Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што мае прапанаваць брытанскаму каралеўскаму дому Беларусь? «Крыжачок»? «Талачынскае»? «Водар мяты»?

У Літве сваіх грамадзянаў пояць, у Беларусі — спойваюць.

Вароны

У музэi гiсторыi Нiды і ейнага навакольля ёсьць разьдзел «Промыслы», а ў iм — вiтрына, прысьвечаная нарыхтоўцы варонаў. На фатаграфiях пачатку XX стагодзьдзя наведнiк бачыць, як жыхары Куршаўскае касы ставяць сеткi-перавесы i дастаюць зь iх бядотных птушак. Далей галоўнай дзейнай асобай на здымках робiцца зухаваты дзядуля, што трымае ў руцэ жывы аб’ект промыслу, пазiраючы на яго неяк спэцыфiчна. Як выяўляецца, вясёлы птушкалоў разлучае варонаў зь iхняй крылатай душой адным дакладным укусам. Кожны такi снайпэрскi ўкус належала запiць добрым глытком гарэлкi, што дзядуля з задавальненьнем i робiць на наступным фота.

Пра далейшыя тэхналягiчныя этапы промыслу экспазыцыя сарамлiва маўчыць, i ты ўдакладняеш iх у навуковай супрацоўнiцы. Птушак скублi й салiлi ў бочках амаль як грыбы: слой варонаў, соль, кроп, ляўровы лiст, зноў слой варонаў. Супрацоўнiца, якая памятае такую бочку (i зусiм нябрыдкi смак ейнага зьмесьцiва) з свайго дзяцiнства, апавядае, што ў суседняй вёсцы жыве стары спэцыялiст-«кусатель». Калi музэйнiкi знайшлi яго, намерыўшыся паказаць старадаўнi промысел на фальклёрным сьвяце, «кусатель» узбадзёрана пацiкавiўся, дзе возьмуць жывых варонаў i колькi iх будзе.

Увечары ты марна шукаеш у мэню тутэйшых кавярняў i рэстаранаў салёных варонаў. Iх няма, як у полацкiх кавярнях і не начавала малочнага супу з падлешчыкам цi ўлюбёнага дэсэрту твайго маленства — халоднай бульбы з брусьнiчным сочывам, дзе ягады звараныя з морквiнамi, палавiнкамi грушаў цi з райскiмi яблычкамi, якiя ператварылiся ў найсмачнейшы мармэляд. Табе хочацца, каб «уваскрашэньне» гэтай непаўторнай полацкай стравы адбылося прынамсi на тваiх памiнках.

Ты ўжо даўно навучыўся думаць пра сьмерць абсалютна спакойна, пагатоў ад гэтага стагодзьдзя засталiся ўсяго толькi лета ды восень, а ў новым усе мы, хто цяпер вывучае рэстаранныя мэню ў Нiдзе i ў Полацку або займаецца iншымi карыснымi й бескарыснымi справамi, абавязкова пераселiмся ў іншае зацішнае месца.

Могілкі

Калі хочаш глыбей спасьцігнуць душу гораду, мястэчка ці вёскі, непазьбежна апынаесься на могілках. Вядома, пакуль яшчэ сваiм ходам, без пахавальнае працэсіі, якая пакрысе фармуецца ў асмужанай далечы пражытых і непражытых гадоў.

Могілкі каля Нідзкае кірхі, нягледзячы на перадзел Эўропы, засталіся пераважна ўва Ўсходняй Прусіі. Нямецкая мова. Нямецкія імёны і прозьвішчы. Часам нямецкая мова, нямецкія імёны, але літоўскія прозьвішчы.

Напрыканцы 1950-х, калі апошнія немцы зьехалі ў Vaterland, распачалася пасьпяховая летувізацыя цьвінтару. Табе трапіцца і адзіны, здаецца, рэцыдыў — апошні зямны прыстанак чалавека, народжанага ў Нідзе, памерлага ў Мюнхэне і пахаванага ў зямлі дзяцінства.

Трывогаю адгукнецца надмагільле нейкага Міхаіла Максімавіча Сабакіна. Які вецер закінуў расейца Сабакіна пасьля Другой сусьветнай на Куршаўскую касу? Можа, каб гэтага ня здарылася, помнікаў пры кірсе было б меней?

Нядаўна ты ўжо адчуваў падобную трывогу. Дзе гэта было? У міністэрстве замежных справаў Літвы, калі цябе не заўважылі ў глыбокім фатэлі й ты стаў сьведкам таго, як шафападобныя ахоўнікі, што нязьменна зьвярталіся да цябе і ўсіх астатніх па-літоўску, застаўшыся сам-насам, раптам дружна загаварылі на «великом и могучем».

Дэльфіны

Дэльфіны — жывёліны, якіх ты ненавідзіш мацней за любых іншых, найпачварнейшых і найагіднейшых прадстаўнікоў фаўны. Бо да пітонаў, алігатараў або гіенаў ты неляяльны абстрактна, а вось з дэльфінам сустрэўся аднойчы ў цалкам натуральных умовах, заплыўшы ў Кактэбелі мэтраў на васямсот у мора.

Тваёй мэтаю быў адзін зь вялізных буёў, за якія не дазвалялася заходзіць цеплаходам. Калі паміж табою і пляскатым памаранчавым балёнам засталася хвіліна шляху, тады і зьявілася, усьцешана падскочыўшы над вадою, гэтая незаслужана апетая ў літаратуры «разумная жывёліна». Праз колькі сэкундаў ты быў амаль бездапаможны ад жаху, а яшчэ болей ад невыказнае агіды пасьля імгненнага дотыку жывое сьлізкае тарпэды. Дзякаваць Богу, табе хапіла змогі на роспачны лямант і на тое, каб, захлынаючыся вадой, адолець пару дзясяткаў мэтраў да буя. Ужо лежачы на ягонай шырокай, цёплай, як чарэнь, сьпіне, ты ўзгадаў, што ў хвалях брыдка лаяўся, пасылаў дэльфіна на, клікаў маму і проста прасіўся: «Пусьці!»

Чалавека заўсёды цягне перажыць утульнае бясьпечнае водгульле колішняга жаху. Таму ты наведаеш клайпедзкі дэльфінар і на спэктаклі будзеш нават зрэдку пляскаць у ладкі, асабліва калі «разумная жывёліна» ў нейкім нумары дасьць пудла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x