Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мэрэй пазіраў на Роя і бачыў толькі лепшага звералова Муск-о-гі. Але сітуацыя яму падабалася.

— Гэта праўда, Рой, — сказаў ён, — інспектар надта здзівіцца, калі даведаецца, што ты залез у заказнік! Ён, вядома, перакананы, што ты ловіш больш за норму, але ўсё-ткі лічыць цябе законапаслухмяным траперам. Вось здзівіўся б ён, калі б убачыў цябе з намі! Уяўляю! — Яны не ўслухоўваліся ў няспешную гаворку Мэрэя, і ён не меў прэтэнзій.

— Адным цудоўным днём не толькі Рой здзівіць гэтага нягодніка інспектара, — гарачыўся ўвесь узбуджаны Зел.

— А чаму ты, Самсон, не ідзеш з намі? — хутка спытаў Рой. Ён не жартаваў, ён быў сур'ёзны, нават занадта сур'ёзны. Яго мускулісты твар напружыўся, маленькія вочы схаваліся ў зморшчынах, калі ён здзекліва зірнуў на Самсона.

— Спытайся ў Скоці, — сказаў Самсон. — Калі пойдзе ён, пайду і я.

— Пайшлі з намі, Скоці, — сказаў Рой; гэта быў не здзек, а проста безнадзейны заклік. — Чаму ты не ідзеш?

— Каб табе было не сорамна туды ісці? — сказаў Скоці.

Роя гэта не кранула, і Скоці пашкадаваў, што сказаў гэта.

— Я жанаты, Рой, — сказаў Скоці, каб вылучыць неабвержны аргумент і істотную прычыну. — Жанаты і Самсон. Мы не можам так рызыкаваць, як рызыкуеце вы.

— А што такое? — умяшаўся Зел. — Сахаты жанаты, і я жанаты.

— Так, — марудна запярэчыў Скоці, — і калі б вы маглі атрымаць назад вашыя надзелы, вы ўчапіліся б у іх зубамі і рукамі. Дык навошта ўцягваць Роя ў вашыя неразумныя задумкі?..

— Ладна, Скоці, — спакойна прамовіў Рой, і больш да гэтай тэмы яны не вярталіся.

— А як жа з тваёй уласнай лоўляй, Рой? — спытаў Самсон. — Калі інспектар захоча праверыць цябе, ён адразу зразумее, што цябе няма.

Рой кіўнуў.

— Я і хацеў папрасіць цябе і Скоці, каб вы час ад часу правяралі мае пасткі. Усё, што трапіць у іх — вашае, толькі стаўце іх зноў. Можаце карыстацца маімі хацінамі. Як? Згода?

Скоці і Самсон пераглянуліся.

— Ладна, — сумна адказаў Скоці.

— А калі ты вернешся? — спытаў Самсон.

— Пра гэта ты спытай у Сахатага, — адказаў Рой.

— Не ведаю, — сказаў Мэрэй. — Гледзячы, як пойдуць справы. Лавіць баброў цяжка, калі балота замерзне. Будзем там тыдняў восем-дзевяць.

Рой еў фасолю, падагрэтую для яго Скоці.

— Калі хто-небудзь будзе наводзіць пра мяне даведкі, — сказаў ён Скоці. — кажы, што я тут паблізу ў разведцы, скажам, у лесе, каля ўчастка Боба.

— І ўсё адно ты дзейнічаеш няправільна, Рой, — даказваў Скоці. — Навошта тады законы пра паляванне, калі кожны будзе парушаць іх?

Гэта быў працяг іхняй нявырашанай спрэчкі, бо калі Скоці шчыра паважаў закон і захапляўся ім, то Рой адносіўся да закону звысоку. Скоці баяўся закону як маральнага кодэкса, Рой баяўся толькі пакарання згодна з законам. Яны не маглі сысціся наконт гэтага, і Рой не меў настрою працягваць спрэчку звыклым для іх спосабам прыкладаў і пярэчанняў. Рой не адрозніваў у гэтым пытанні невінаватага ад вінаватага, гэта не прыходзіла да яго само, і ён не дазваляў сабе задумвацца над гэтым. Калі закон парушаў Скоці, ён пакутаваў, але калі яго парушаў Рой, сумленне ставіла пад сумненне сам закон, і ў гэтым выпадку ён не баяўся закону. Дрэнна было толькі тое, што ён парушаў уласныя інтарэсы звералова. Якім бы цяжкім ні было паляванне ў Муск-о-гі, ён ведаў, як ведаў і Бэрк, і Скоці, і любы звералоў, што пушныя заказнікі — гэта адзінае спадзяванне трапераў. Лавіць у іх было грахом для звераловаў, але становішча склалася так, што Рою даводзілася душыць у сабе гэта прафесійнае сумленне. Ён дзейнічаў так, як мусіў дзейнічаць, і разважаць тут не было пра што.

— Застаецца толькі спадзявацца, што цябе не зловяць, — такім было апошняе слова Скоці.

Рой паціснуў плячыма і працягваў даядаць фасолю.

Раздзел дзесяты

Дарогу паказваў Мэрэй, але пракладваў сцежку і таптаў снег Рой. Згодна з указаннямі Мэрэя ён кіраваўся то на адзінокую сасну, то на граду пагоркаў, то на карабельны гай, то ў даліну. Большай часткай нельга было абысціся без плеценых канадскіх лыжаў, і на долю Роя выпадала сама цяжкая, знясільваючая праца, але і ў гэтым выпадку два іншыя ледзь паспявалі за ім. Рой імкнуўся наперад так, нібыта адчай падганяў яго, і ногі яго ішлі самі, якім бы глыбокім ні быў снег. Мэрэй нёс сама цяжкі груз, у тым ліку большую частку пастак; нават гэтаму велікану даводзілася паскараць свой шырокі крок, каб паспець за Роем. Мэрэй імкнуўся скарачаць дарогу, ідучы нацянькі, але Рой кожны раз выбіраў да таго ж і больш лёгкі варыянт і ні на хвіліну не збаўляў тэмп.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.