ўспамінаю показку пра тое, як канібалы злавілі недзе ў джунглях Новай Гвінэі групу савецкіх спэцыялістаў. У чопе кіпіць вада, кухары рыхтуюць соль і перац, а ўдзячныя дзікуны аблізваюцца, смакуючы наперад філейныя часткі, прысланыя ім далёкай краінаю разьвітога сацыялізму. Тым часам правадыр племя прыглядаецца да будучага пачастунку й раптам усьцешана выгуквае: «Вунь таго разьвязаць, я зь ім вучыўся ў БДУ імя Леніна!».

Баляваньне адбываецца на хаце ў спадарыні Сыльвіі. Пры каве высьвятляецца этымалёгія ейнага прозьвішча. «Geist» па-нямецку дух, а таксама — здань. Каб замест кавы я выпіў «вогненнай вады», дык неадменна выткнуўся б з тостам пра добры дух Гановэру або пра здань, якая выклікае пачуцьці, бязьмежна далёкія ад жаху.

Аднак наперадзе ў нас сустрэча зь верагоднымі чытачамі, а таму ўсё сказанае вышэй ідзе падтэкстам, а гаворка круціцца вакол іншага.

Напрыклад, вакол расейскага нацыянальнага характару, або, як той казаў, мэнталітэту. Аказваецца, баўгарскія этнографы таксама закмецілі адметнасьць казачнага Ямелі: лайдак, які адлежвае на печы бакі, раз-пораз загадваючы што-небудзь зрабіць «по щучьему велению, по моему хотению», у вачах братняга расейскага народу паўстае героем відавочна станоўчым. Здаецца, аналягі ёсьць яшчэ ў казачным эпасе братніх народаў Цэнтральнае Афрыкі.

Мірэла апавядае пра македонцаў, якія гавораць на заходнебаўгарскім дыялекце і якіх у Баўгарыі лічаць баўгарамі, але палітыкі ў сацыялістычнай Югаславіі нібыта зрабілі ўсё магчымае, каб баўгарскі этнас скараціўся роўна на колькасьць македонцаў. Пры вялізнай розьніцы палітычных ды іншых акалічнасьцяў перада мною ўсё адно з халодным ветрыкам мільгае аблічча паэта й паляшуцкага лідэра Міколы Шаляговіча з стосікам ягонай газэты «Полісьсе», дзе на малазразумелай палешукам мове ім даводзіцца, што яны — асобная нацыя, і ў іх ёсьць свая «чолотвэрдзь» — Пыньск.

Яшчэ мы гаворым пра Макса Фрыша і ягоную сяброўку Інгэборг Бахман. Яе героі часта гінулі ў агні, як потым загінула й сама Інгэборг. Тэму прадчуваньняў творцамі рэальных падзеяў уласнага жыцьця працягвае Мірэлін расказ пра баўгарскага клясыка Пэё Яварава. Той баяўся цемры й сьлепаты. Калі ў яго на вачах зьвяла падрахункі з жыцьцём жонка, Пэё схапіў яшчэ цёплы пісталет і таксама спрабаваў застрэліцца, але толькі пашкодзіў якуюсьці нэрву і страціў зрок, каб, жывучы ў цемры, дзень пры дні чуць, што гэта ён забіў жонку.

Я намагаюся ўспомніць якія-небудзь прадчуваньні ў творчасьці беларускіх аўтараў і на свой сорам не магу ўзгадаць нічога паважнага, калі не лічыць прадчуваньня чарговага раману з асьпіранткаю — у творчасьці вялікага празаіка Н. і прадчуваньня выпіўкі з добрым закусонам — адразу ў некалькіх маладых і сталых сяброў СП.

Мае гановэрскія музы ўладкоўваюцца з цыгарэтамі на падлозе каля адчыненага гаўбца. Апошняе, што перакладае Мірэла: дачка баўгарскага прэзыдэнта Жэлю Жэлева скончыла жыцьцё самагубствам, а спадар Жэлеў назаўтра пасьля хаўтураў прымаў вайсковы парад.

Я разгортваю апошнюю Мірэліну кнігу «Памет за подробности» і зьнячэўку пачынаю разумець баўгарскую мову. Кажуць, некалі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падчас дэкады беларускае літаратуры ў Летуве, выправіўшыся ўраньні па піва, спыніўся ля газэтнага стэнда і раптам пачаў разумець па-літоўску. Праўда, неўзабаве высьветлілася, што ён унурыўся ў віленскі польскамоўны «Czerwony sztandar». Але па-баўгарску я, далібог, нешта разумею. Верш называецца «Усилието»:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x