• Пожаловаться

Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0070-0, издательство: Юнацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джэймс Олдрыдж: другие книги автора


Кто написал Паляўнічы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі інспектар зловіць вас, — сказаў ёй аднойчы Рой, — ён адпусціць вас, калі вы скажаце яму, у каго ўзялі пушніну.

Яе адказ дадаў штосьці новае ў іх адносіны.

— Па-першае, спачатку інспектар зловіць вас, — адказала яна, — а, па-другое, пра мяне ён даведаецца толькі ад вас. Не іначай. — Яна прамовіла гэта спакойна, яе ласкавыя вочы перахапілі позірк Роя, абвяргаючы і пацвярджаючы яе ж словы.

Усведамленне агульнай справы неяк па-новаму звязала іх. Іхняя блізкасць узнікла без складаных перажыванняў, а як нешта натуральнае і нечаканае, і сумленне мучыла Роя толькі тады, калі ў гэта ўмешваліся іншыя. Яго нявестка Руф, своечасова ўставіўшы заўвагу пра «гэтую місіс Эндрус», магла ў грахоўным святле выставіць сама добрыя намеры Роя. Але сама Джын Эндрус не стварала з гэтага маральнай праблемы. Калі б яна сказала яму: — Мы не павінны, Рой, — ён падпарадкаваўся б голасу сумлення і ніколі больш не прыйшоў бы да яе. Але яна прымала гэтую блізкасць гэтак жа проста, як і сам Рой. Эндзі яе кінуў; ніякія абавязацельствы яе не звязвалі; грамадскія ўмоўнасці не ў залік; з Эндзі было скончана.

І ўсё адно, кожны раз, ідучы цераз гэтае поле, Рой перажываў цяжкія хвіліны. А раптам Эндзі вярнуўся! — і, стукаючыся ў дзверы і адчыняючы знаёмую засаўку, пакутаваў ад сумненняў.

— Ну і чалавек, заўсёды з'яўляецца як прывід з хворымі нервамі, — сказала яму Джын Эндрус. Яна спалохалася гэтак жа, як і Руф Мак-Нэйр, і Рой засмяяўся, як умеў смяяцца толькі ён, па-першае, таму, што яна спалохалася, а пасля і таму, як яна гэта прамовіла. Ён ведаў, што ніводнай тутэйшай жанчыне такое і ў галаву не прыйшло б.

— Хэло, місіс Эндрус, — прамовіў Рой і ветліва, і ніякавата.

— Хэло, Рой, — адказала яна.

— Я прынёс пушніну. — Ён дастаў звязкі.

— А я ў такое надвор'е чакала вас не раней наступнага тыдня, — сказала яна.

Яму хацелася пажартаваць, што не чакаў яго і інспектар, але ён яшчэ не дазваляў сабе такога панібрацтва з ёю. Ён проста паклаў скуркі на цырату кухоннага стала. Пакуль яна разглядвала іх, ён падняў века драўлянай лавы-кладоўкі і дастаў адтуль некалькі старых газет.

— Толькі чатырнаццаць, — сказала яна. — Дрэннае паляванне, Рой.

— Яшчэ ніколі не здабываў так мала скурак з такой цяжкасцю, — сказаў ён.

— Затое добрыя. — Яна падняла скурку лісы.

— Гэта праўда, але якія яны хітрыя, — сказаў Рой. — Пакуль вось гэтую даставаў з пасткі, я і не думаў, што яна жывая. А як толькі вызваліў ёй галаву, яна ўкусіла мяне за руку і стала ўцякаць. Давялося застрэліць. Добра яшчэ, што скурка засталася цэлай, я патрапіў проста ў вока. Паляўнічае шчасце, — дадаў ён.

— Якое варварства, — зазначыла місіс Эндрус.

Рою зусім не падабалася, што яго лічаць жорсткім, але нязвыклы выраз развесяліў яго і ён упершыню з часу з'яўлення тут зірнуў на місіс Эндрус.

Яна была невысокага росту, крыху ніжэйшая за Роя, але значна танчэйшая. Хоць ёй было ўжо каля сарака, але бледная скура яе была не па гадах свежая і гладкая; і ніякай вясковай грубаватасці не было ў гэтай яшчэ не старой з выгляду гараджанкі. Рухі яе былі больш рэзкія і хуткія, чым у жыхарак Сент-Элена, але ў іншым яна была даволі вытанчаная. «Нарадзілася ў трамваі, выхоўвалася на далікатэсах», — гаварыў Рой, калі даведаўся пра Джын гэтулькі, што пачаў заўважаць яе рэзкія рухі і празрыстую скуру. Гледзячы як яна налівае ваду для кавы ў вялікі эмаліраваны імбрык і ставіць яго на пліту, Рой зноў адзначыў тую неадпаведнасць, якая кожны раз турбавала яго падчас сустрэчы пасля доўгага расстання. Яна была спакойная, нават ласкавая жанчына, але ў яе манерах не было сабранасці. Яе тонкія рукі і доўгія пальцы пастаянна рухаліся, але заўсёды мэтанакіравана. Яна то глыбока ўздыхала, то перабірала пальцамі кароткія валасы з завіткамі, і кожны з гэтых рухаў быў трошкі мітуслівы, недастаткова сціплы для такой жанчыны. Рой назіраў, як яна сыпала каву ў заварнік. Яна рабіла гэта менавіта так, як зрабіў бы сваімі агрубелымі рукамі няўклюдны лесавік Рой, і гэта так знервавала яго, што ён адвёў вочы. На адлегласці ён уяўляў Джын Эндрус больш стрыманай і строгай. У рэшце рэшт гэткая Джын у ёй пераможа, калі маўклівая, але яўная незадаволенасць Роя прымусіць яе зразумець і зрабіць мяккай гэтую рэзкасць, якая так не пасуе ёй. І адначасна як любіў ён нямы смех, які свяціўся ў яе ярка блакітных вачах, гарэзлівасць і гумар за звычкамі ціхоні.

— Пра Эндзі нічога не чуваць? — спытаўся ён надзвычай спакойна, загортваючы скуркі ў газету і ўкладваючы іх у куфар ля акна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сьюзан Хинтон
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джэймс Хэнли
Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.